Партызан Бялград

сэрбскі футбольны клюб

«Партыза́н» (па-сэрбску: Партизан) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Бялграду. Заснаваны ў 1945 годзе. 11-разовы чэмпіён Югаславіі, 8-разовы чэмпіён Сэрбіі і Чарнагорыі, 8-разовы чэмпіён Сэрбіі. 5-разовы ўладальнік Кубка Югаславіі, 4-разовы ўладальнік Кубка Сэрбіі і Чарнагорыі, 6-разовы ўладальнік Кубка Сэрбіі.

Партызан
Поўная назва Fudbalski klub Partizan
Заснаваны 4 кастрычніка 1945
Горад Бялград, Сэрбія
Стадыён Партызан
Умяшчальнасьць: 32 710
Прэзыдэнт Міларад Вучаліч[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
partizan.rs (сэрб.)​ (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

 
Стэпан Бобэк у 1995 годзе быў абраны найлепшым футбалістам клюбу ўсіх часоў.

«Партызан» паўстаў 4 кастрычніка 1945 году ў Бялградзе, як футбольная сэкцыя спартовага таварыства югаслаўскае арміі «Партызан». Самая назва ўшаноўвае камуністычных партызанаў[1], якія змагаліся з захопнікамі за час Другое сусьветнае вайны ў Югаславіі. Першапачаткова клюб быў кіраваны групай маладых высокіх афіцэраў югаслаўскай народнай арміі і вэтэранаў грамадзянскай вайны ў Гішпаніі. Сярод іх былі Коча Попавіч, Пэка Дапчавіч, Багдан Вуяшавіч, Міялка Тодаравіч, Отмар Крэачыч, Божа Шварц і Ратка Вуявіч, апошні з каторых быў абраны першым прэзыдэнтам клюбу[2]. Праз два дні па стварэньні «Партызан» згуляў таварыскі матч супраць каманды з Зэмуна, які скончыўся зь лікам 4:2. Сыльвэстар Шэраш стаў аўтарам першага голу дружыны[3], а брамнік Франьё Глазэр адначасова з абавязвам бараніць браму быў яшчэ і першым галоўным трэнэрам каманда. Праз адсутнасьць нейкіх спаборніцтваў адразу па вайне «Партызан» ладзіў таварыскім сустрэчы. Гэтым бялградцы згулялі супраць прадстаўнікоў славацкага войска, здабыўшы перамогу зь лікам 3:1, а таксама правялі матч у Бялградзе ў сьнежні 1945 году супраць маскавіцкага ЦСКА.

Да сярэдзіны 1950-х першае вялікае пакаленьне гульцоў клюбу былі на вяршыні свайго разьвіцьця, але толькі два тытулы і чатыры кубкі за першыя 15 гадоў існаваньня клюбу былі недастатковымі дзеля росту, амбіцыяў і папулярнасьці «Партызану». У 1958 годзе каманда пасьля трынаццаці гадоў зьмяніла свае колеры зь сіне-чырвонага на чорна-белыя. Сярод выбітным футбалістаў таго часу вылучаюцца Мілуцін Шошкіч, Фахрудын Юсуфі, Ёван Міладынавіч, Вэлібар Васавіч, Мілан Галіч, Ілія Мітыч, Зьвездан Чэбінац ды Ўладзіца Кавачавіч. Пад кіраўніцтвам трэнэраў Ілеша Шпіца, Флорыяна Матэкалы і Стэпана Бобка дружына працягвала дужэць. Клюб пастанавіў сабе шукаць маладых талентаў ва ўсёй краіне, і гэта хутка дало плён. «Партызан» тройчы запар у 1961, 1962 і 1963 гадах станавіўся чэмпіёнам краіны. Паводле вынікаў сэзону 1964—1965 гадоў яны зноўку здабылі тытул чэмпіёнаў Югаславіі[4]. Ужо ў 1960-я гады паміж «Партызанам» і «Црвенай Зьвездай» шырылася жорсткае суперніцтва.

 
«Партызан» перад фіналам Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у 1966 годзе.

Розыгрыш Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў 1965—1966 гадоў стаў вяршыняй каманды 1960-х гадоў. «Партызан» пачаў першынство зь перамогі ў двубою над францускім «Нантам» (2:0, 2:2). У наступным раўндзе бялградцы былі мацнейшымі за чэмпіёна Нямеччыны брэмэнскага «Вэрдэра», двойчы выгуляўшы зь лікам 3:0 і 1:0. У чвэрцьфінале партызанаў чакала праская «Спарта». Здавалася, што югаслаўцы страцілі ўсё шанцы на працяг барацьбы пасьля балючай паразы зь лікам 4:1. Тым ня менш, матч у адказ, які наведалі 50 тысяч чалавек, скончыўся пераканаўчай перамогай бялградцаў зь лікам 5:0, што дазволіла «Партызану» прасунуцца далей у турнірнай сетцы. У паўфінале «Партызан» мусіў згуляць з «Манчэстэр Юнайтэд», які праводзіў свой першы сэзон у Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў па Мюнхэнскай авіякатастрофе. Ангельцы мусілі гуляць на тым жа стадыёне ў Бялградзе, дзе апасьля па вяртаньні дамоў і загінула вялікая колкасьць гульцоў і пэрсаналу клюбу. З сваімі лідэрамі Джорджам Бэстам і Бобі Чарлтанам манчэстэрцы, аднак, ня далі рады і атрымалі паразу зь лікам 2:0. У матчы ў адказ на Олд Трафардзе «Партызан» трапіў пад моцны ціск, але вытрымаў прапусьціўшы толькі адзіны гол. «Партызан» дасягнуў фіналу эўрапейскага кубка, усталяваўшы ўласны рэкорд. Супернікам югаслаўцаў быў мадрыдзкі «Рэал». Фінальная гульня ладзілася 11 траўня на стадыёне Эйзэль у Брусэлі. Да 70-й хвіліны матчы «Партызан» меў перавагу ў ліку 1:0, дзякуючы голу Вэлібара Васавіча, але ў канчатковым выніку прагуляў гішпанцам зь лікам 2:1[5]. Дзякуючы такому дасягненьню шмат зорных гульцоў клюбу атрымалі запрашэньні ў шэраг захаднеэўрапейскіх клюбаў. Сам клюб быў першым клюбам з Балканаў і Усходняй Эўропы агулам, які дакрочыў да фіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў[6].

Склад рэдагаваць

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Аляксандар Ёванавіч 1992
2   Аб Аранджэл Стойкавіч 1995
4   Аб Сініша Санічанін 1995
5   Аб Нікала Антыч 1994
6   Аб Сьветазар Маркавіч (капітан) 2000
7   Нап Ксандэр Сэвэрына 2001
8   ПА Франк Канутэ 1998
10   ПА Бібрас Натха 1988
11   Нап Матэўс Салданьня 1999
14   Нап Самэд Баждар 2004
15   Нап Альдо Калюлю 1996
16   ПА Леанард Авусу 1997
17   Аб Марка Жыўкавіч 1994
19   ПА Аляксандар Шчэкіч 1991
20   Нап Андрыя Паўлавіч 1993
21   ПА Дэніль Кастыльлё (ар. Шахтар) 2004
23   Нап Неманья Нікаліч 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25   Аб Натан дэ Мэдына 1997
26   Аб Аляксандар Філіпавіч 1994
27   Бр Вукашын Ёванавіч 2007
29   ПА Гаяс Загід 1994
30   Аб Мілан Раганавіч 2005
33   Бр Мілаш Круніч 1996
36   Аб Боян Кавачавіч 2004
40   Аб Нікала Мілічыч 2004
41   Бр Ваня Радулашкі 2006
42   Нап Душан Ёванавіч 2006
43   Нап Неманья Трыфунавіч 2004
44   Нап Богдан Мірчатыч 2005
45   ПА Матэя Сьцяпанавіч 2004
55   ПА Даніла Панціч 1996
77   ПА Го Ён-Чжун 2001
85   Бр Неманья Стэванавіч 1992
99   Нап Алекса Янкавіч 2000

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць