Падзе́мныя во́ды — воды, якія знаходзяцца ў тоўшчы горных парод верхняй частцы зямной кары ў вадкім, цьвёрдым і газападобным стане.

Шыпіт(uk) — падземная крыніца водазабесьпячэньня

Запасы падземных вод рэдагаваць

Падземныя воды — частка водных рэсурсаў Зямлі; агульныя запасы падземных вод складаюць звыш 60 млн км³. Падземныя воды разглядаюцца як карысны выкапень. У адрозьненьне ад іншых відаў карысных выкапняў, запасы падземных вод узнаўляльныя падчас эксплюатацыі.