Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў (Зьдзецел)

палац у Дзятлаве (Беларусь)
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў
Палац Радзівілаў, аўтэнтычны выгляд
Палац Радзівілаў, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Зьдзецел
Каардынаты 53°27′36.62″ пн. ш. 25°23′36.87″ у. д. / 53.4601722° пн. ш. 25.393575° у. д. / 53.4601722; 25.393575Каардынаты: 53°27′36.62″ пн. ш. 25°23′36.87″ у. д. / 53.4601722° пн. ш. 25.393575° у. д. / 53.4601722; 25.393575
Архітэктурны стыль Ракако
Заснавальнік Мікалай Фаўстын Радзівіл
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў на мапе Беларусі
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў на Вікісховішчы

Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII стагодзьдзя ў Зьдзецеле. Знаходзіцца на заходняй ускраіне места, на левым беразе ракі Зьдзецелкі[a]. Твор архітэктуры барока, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з мураванага палаца (захаваўся), пэйзажнага парку з круглым вадаёмам і творамі архітэктуры малых формаў (масткі, павільёны), які з усходу паўкальцом агінаў палац. Гаспадарчыя пабудовы разьмяшчаліся пры ўезьдзе ў сядзібу з поўдня.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Мураваны палац у Зьдзецеле збудавалі ў 1751 годзе на сродкі Мікалая Фаўстына Радзівіла. У канцы XVIII ст. комплекс перайшоў у валоданьне Солтанаў, якія заклалі тут пэйзажны парк.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1836 годзе ўлады Расейскай імпэрыі сэквэстравалі сядзібу ў Солтанаў, а ў другой палове XIX ст. часткова зруйнавалі палац дзеля разьмяшчэньня ў ім кашараў кавалерыйскіх часьцінаў.

У пачатку XX ст. у будынку палаца месьцілася школа.

Найноўшы час рэдагаваць

За савецкім часам у палацы разьмяшчаўся раённы шпіталь.

Архітэктура рэдагаваць

Палац — помнік архітэктуры барока. Ад пачатку гэта быў накрыты высокім вальмавым дахам 2-павярховы прастакутны ў пляне аб’ём з двума кутнімі вежападобнымі алькежамі на высокім цокальным паверсе, накрытымі ўвагнутымі шатрамі з заломамі (не захаваліся). Цэнтар кампазыцыі падкрэсьліваецца на фасадах рызалітамі: на дваровым глыбокім 4-восевым, на галоўным роўным 3-восевым, завершаным крывалінейным франтонам. У тымпане франтона месьціцца гербавы картуш князёў Радзівілаў. Рызаліт падзяляецца чатырма пілястрамі, паміж якімі на другім паверсе разьмяшчаюцца аркавыя нішы з ракавінамі ў завяршэньні. Пэрымэтрам будынка праходзяць прафіляваныя міжпаверхавы і завяршальны карнізы. Фасады рытмічна падзяляюцца роўнымі канелаванымі пілястрамі. Прастакутныя аконныя праёмы дэкаруюцца паўцыркульнымі аркамі, сандрыкамі хвалістых і ламаных абрысаў. У дэкаратыўным аздабленьні фасадаў выкарыстоўваецца лепка ў стылі ракако: расьлінны арнамэнт, гірлянды, мэдальёны. Вуглы будынка ўмацоўваюцца контрфорсамі.

Плян анфілядны з параднай заляй у цэнтры[1].

Галерэя рэдагаваць

Гістарычная графіка рэдагаваць

Гістарычныя здымкі рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Сьвярдлова, 2

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.

Літаратура рэдагаваць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000233