Пасьлёнавыя (Solanaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 100 родаў і 2600 відаў[1].

Пасьлёнавыя
Паслён чорны (Solanum nigrum) — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадПасьлёнакветныя (Solanales)
СямействаПасьлёнавыя
Бінамінальная намэнклятура
Solanaceae Juss.
ITIS 30411 ·

Апісаньне рэдагаваць

Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы, хмызьнякі, невялікія дрэвы, зрэдку ліяны. Лісьце чарговае, адзінкавае або парнае, простае або складанае; прылісткі адсутнічаюць; ліставая пласьцінка цэлая, зубчастая, лопасьцевая або падзеленая. Кветкі ў суквецьці альбо адзіночныя; чашачкі і венца 5, радзей 4 ці 6–9-часткавыя; тычачак столькі, колькі частак венца. Плод — ягада або каробачка, зрэдку касьцянка (Duckeodendron, Goetzea, Espadaea, Henoonia). Насеньне звычайна шматлікае, зрэдку адзінкавае[2][3][4].

Арэал рэдагаваць

Распаўсюджаныя амаль ва ўсім сьвеце, але пераважна ў трапічнай Амэрыкі[2][3][4].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 16.09.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 16.09.2020 г.  (анг.)
  4. ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 16.09.2020 г.  (анг.)