Павал Ізотавіч Якубовіч (нарадзіўся 23 верасьня 1946 году, Унеча, цяпер Расея) — беларускі журналіст і дзяржаўны дзяяч[1]. Заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь (2000).

Павал Якубовіч
Сэнатар Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
3 студзеня 2011 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Галоўны рэдактар газэты «Савецкая Беларусь»
11 ліпеня 1995 — 5 лютага 2018
Прэзыдэнт: А. Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі, М. Мясьніковіч
Папярэднік: Аляксандар Градзюшка
Наступнік: Зьміцер Жук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 верасьня 1946 (77 гадоў)
Унеча, Бранская вобласьць, Расейская СФСР, СССР
Партыя: КПСС (1968—1991)
Сужэнец: жанаты
Дзеці: сын
Адукацыя: Саратаўская вышэйшая вайсковая камандная вучэльня, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1973)
Узнагароды:
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Францішка Скарыны
Ордэн Францішка Скарыны
«Залатое пяро» (1991), «За духоўнае адраджэньне» (2006)

Чалец калегіяў Адміністрацыі прэзыдэнта (чалец грамадзка-кансультатыўнай рады) і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (старшыня грамадзкай каардынацыйнай рады), чалец рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы па Менску[2] і прэзыдыюму грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская фэдэрацыя аматарскага боксу».

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Паводле ўласнага сьведчаньня, нарадзіўся ў Старадубе. Пасьля сканчэньня школы ў 1963 годзе ўладкаваўся ў папраўча-працоўны лягер нагляднікам. У 1964 годзе паступіў у Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут, аднак кінуў праз працу на будоўлі Беларускага аўтамабільнага заводу (Жодзін, Менская вобласьць). Улетку 1965 году праз выклік у ваенны камісарыят паступіў на службу судовым ахоўнікам-канваірам ва Ўнутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў. Пачаў пісаць у ваенныя газэты і праз паўтара году стаў рэдактарам аддзелу газэты МУС. Пасьля сканчэньня службы ў 1968 годзе паступіў на завочнае навучаньне ў факультэт журналістыкі БДУ і ўступіў у Камуністычную партыю Савецкага Саюзу. Таксама скончыў Саратаўскую вышэйшую вайсковую камандную вучэльню МУС СССР бяз званьня афіцэра. Пасьля 13 гадоў у войску ўладкаваўся ў газэту Камуністычнага саюзу моладзі Беларусі «Сьцяг юнацтва» (рас. Знамя юности), дзе вёў калёнку фэльетонаў.

У 1988 годзе ўладкаваўся ў часопіс «Крыніца» за часам рэдактарства Ўладзімера Някляева. У 1990 годзе перайшоў да Ёсіфа Сярэдзіча ў «Народную газэту»[1].

11 ліпеня 1995 г. Аляксандар Лукашэнка прызначыў яго галоўным рэдактарам расейскамоўнай газэты Адміністрацыі прэзыдэнта «Советская Белоруссия»[3], 3 студзеня 2011 г. — сэнатарам Савету Рэспублікі[4].

6 лютага 2018 г. Аляксандар Лукашэнка зьняў Якубовіча з галоўнага рэдактара газэты «Советская Белоруссия»[5].

Крытыка і абвінавачаньні. Чорны сьпіс ЭЗ рэдагаваць

Як "рэдактар асноўнай прапагандысцкай газэты" Беларусі, у сувязі з хваляй рэпрэсіяў супраць актывістаў апазыцыі ў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе П. Якубовіч быў уключаны ў так званы Чорны сьпіс Эўразьвязу. У 2011 яму быў забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўрапейскага Зьвязу.

Паводле Рады Эўрапейскага Зьвязу, Павал Якубовіч "зьяўляецца адным з найбольш гучных і ўплывовых членаў дзяржаўнай прапагандысцкай машыны ў друкаванай прэсе. Ён падтрымліваў і апраўдваў рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, якія сыстэматычна прадстаўляюцца нэгатыўным і прыніжальным чынам, з выкарыстаньнем фальсыфікаванай інфармацыі. Ён быў асабліва актыўным у гэтых адносінах пасьля разгону мірных дэманстрацыяў 19 сьнежня 2010 г. і наступных акцый пратэсту."[6]

Таксама ўезд быў забаронены яшчэ чатыром сябрам кіраўніцтва газэты «Советская Белоруссия»: Аляксандар Таранда (намесьнік галоўнага рэдактара), Сяргей Гардзіенка (намесьнік галоўнага рэдактара), Галіна Тарапецкая (намесьнік рэдактара), Ганна Шадрына (намесьнік рэдактара).[7] Па стане на 2017 год забарона была зьнятая[8].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Андрэй Бжэзецкі, радыё «Рацыя». Павал Якубовіч: Я ня здрадзіў дэмакратыі // Tut.by, 4 красавіка 2008 г. Праверана 22 кастрычніка 2014 г.
  2. ^ Якубовіч Павал Ізотавіч (рас.) // Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 19 кастрычніка 2012 г. Праверана 22 красавіка 2014 г.
  3. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 1995 г. № 260 // Валер Леванеўскі, 28 сакавіка 2007 г. Праверана 22 кастрычніка 2014 г.
  4. ^ Павал Якубовіч прызначаны чальцом Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі // Зьвязда : газэта. — 4 студзеня 2011. — № 1 (26865). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Лукашенко уволил Давыдько, Якубовича и Козиятко. Назначены новые руководители Белтелерадиокомпании, СТВ и «СБ. Беларусь Сегодня» Intex-press, /02/2018
  6. ^ Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus - Рашэньне Рады Эўрапейскага Зьвязу аб рэстрыктыўных мерах супраць Беларусі, 15 кастрычніка 2012 г. Цытата: Iakubovich, Pavel Izotavich | He is one of the most vocal and influential members of the state propaganda machine in the printed press. He has supported and justified the repression of the democratic opposition and of civil society, which are systematically highlighted in a negative and derogatory way using falsified information. He was particularly active in this regard after the crackdown on peaceful demonstrations on 19 December 2010 and on subsequent protests.
  7. ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕСНаша Ніва, 11.10.2011
  8. ^ Фотофакт: Главный редактор «Совбелии» Павел Якубович закупается на рынке в Вильнюсе - Хартыя'97, 31.07.2017

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць