Пагост 2

вёска ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, у складзе Чыжэвіцкага сельсавета

Паго́ст 2[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Случы. Уваходзіць у склад Чыжэвіцкага сельсавету Салігорскага раёну Менскай вобласьці.

Пагост 2
лац. Pahost 2
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Салігорскі
Сельсавет: Чыжэвіцкі
Насельніцтва: 574 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 174
Паштовы індэкс: 223714
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′15″ пн. ш. 27°37′42″ у. д. / 52.85417° пн. ш. 27.62833° у. д. / 52.85417; 27.62833Каардынаты: 52°51′15″ пн. ш. 27°37′42″ у. д. / 52.85417° пн. ш. 27.62833° у. д. / 52.85417; 27.62833
Пагост 2 на мапе Беларусі ±
Пагост 2
Пагост 2
Пагост 2
Пагост 2
Пагост 2
Пагост 2
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пагост — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны.

Гісторыя рэдагаваць

 
Адкрыцьцё пажарнага таварыства, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Упершыню Пагост упамінаецца ў ХVІ ст. як вёска Слуцкага княства, уладаньне Алелькавічаў. З ХVІІ ст. вёскай валодалі Радзівілы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пагост апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні[2]. На мяжы XVIII—XIX стагодзьдзяў у мястэчку штогод праводзілася 4 кірмашы[3]. На 1859 год тут было 46 двароў[4].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пагост занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пагост абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пагосцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[5]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам пасялковага савету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

30 кастрычніка 2009 году ў зьвязку з ліквідацыяй Пагосцкага сельсавету вёску перавялі ў склад Чыжэвіцкага сельсавету[6].

Насельніцтва рэдагаваць

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 716 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 574 чал.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

  • Вінакурня
  • Млын водны (1902)
  • Могілкі юдэйскія
  • Парк прысядзібны (XIX ст.)

Страчаная спадчына рэдагаваць

  • Сынагога (XIX ст.)
  • Сядзіба Бохвіцаў (XIX ст.)
  • Царква Сьвятога Яна (1824)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 402.
  2. ^ Jelski A. Pohost (10) // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 521.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 121.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
  5. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  6. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць