Па́дневічы[1] — вёска ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці, на рацэ Іслачы. Падневічы ўваходзяць у склад Івянецкага сельсавету.

Падневічы
трансьліт. Padnievičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Валожынскі
Сельсавет: Івянецкі
Плошча: 0,674 км²
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 93 чал.
шчыльнасьць: 137,98 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1772
Паштовы індэкс: 222372
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′12″ пн. ш. 26°50′7″ у. д. / 53.97° пн. ш. 26.83528° у. д. / 53.97; 26.83528Каардынаты: 53°58′12″ пн. ш. 26°50′7″ у. д. / 53.97° пн. ш. 26.83528° у. д. / 53.97; 26.83528
Падневічы на мапе Беларусі ±
Падневічы
Падневічы
Падневічы
Падневічы
Падневічы
Падневічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

Назва вёскі паходзіць ад ляндшафту мясцовасьці, дзе знаходзіцца. Яна акружана ўзгоркамі, стаіць нібыта ва ўпадзіне. Пасьля скасаваньня Падневіцкага сельсавету вёска ўвайшла ў склад Пральніцкага сельсавету. 28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Пральніцкага ў Івянецкі сельсавет[2].

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2010 год — 93 чалавекі
  • 1999 год — 130 чалавек

Інфармацыя для турыстаў рэдагаваць

Каля вёскі на беразе ракі Іслачы часта праходзяць зьлёты турыстаў, скаўтаў, БРСМ ды іншых арганізацыяў.

Славутасьці рэдагаваць

  • Капліца-пахавальня Жаброўскіх (ХІХ ст.)
  • Могілкі «Тупальшчына» — магіла клясыка беларускае літаратуры Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, 1884 год. Магіла мае 3-ю катэгорыю каштоўнасьці[3].

Аграсядзібы рэдагаваць

  • Аграсядзіба Качанавай Тамары Ўладзімераўны[4]

Грыб-парасонік рэдагаваць

Ваколіцы вёскі Падневічы — адзінае ў Беларусі месцазнаходжаньне грыба-парасоніка (буйналускаўніца) дзявочага (па-лацінску: Macrolepiota puellaris)[5]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 128
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
  3. ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 578 ад 14 мая 2007 г. «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»(недаступная спасылка)
  4. ^ Агроусадьбы Воложинского района
  5. ^ Грыб-парасонік (буйналускаўніца) дзявочы // Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць