Папская швайцарская гвардыя

Швайца́рская гва́рдыя — адзін з відаў узброеных сіл Ватыкана.

Швайцарскія гвардзейцы

Гісторыя рэдагаваць

Была створана па распараджэньні папы рымскага Юлія II, вядомага заступніка мастацтва. Але ён увайшоў у гісторыю і як адзін з самых ваяўнічых пап — Юлій II вёў бесьперапынныя войны на працягу ўсяго пантыфікату (1503—1513). Маючы патрэбу ў падначаленым яму войску, ён спыніў свой выбар на швайцарскіх салдатах, якія служылі ў той час у шматлікіх эўрапейскіх краінах і якія лічыліся лепшымі салдатамі ў Эўропе. 22 студзеня 1506 г, калі Юлій II зладзіў прыём у гонар першых 150 швайцарскіх гвардзейцаў, лічыцца афіцыйнай датай стварэньня гвардыі.

Гвардзейцам абавязаны сваім выратаваньнем папа Клімэнт VII. Абараняючы яго 6 траўня 1527 году падчас захопу і разрабаваньня Рыму войскамі імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Карла V, загінулі 147 гвардзейцаў. З тых часоў у памяць аб гэтай падзеі навабранцы гвардыі прымаюць прысягу 6 траўня — у Дзень швайцарскай гвардыі.

Былі ў гісторыі гвардыі моманты, калі неабходнасьць яе існаваньня ставілася пад сумнеў. У пачатку XIX стагодзьдзя Швайцарская Канфедэрацыя адмяніла наёмную ваенную службу за межамі краіны, а ў 1970 папа Павал VI, імкнучыся падтрымаць міратворчы вобраз Рымска-каталіцкай царквы, абвясьціў аб роспуску ваенных падраздзяленьняў Ватыкана.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Папская швайцарская гвардыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў