Палац Валовічаў (Сьвяцак)

палац у Сьвяцку (Беларусь)
Славутасьць
Палацава-паркавы комплекс Валовічаў
Краіна Беларусь
Вёска Сьвяцак
Каардынаты 53°47′50.75″ пн. ш. 23°39′39.10″ у. д. / 53.7974306° пн. ш. 23.6608611° у. д. / 53.7974306; 23.6608611Каардынаты: 53°47′50.75″ пн. ш. 23°39′39.10″ у. д. / 53.7974306° пн. ш. 23.6608611° у. д. / 53.7974306; 23.6608611
Архітэктурны стыль барока
Аўтар праекту Дж. Сака
Заснавальнік Ю. Валовіч
Дата заснаваньня 1779
Будынкі:
флігелі • капліца • парк • склад
Статус ахоўваецца дзяржавай
Палацава-паркавы комплекс Валовічаў на мапе Беларусі
Палацава-паркавы комплекс Валовічаў
Палацава-паркавы комплекс Валовічаў
Палацава-паркавы комплекс Валовічаў
Палацава-паркавы комплекс Валовічаў на Вікісховішчы

Пала́цава-па́ркавы ко́мплекс Вало́вічаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва 2-й паловы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў. Разьмешчаны ў вёсцы Сьвяцак (цяпер Гарадзенскі раён) у былым маёнтку Валовічаў, на маляўнічай узгорыстай мясцовасьці.

Мінуўшчына рэдагаваць

Створаны паводле праекту італьянскага архітэктара Дж. Сака пры гарадзенскім маршалку Юрыю Валовічу і яго сыне Антоніі. Фармаваўся ў два этапы: на першым у 1779 — будаўніцтва і афармленьне інтэр’еру палацу ў раньнеклясычным стылі, на другім у пачатку ХІХ ст. — дапаўненьне агульнай кампазыцыі бакавымі флігелямі з галерэямі-калянадамі. У пачатку ХХ ст. належаў Ю. Гурскаму.

 
Сьвяцкі палац у 1933 року

На пачатку ХХ стагодзьдзя комплексам валодалі Гурскія. У міжваенны час у палацы знаходзіўся пансіянат для нарказалежных, у якім ад марфінавай і іншай залежнасьці лекаваліся сярод іншых прадстаўнікі гарадзенскіх творчых колаў. У 1930-я палац быў рэканструяваны архітэктарам А. Сасноўскім.

У 1985 парк адноўлены паводле спэцыяльнага праекту. У палацы разьмяшчаўся санаторый «Сьвяцак» для хворых на сухоты. Старадаўні інтэр’ер быў зьнішчаны. У 2000-я санаторый быў выведзены з будынкаў палацу, а палац перададзены на балянс управы адукацыі гарадзенскага райвыканкаму. Палацавы комплекс апынуўся ў занядбаным стане. Мясцовыя ўлады ўскладаюць надзеі на замежныя інвэстыцыі, але пакуль ахвочыя выкупіць комплекс адсутнічаюць.

Архітэктура рэдагаваць

Палац рэдагаваць

 
Сучасны выгляд палацу

Палац, які знаходзіцца на ўзвышшы, ўяўляе сабой двухпавярховы мураваны будынак з цокальным паверхам, накрыты высокім ламаным мансардавым дахам. Галоўны фасад расчлянёны трыма рызалітамі, цэнтральны — чатырохкалённы з трыкутным, бакавыя — з лучковымі франтонамі. Дваровы зь пяцігранным эркерам, дэкараваны пілястрамі і завершаны гранёным шатровым дахам. У дэкоры будынка выкарыстаныя дробныя пілястры, парталы ўваходаў, вузкія рызаліты.

Інтэр’ер рэдагаваць

Пляніроўка першага паверху калідорная, другога — анфілядная. У цэнтры — вэстыбюль з параднай трохмаршавай лесьвіцай, на другім паверсе — парадная васьмігранная заля з калёнамі. У аздобе інтэр’ераў выкарыстаныя рэльефы, ліштвы дзьвярэй, нішы з камінамі і скульптурай, росьпісы сьценаў (рамантычныя пэйзажы, антычныя статуі, вазы; мастакі Т. Манькоўскі, Ф. Смуглевіч; не захаваліся); мелася зала ў пампейскім стылі. Элемэнты інтэр’еру (панэлі, каміны, дзьверы, люстры, кансолі, вазоны, супрапорты, мэбля) былі зробленыя паводле эскізаў і пад кіраўніцтвам Сакі.

Флігелі рэдагаваць

 
Флігель і аркадная галерэя

Флігелі пастаўленыя пэрпэндыкулярна да асноўнага корпусу, накрытыя вальмавымі дахамі, аздобленыя руставанымі лапаткамі; адзін выкарыстоўваўся пад жыльлё, у другім — манэж. З асноўным корпусам злучаныя паўцыркульнымі галерэямі ў выглядзе аркадаў.

Капліца рэдагаваць

 
Капліца

Насупраць палацу ў ХІХ ст. ў рэтраспэктыўна-гатычным стылі пабудаваная капліца. Капліца ўяўляе сабой кампактны і прыземісты кубападобны аб’ём з трохсьценнай алтарнай часткай. Сьпічастыя вокны на галоўным фасадзе (суцэльны двухгранны шчыт-вімпэрг) разам са сьпічастым уваходным парталам ствараюць урачыстасьць фасаду і імітуюць грандыёзную трохнэфавую базыліку. Гатычную вэртыкальнасьць будынку надае таксама высокі двухсхільны дах.

За савецкім часам капліца ня дзейнічала. Наноў яе асьвяцілі 6 жніўня 1996. У наш час капліца належыць да Сапоцкінскай парафіі Сапоцкінскага дэканату.

Парк рэдагаваць

 
Сажалка ў парку

Парк пэйзажнага тыпу, плошча 12 га; закладзены ў канцы XVIII — пачатку ХІХ ст. Разьмешчаны на двух пагорках, у лагчыне — сыстэма вадаёмаў на розных узроўнях, за імі лясны масіў. Цэнтар кампазыцыі — палац з партэрам перад ім.

Літаратура рэдагаваць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].
  • . — Мн.: .

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Г000212