Парыская мірная канфэрэнцыя

Парыская мірная канфэрэнцыя (1919—1920) — міжнародная канфэрэнцыя, скліканая дзяржавамі-пераможцамі для выпрацоўкі і падпісаньня мірных дамоў зь дзяржавамі, пераможанымі ў 1-й сусьветнай вайне. Праходзіла зь перапынкамі з 18 студзеня 1919 да 21 студзеня 1920 году. У ёй бралі ўдзел 27 дзяржаваў і 5 дамініёнаў Вялікабрытаніі (Ньюфаўндлэнд, Канада, Паўднёва-Афрыканскі Саюз, Аўстралія і Новая Зэляндыя). Канфэрэнцыя падрыхтавала дамовы з

Вялікая чацьвёрка: Дэвід Лойд Джордж, Выторыё Арлянда, Жорж Клемансо, Вудра Ўльсан

Пазыцыі іншых удзельнікаў канфэрэнцыі былі слабымі, таму на ёй асноўныя праблемы пасьляваеннага ўладкаваньня сьвету вырашала «Вялікая тройка» — Вільсан, Лойд-Джордж і Клемансо. Ні адзін з урадаў, якія прэтэндавалі ў той момант на статус законнай Усерасейскай улады, не былі запрошаныя на канфэрэнцыю. Нямеччына і яе былыя саюзьнікі былі дапушчаныя на канфэрэнцыю толькі пасьля таго, як былі выпрацаваны праекты мірных дамоваў зь імі. На канфэрэнцыі быў ухвалены статут Лігі Нацый.

Адхіленыя праекты канфэрэнцыі рэдагаваць

Вынікі канфэрэнцыі рэдагаваць

Былі падрыхтаваны мірныя дамовы:

Падрыхтаваныя канфэрэнцыяй мірныя дамовы заклалі разам з пагадненьнямі, прынятымі на Вашынгтонскай канфэрэнцыі (1921—1922), асновы Вэрсальска-Вашынгтонскай сыстэмы міжнародных адносін.

Глядзіце таксама рэдагаваць