Павялецкі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Пасажырская-Павялецкая, адзін з 9 чыгуначных вакзалаў Масквы.

Выгляд вакзалу (2017)

Вакзал быў пабудаваны ў 1900 годзе па праекце архітэктара А. Красоўскага для абслугоўваньня Разанска-Ўральскай чыгункі. Назва дадзеная па пасёлку Павялец Разанскай вобласьці. Павялецкі вакзал злучае сталіцу зь Сярэднім і Ніжнім Паволжам; з вакзалу ідуць прыгарадныя электрацягнікі да аэрапорта «Дамадзедава» і па Павялецкім кірунку да станцыі Ўзунава.

З павялецкага вакзалу адыходзяць цягнікі на Астрахань, Баку, Балакава, Балашоў, Валгаград, Варонеж, Грозны, Данецк, Ялец, Краснадар, Ліпецк, Ліскі, Луганск, Махачкала, Назрань, Новамаскоўск, Новарасейск, Саратаў, Стаўрапаль, Тамбоў.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Павялецкі вакзалсховішча мультымэдыйных матэрыялаў