Пазэльва (лет. Želva) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Зэльве. Цэнтар староства Вількамірскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 457 чалавек. Знаходзіцца за 22 км на ўсход ад Вількаміру.

Пазэльва
лац. Pazelva
лет. Želva
Касьцёл
Касьцёл
Герб Пазэльвы


Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Вількамірскі
Плошча:
  • 2,73 км²
Насельніцтва: 457 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°16′0″ пн. ш. 25°2′0″ у. д. / 55.26667° пн. ш. 25.03333° у. д. / 55.26667; 25.03333Каардынаты: 55°16′0″ пн. ш. 25°2′0″ у. д. / 55.26667° пн. ш. 25.03333° у. д. / 55.26667; 25.03333
Пазэльва на мапе Летувы
Пазэльва
Пазэльва
Пазэльва
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пазэльва — мястэчка гістарычнай Віленшчыны.

Назва рэдагаваць

Тапонім Пазэльва ўтварыўся ад ракі Зэльвы, назва якой, як мяркуецца, мае балтыйскае (імаверна, яцьвяскае) паходжаньне, дакладных адпаведнасьцяў у сучасных мовах няма[1].

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Пазэльву датуецца 1373 годам. У 1385 годзе яна ўваходзіла ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1753 годзе ў Пазэльве збудавалі касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пазэльва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 30 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Пазэльву занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Пазэльва апынулася ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 300 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 457 чал.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

  • Касьцёл Сьвятога Ігнація Лаёлы (1892)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 140.
  2. ^ Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 899.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць