Пальма (горад)

места на Маёрцы (Гішпанія)

Пальма-дэ-Мальёрка (па-гішпанску: Palma de Mallorca) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Балеарскія астравы на востраве Мальёрка. Зьяўляецца сталіцай супольнасьці й самым населеным горадам астравоў.

Пальма
гішп. Palma
Герб Пальмы Сьцяг Пальмы
Першыя згадкі: 123 да н. э.
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Балеарскія астравы
Правінцыя: Балеарскія астравы
Кіраўнік: Jaime Martínez Llabrés[d][1]
Плошча: 208,63 км²
Вышыня: 13 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 401 270 чал.
шчыльнасьць: 1923,36 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 07000–07099
Геаграфічныя каардынаты: 39°34′0″ пн. ш. 2°38′59″ у. д. / 39.56667° пн. ш. 2.64972° у. д. / 39.56667; 2.64972Каардынаты: 39°34′0″ пн. ш. 2°38′59″ у. д. / 39.56667° пн. ш. 2.64972° у. д. / 39.56667; 2.64972
Пальма на мапе Гішпаніі
Пальма
Пальма
Пальма
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.palmademallorca.es

Гісторыя рэдагаваць

Заснаваньне гораду ставіцца да рымскай заваёвы Балеарскіх астравоў. У 123 годзе да н. э. Квінт Цэцыліюс Мэтэл, які пазьней атрымаў мянушку Балеарскі, абвінаваціў жыхароў астравоў ў дапамозе піратам і заваяваў архіпэляг. Ён жа заклаў Пальму. Горад быў перавалачным портам і ў адміністрацыйным дачыненьні ўваходзіў у правінцыю Тараконская Гішпанія.

З 902 году горад знаходзіўся пад уладай арабаў. 31 сьнежня 1229 году горад быў узяты войскамі арагонскага караля Хаймэ Заваёўніка. У 1231—1349 гадох Пальма ўваходзіла ў склад зьвязанага з Арагонам каралеўства Мальёрка, сталіцай быў разьмешчаны на кантынэнце горад Пэрпіньян.

У XVI стагодзьдзі Пальма неаднаразова падвяргалася налётам міжземнаморскіх піратаў, што адмоўна адбілася на разьвіцьці гандлю. Новы ўздым назіраўся пасьля таго, як у XVIII стагодзьдзі былі зьнятыя абмежаваньні на гандаль з амэрыканскімі калёніямі. У 1833 годзе Пальма стала цэнтрам правінцыі Балеарскія астравы.

Славутасьці рэдагаваць

Турыстычны бум 1960-х гадоў ператварыў Мальёрку ў адзін з самых разьвітых міжземнаморскіх цэнтраў турызму. Чальцы гішпанскай каралеўскай сям’і праводзяць канікулы ў Марывэнцкам палацы, які месьціцца недалёка ад Пальмы.

Гарады-сябры рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  1. ^ а б https://www.ccma.cat/324/el-pp-enforteix-el-seu-poder-territorial-al-pais-valencia-i-les-illes/noticia/3235959/