Пазыцыйная вайна — вайна, у якой узброеная барацьба вядзецца пераважна на суцэльных, адносна стабільных франтах (пазыцыях) з глыбокаэшаланаванай абаронай.

Маскіроўка пазыцыі кулямёта, 1915 год.

Як правіла, характарызуецца высокай шчыльнасьцю войскаў і разьвітым інжынэрным забесьпячэньнем пазыцыяў.

Падчас вядзеньня пазыцыйнай вайны ваенна-палітычная і стратэгічная абстаноўка застаюцца стабільнымі на працягу доўгага часу. Ваенныя дзеяньні з абодвух бакоў мэтадычныя і малавыніковыя, наступальныя апэрацыі неэфэктыўныя, і нават пры спрыяльным завяршэньні прыводзяць да абмежаваных вынікаў. Пэрыяды пасіўнай абароны абодвух бакоў значна даўжэй спробаў наступу. Стратэгічнай мэтай пазыцыйнай вайны становіцца дэмаграфічнае і эканамічнае зьнясіленьне суперніка.

Пераход да пазыцыйнай вайны тлумачыцца няздольнасьцю (пры існуючым балянсе сіл і ўзроўні разьвіцьця зброі і ваеннай тэхнікі) абодвух бакоў ажыцьцяўляць прарывы абароны суперніка (або разьвіваць тактычныя прарывы ў апэратыўныя).

Характэрным прыкладам пазыцыйнай вайны могуць служыць баявыя дзеяньні ў Першую сусьветную вайну на Заходнім фронце з прыканца 1914 году і на Ўсходнім фронце з прыканца 1915 году.

У мастацкай літаратуры рэдагаваць

Алесандра Барыка апісвае акопную тактыку, якая выкарыстоўваецца ў пазыцыйнай вайне, як пераломны момант ва ўспрыманьні баявых дзеяньняў («Такая гісторыя», гл. 2: «Капарэта. Мэмарыял»): «вайна перамясьцілася пад зямлю». Востра-суб’ектыўнае мастацкае апісаньне сцэн Першай сусьветнай вайны спалучаюцца ў яго выкладаньні з гістарычнымі ідэямі адсылаючымі да ваенна-тэхналягічных рэвалюцый.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Галактионов М. Р. Париж, 1914. — М.: АСТ, 2001. — ISBN 5-17-0000561.
  • История первой мировой войны. 1914—1918. — М.: Наука, 1975.