Парыская плошча (па-нямецку: Pariser Platz) — вядомая плошча ў цэнтры Бэрліна. Займае каля 1 ½ га, квадратнай формы, знаходзіцца ў гістарычным квартале Даратэенштат ў раёне Мітэ цэнтральнай акрузе нямецкае сталіцы.

Парыская плошча

Знаходзячыся з усходняга боку ад Брандэнбурскай брамы, Парыская плошча вянчае бульвар Унтэр-дэн-Ліндэн і зьяўляецца панданам да разьмешчанай па другі бок Плошчы 18 сакавіка, дзе заканчваецца вуліца 17 чэрвеня, якая перасякае Вялікі Тыргартэн.