Па́льмавыя (Arecaceae) — сямейства кветкавых (Angiosperms) расьлінаў, якое зьмяшчае больш за 180 родаў і больш за 2500 відаў. Насяляюць тропікі і трохі відаў — ва ўмераных шыротах[1].

Пальмавыя
Areca catechu — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаАднадольныя (Monocots)
ПадклясаКамэлініды (Commelinids)
АтрадПальмакветныя (Arecales)
СямействаПальмавыя
Бінамінальная намэнклятура
Arecaceae Bercht. & J.Presl

Расьліна звычайна не разгалінаваны (ствол часам разгалінаваны, а часам адсутнічае). Таўшчыня ствала дасягае 1 мэтру, вышыня — 60 мэтраў. Лісьце сьпіральнае, масіўнае, перыстае або веерападобнае. Кветкі ў суквецьці або адзінкавыя, звычайна аднаполыя, радзей двухполыя, радыяльна сымэтрычныя, пялёсткаў і чашалісьцікаў (2)3(4), тычачак (3)6-34(1000). Плады — касьцянкападобныя або ягадападобныя. Насеньне 1(2+) на плод[1][2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Arecaceae (анг.) Angiosperm Phylogeny Website Праверана 21.09.2021 г.
  2. ^ Arecaceae (анг.) Flora of North America @ efloras.org Праверана 21.09.2021 г.