Парапэт, невысокая суцэльная сьценка, якая агароджвае пакрыцьцё будынка, тэрасу, балькон, набярэжную, мост і інш. Часта бывае пастамэнтам для дэкаратыўных ваз і статуй. Вядомы са старажытнасьці ў архітэктуры Грэцыі і Рыма. Найбольш шырока выкарыстоўваўся ў архітэктуры стыляў рэнэсансу, барока і клясыцызму. У выглядзе парапэту робяць парадныя агароджы ўчасткаў сквэраў і паркаў.

Па-майстэрску зроблены парапэт даху.