Фон
Навука

Наву́ка — сфэра чалавечай дзейнасьці, накіраваная на выпрацоўку й тэарэтычную сыстэматызацыю аб’ектыўных ведаў аб рэчаіснасьці. У старэйшым і вузкім значэньні, як то на думку Арыстотэля, навука ставіцца да дакладных ведаў пра сябе, што можна было бы лягічна й рацыянальна растлумачына, паколькі клясычная навука старажытнасьці была цесна зьвязана зь філязофіяй. Пачынаючы з XVII стагодзьдзя натурфілязофія, якую сёньня называюць натуральнай навукай, разглядаецца як асобная галіна ад філязофіі. Тым ня менш, слова «навука» працягвае выкарыстоўвацца ў шырокім сэнсе, які абазначае пэўнае веданьне аб тэме, гэтак жа яна да гэтага часу выкарыстоўваецца ў сучасных умовах. У вузкім сэнсе слова «навука» ўжывалася такімі навукоўцамі, як то Ёган Кеплер, Галілео Галілей і Ісак Ньютан, калі яны пачалі распрацоўку законаў прыроды. У гэты пэрыяд панятак з большага ставіўся да натуральнай філязофіі, як то натуральныя навукі. Цягам XIX стагодзьдзя, слова «навука» сталася ўсё больш зьвязанай з навуковым мэтадам, дысцыплінаваным падыходам да вывучэньня прыроднага сьвету, у тым ліку фізыкі, хіміі, геалёгіі й біялёгіі….:::::::::::::::: чытаць далей


Фон
Абраны артыкул
адзін з варыянтаў інтэрпрэтацыі прарадзімы славянаў
адзін з варыянтаў інтэрпрэтацыі прарадзімы славянаў

Праславя́нская мова — рэканструяваная, пісьмова незасьведчаная прамова (мова-продак) усіх моваў славянскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, якая прадстаўляла сабою славянскае маўленьне, існае ў пэрыяд V—ІХ стагодзьдзяў н.э.. Як у выпадку зь іншымі шматлікімі прамовамі, не існуе пісьмовых помнікаў мовы, сама мова аднаўляецца дзякуючы мэтадам параўнальна-гістарычнага мовазнаўства з прыцягненьнем вядомых славянскіх ды іншых індаэўрапейскіх моваў. Праславянская мова не зьяўлялася статычнай і зьмянялася ў часе, з прычыны чаго ейныя формы можна рэканструяваць розным чынам у залежнасьці ад абранага храналягічнага этапу. Імклівае разьвіцьцё мовы зьвязваецца з пашырэньнем арэалу ўжываньня мовы. Ужо ў пачатку гэтага пэрыяду мова стала зазнаваць працэс дыялектнай дыфэрэнцыяцыі, але асноўнае моўнае адзінства і ўзаемазразумеласьць сярод носьбітаў мовы захоўвалася да Х ст. або нават пазьней. У часы гэтага пэрыяду для праславянскае мовы быў уласьцівы шэраг гукавых зьменаў, часта раўнамерных па ўсім арэале мовы, што робіць мову нязручнай для яе вызначэньня ў якасьці традыцыйнай прамовы. Пэрыяд гэтых агульных дыялектных зьменаў у праславянскай мове ў заходняй лінгвістыцы вядомы як агульнаславя́нская…:::::::::::::::: чытаць далей

Фон
Выявы
аб'ект гідрамэтэаралёгіі - маланка
Фон
Артыкулы да напісаньня

  глядзіце таксамаНакіды:Навука
  глядзіце таксамаНакіды:Навукоўцы

Фон
Катэгорыі артыкулаў
Навука(46 К, 2 С)
Вымярэньне(22 К, 4 С)
Вынаходнікі(6 К, 2 С)
Інавацыя(11 К, 3 С)
Краязнаўства(4 К, 1 С)
Навуковы мэтад(17 К, 3 С)
Мэтралёгія(1 К, 12 С)
Навукоўцы(32 К, 3 С)
Псэўданавука(9 К, 3 С)
Тэорыі(15 К, 2 С)
Тэрміналёгія(28 К, 2 С)
Тэхналёгіі(37 К, 2 С)
Храналёгія(13 К, 4 С)


Фон
Добры артыкул
мапа распаўсюджаньня славянскіх моваў (чэская мова - карычневым колерам)
мапа распаўсюджаньня славянскіх моваў (чэская мова - карычневым колерам)

Чэ́ская мо́ва (па-чэску: čeština, český jazyk) — славянская мова індаэўрапейскай моўнай сям’і. Належыць да заходнеславянскай падгрупы. Вылучылася з заходніх дыялектаў праславянскай мовы напрыканцы X стагодзьдзя. Чэская літаратура паўстала ў XIV стагодзьдзі, хоць першыя помнікі чэскай пісьменнасьці датаваныя XII стагодзьдзем. Чэскай мовай карыстаюцца каля 11,5 мільёнаў чалавек, зь якіх прыблізна 10 млн. пражываюць у Чэхіі. Цягам апошніх 150 гадоў эмігранты розных хваляў і іхнія нашчадкі расьсяліліся ў Славаччыне, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Аўстрыі, Румыніі, Аўстраліі, Украіне і некаторых іншых краінах. Чэская мова, як і беларуская, належыць да фузыйных моваў, якія вызначаюцца складанай сыстэмай скланеньняў і спражэньняў. Правапіс ужывае рэфармаваную Янам Гусам лацінку. Найболей блізкія да чэскай славацкая, польская і сэрбалужыцкая мовы. З 1 траўня 2004 году чэская мова ўваходзіць у сьпіс афіцыйных моваў Эўразьвязу. Кадыфікацыяй пісьмовага стандарту мовы займаецца Інстытут чэскай мовы Акадэміі навук Чэхіі…:::::::::::::::: чытаць далей

Фон
Выбітныя навукоўцы
Алесандра Вольта

Антуан-Ляран дэ Лявуазье (па-француску: Antoine-Laurent de Lavoisier) — францускі навуковец, адзін з заснавальнікаў сучаснай хіміі. Чалец Францускай акадэміі навук (ад 1768 году). — Экспэрымэнтальна даказаў, што паветра ёсьць ня проста цела, як лічылася ў той час, а сумесь розных па ўласьцівасьцях газаў. Прапанаваў назву «кісларод» і растлумачыў ягоную ролю ў працэсах абпалу, гарэньня, дыханьня. Прывёў вызначэньне хімічнага элемэнту, усталяваў хімічны склад вады, аксідаў азоту, шматлікіх мінэралаў. Даказаў закон захаваньня масы рэчыва. Склаў першую табліцу простых рэчываў. Антуан, акрамя таго, зьяўляецца адным з заснавальнікаў тэрмахіміі…:::::::::::::::: чытаць далей

Фон
Неабходныя шаблёны

  {{Навуковец}} — устаўляецца ў артыкулы пра навукоўца
  {{Удзельнік/Навука}} — на асабістую старонку
  {{Накід:Навука}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды па навуцы.
  {{Накід:Мэдыцына}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра мэдыцыну.
  {{Накід:Эпідэміялёгія}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра эпідэміялёгію.
  {{Накід:Хімія}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра хімію.
  {{Накід:Біялёгія}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра біялёгію.
  {{Накід:Біялёгія разьвіцьця}} — пра біялёгію разьвіцьця.
  {{Накід:Батаніка}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра батаніку.
  {{Накід:Фізыка}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра фізыку.
  {{Накід:Ядзерная фізыка}} — у артыкулы-накіды пра ядзерную фізыку.
  {{Накід:Матэматыка}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра матэматыку.
  {{Накід:Эканоміка}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра эканоміку.
  {{Накід:Лінгвістыка}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра лінгвістыку.
  {{Накід:Мова}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра мову.


Фон
У іншых праектах
Навука ў Вікінавінах  Навука ў Вікіцытатніку  Навука ў Вікіпадручніку  Навука ў Вікікрыніцах  Навука ў Вікіслоўніку  Навука ў Віківэрсытэце  Навука ў Вікісховішчы Навука ў Віківандроўках
Навіны Цытаты Дапаможнікі Тэксты Вызначэньне Навучаньне Выявы Даведнікі
Фон
Брацкія парталы
Тэхніка Матэматыка Філязофія Гісторыя Геаграфія Хімія


Абнавіць кэш