Паліндро́м — слова, выраз, лік ці нейкая іншая пасьлядоўнасьць элемэнтаў, якая супадае з сваім люстэркавым адлюстраваньнем, чытаецца аднолькава і зьлева направа і справа налева. Пры гэтым прагалы і знакі пунктуацыі звычайна не зважаюць.

Магічны квадрат з фразай SATOR AREPO TENET OPERA ROTAS (па-лацінску: Сейбіт Арэпа ледзь трымае колы), чытаецца ва ўсіх кірунках

Слова паліндром паходзіць ад грэцкага palin (παλιν) — «назад» і dromos (δρóμος) — «шлях, кірунак». Паліндромы вядомыя з даўніх часоў. Старажытныя грэкі на фантанах зьмяшчалі надпіс «Νίψον ανομήματα μη μόναν όψιν» (мыйце свае грахі таксама як і твар). Ад грэкаў паліндромы перайшлі да рымлян. Найвядомейшы лацінскі паліндром «Sator Arepo Tenet Opera Rotas» (магчымы пераклад: Сейбіт Арэпа ў працы трымае колы) можна разьмясьціць у квадрат, і ён чытаецца як па радках, так і па слупках:

Прыклады паліндромаў рэдагаваць

Sum summus mus (я — наймацнейшы мыш)
  • маратгі: नवजीवन (новае жыцьцё)
  • нямецкая: Reit nie tot ein Tier (ніколі не заганяй жывёлу да сьмерці)
  • польская: Kobyła ma mały bok (кабыла мае малы бок)
  • расейская: Кит на море — романтик (кіт на моры — рамантык)
  • эспэранта: Ora trovo: vortaro! (залатая знаходка: слоўнік!)

У паліндрамічны дзень 20 лютага 2002 году Пэтэр Норвіг стварыў кампутарную праграму, якая згенэравала найдаўжэйшы паліндром[1] на ангельскай мове. Ён складаецца з 17 259 словаў.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць