Падбярэзьзе (Барысаўскі раён)

Падбярэ́зьзе[2] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 4 км на поўдзень ад Кішчынай Слабады, за 12 км на поўнач ад Барысава[3]. Знаходзіцца за 83 км ад Менску. Падбярэзьзе ўваходзіць у склад Прыгараднага сельсавету.

Падбярэзьзе
трансьліт. Padbiareźzie
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Прыгарадны
Вышыня: 200 м н. у. м.
Насельніцтва: 134 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222515
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°20′44.02″ пн. ш. 28°28′17.00″ у. д. / 54.3455611° пн. ш. 28.4713889° у. д. / 54.3455611; 28.4713889Каардынаты: 54°20′44.02″ пн. ш. 28°28′17.00″ у. д. / 54.3455611° пн. ш. 28.4713889° у. д. / 54.3455611; 28.4713889
Падбярэзьзе на мапе Беларусі ±
Падбярэзьзе
Падбярэзьзе
Падбярэзьзе
Падбярэзьзе
Падбярэзьзе
Падбярэзьзе

Гісторыя рэдагаваць

У 1858 годзе вёска, 32 жыхары, у Бытчанскй воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1897 годзе вёска (22 двары, 165 жыхароў) і аднайменны хутар (2 двары, 15 жыхароў). У 1908 годзе адкрытая земская школа. У 1917 годзе ў вёсцы 33 двары, 221 жыхар, на хутары 2 двары, 21 жыхар. Хутар цяпер уваходзіць у межы вёскі Падбярэзьзе. Зь лютага да сьнежня 1918 году на тэрыторыі, акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 г. да мая 1920 г. — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 году ў БССР, ад лютага — у Літ.-Бел. ССР, ад 31 ліпеня 1920 году ў БССР. На базе земскай школы была створаная працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1924 годзе вучыліся 54 хлопчыкі і дзяўчынкі. Ад 20 жніўня 1924 году ў Жыцькаўскім, ад 1926 году ў Кішчанаслабадзкім сельсаветах Барысаўскага раёну Барысаўскай, ад 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Менскай акруг, ад 20 лютага 1938 г. Менскай вобласьці. Паводле перапісу 1926 году, 46 двароў, 257 жыхароў. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Праца». З пачатку ліпеня 1941 году да 29 чэрвеня 1944 году акупаваная нямецкімі захопнікамі. Падчас вайны 20 жыхароў былі вывезеныя ў Нямеччыну на прымусовыя працы[3], 8 жыхароў загінулі на фронце, чацьвёра прапалі бязь вестак. На вясковых могілках пахаваныя 2 партызаны, якія зягінулі 8 красавіка 1944 году ў баі з карнікамі — Іван Лемашаў (Лемеш, 1918—1944) і Канстанцін Усьцін (Усьцінаў, 1918—1944)[4]. Паводле розных зьвестак, напрацягу вайны ад 7[3] да 9[4] жыхароў вёскі былі забітыя. У 1960 годзе ў вёсцы налічвалася 312 жыхароў. У 1988 годзе 62 гаспадаркі, 124 жыхары. Галоўная амаль шыротная вуліца арыентаваная перпендыкулярна да шашы. Яе перакрыжоўваюць 2 мэрыдыянальныя вуліцы. На заходняй ускраіне — гаспадарчы сэктар.

30 кастрычніка 2009 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Кішчынаслабадзкога сельсавету перададзеная ў склад Прыгараднага сельсавету[5].

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2009 год — 134 жыхары[1]
  • 2008 год — 131 жыхар, 46 двароў[3]
  • 1999 год — 134 жыхары

Інфармацыя для турыстаў рэдагаваць

Рэльеф раўнінны, на ўсходзе мяжуе зь лесам. Транспартныя сувязі па шашы Кішчына Слабада — Барысаў, якая праходзіць побач зь вёскай[3]. Ёсьць крама. Жылая забудова драўляная, сядзібнага тыпу[3].

Страчаная спадчына рэдагаваць

  • Капліца Сьв. Дзьмітрыя
  • Сядзіба Радзівілаў

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б зьвесткі перапісу 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 74
  3. ^ а б в г д е Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 171—172
  4. ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 454. — ISBN 985-11-0077-3
  5. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць