Палац Парлямэнту (Румынія)

адміністрацыйны будынак у Бухарэсьце (Румынія)

Палац Парлямэнту (па-румынску: Palatul Parlamentului) — шматфункцыянальны будынак у Бухарэсьце (Румынія), у якім засядаюць абедзьве палаты румынскага парлямэнту. Паводле зьвестак Акадэміі сусьветных рэкордаў, Палац — найвышэйшы цывільны будынак з адміністрацыйнымі функцыямі, найбольш дарагі адміністрацыйны будынак і найцяжэйшы будынак у сьвеце[1].

Палац Парлямэнту
Palatul Parlamentului
Архітэктурны стыль Позьняя інтэрпрэтацыя нэаклясычнае архітэктуры
Месцазнаходжаньне Румынія, Бухарэст
Пачатак будаўніцтва 25 чэрвеня 1984
Сканчэньне будаўніцтва 1997
Вышыня 86 м
Найвышэйшы паверх 12
Іншыя велічыні памеру пэрымэтар 270×240 м
глыбіня пад зямлёй 92 м
1100 пакояў
Агульная плошча 340 000 м²
Кошт будаўніцтва €3 мільярды
Архітэктар Анча Пэтрэску
Каардынаты 44°25′39″ пн. ш. 26°5′15″ у. д. / 44.4275° пн. ш. 26.0875° у. д. / 44.4275; 26.0875Каардынаты: 44°25′39″ пн. ш. 26°5′15″ у. д. / 44.4275° пн. ш. 26.0875° у. д. / 44.4275; 26.0875
Палац Парлямэнту на мапе Румыніі
Палац Парлямэнту
Палац Парлямэнту
Палац Парлямэнту

Палац быў распрацаваны архітэктарам Анчам Пэтрэску і будаваўся для камуністычнага рэжыму. Нікалае Чаўшэску назваў яго Народным домам (польск. Casa Poporului)[2]. З 1996 у яго пераехала Палата дэпутатаў Румыніі, якая дагэтуль разьмяшчалася ў Палацы палаты дэпутатаў, а таксама Румынская заканадаўчая рада і Румынская рада па канкурэнцыі. У 2005 годзе да іх далучыўся Сэнат, які пераехаў з будынку колішняга Цэнтральнага камітэту Камуністычнае партыі.

У 2008 годзе Палац прымаў 20-ы саміт НАТО.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Largest administrative building (анг.) // World Records Academy
  2. ^ Palatul Parlamentului / Casa Poporului (рум.) // miculparis.ro

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Палац Парлямэнту (Румынія)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў