Павал Няхайчык

беларускі футбаліст

Павал Няхайчык (нар. 15 ліпеня 1988 году, Менск) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.

Павал Няхайчык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 ліпеня 1988(1988-07-15)[1][2] (35 гадоў)
Рост 180 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца
Моладзевыя клюбы
Алімпія (Менск)
Зьмена (Менск)
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2011
2011—2013
2013
2014—2016
2016—2017
2017—2019
2020—2021
БАТЭ
Дынама Масква
БАТЭ Барысаў
Том Томск
Арэнбург
Дынама Берасьце
БАТЭ
100 (18)
13 (1)
24 (2)
52 (13)
17 (4)
60 (19)
50 (18)
Зборныя
2011—2020 Беларусь 37 (3)

Кар’ера рэдагаваць

Выхаванец менскіх «Алімпіі» і «Зьмены». Першы трэнэр — Сяргей Паляшчук. Прафэсійную кар’еру пачаў у барысаўскім БАТЭ ў 2005 годзе, ў складзе якога выступаў за дубль. У 2007 годзе дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі і стаў найлепшым бамбардзірам сэзону сярод дублюючых камандаў. З 2008 году Павал зьяўляецца гульцом асноўнага складу клюбу. Двойчы ўключаўся БФФ у сьпіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2010.

21 кастрычніка 2008 году забіў гол падчас гульні (1:1) з «Зэнітам» у Лізе чэмпіёнаў. У жніўні 2011 году перайшоў у расейскі клюб «Дынама» з Масквы[3] У канцы студзеня 2013 году кантракт з маскоўскім «Дынама» быў скасаваны[4], пасьля чаго Няхайчык падпісаў кантракт на 2 гады з БАТЭ[5]. У лютым 2014 году перайшоў у расейскі клюб «Том», зь якім падпісаў кантракт на 2,5 году[6]. У чэрвені 2016 году перайшоў у «Арэнбург»[7]. У ліпені 2017 году падпісаў кантракт на 1,5 году зь берасьцейскім «Дынама»[8]. Пасьля сэзону 2019 году вярнуўся ў БАТЭ[9].

Міжнародная рэдагаваць

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 10 жніўня 2011 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Баўгарыі.

Узнагароды рэдагаваць

БАТЭ:

Дынама Берасьце:

Моладзеваая зборная Беларусі:

  • Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2017 Найвышэйшая ліга 15 4
2018 Найвышэйшая ліга 21 3
2019 Найвышэйшая ліга 24 12
БАТЭ Барысаў 2020 Найвышэйшая ліга 10 4

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Pavel Nekhajchik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Pavel Nyakhaychyk // FBref.com (мн.)
  3. ^ Павел Нехайчик перешел в московское «Динамо» (рас.) «Прессбол», 31 жніўня 2011
  4. ^ Московское «Динамо» расторгло контракт с Павлом Нехайчиком (рас.). Прессбол (29 студзеня 2013).
  5. ^ Павел Нехайчик подписал контракт с БАТЭ (рас.). Прессбол (30 студзеня 2013).
  6. ^ «Томь» подписала контракт с Павлом Нехайчиком (рас.). football.by (13 лютага 2014).
  7. ^ Павел Нехайчик подписал контракт с «Оренбургом» (рас.). football.by (16 чэрвеня 2016).
  8. ^ Брестское «Динамо» объявило о подписании Павла Нехайчика (рас.). football.by (14 ліпеня 2017).
  9. ^ Павел Няхайчык вернецца ў БАТЭ. Беларускае Радыё Рацыя.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць