Па́вал Іва́навіч Ба́таў (1 чэрвеня [ст. ст. 20 траўня] 1897, в. Філісава, Яраслаўская губэрня — 19 красавіка 1985, Масква) — савецкі военачальнік, двойчы Герой Савецкага Саюзу, генэрал арміі, удзельнік Першай сусьветнай, грамадзянскай у Расеі, грамадзянскай у Гішпаніі, савецка-фінскай і нямецка-савецкай войнаў, дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 1—5 скліканьняў.

Павал Іванавіч Батаў
Павел Иванович Батов
1 чэрвеня 1897 — 19 красавіка 1985
Месца нараджэньня в. Філісава, Рыбінскі павет, Яраслаўская губэрня, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці Масква, РСФСР, СССР
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя
РСФСР
СССР
Гады службы 1915—1985
Званьне Генэрал арміі (1974)
Камандаваў 3-я армія, 65-я армія, Прыбалтыйская вайсковая акруга
Бітвы/войны Першая сусьветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расеі
Грамадзянская вайна ў Гішпаніі
Савецка-фінская вайна
Нямецка-савецкая вайна
Узнагароды
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Суворава 1 ступені
Ордэн Суворава 1 ступені
Ордэн Суворава 1 ступені
Ордэн Суворава 1 ступені
Ордэн Суворава 1 ступені
Ордэн Суворава 1 ступені
Ордэн Кутузава 1 ступені
Ордэн Кутузава 1 ступені
Ордэн Багдана Хмяльніцкага 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Ўзброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Ўзброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Мэдаль «XX гадоў Працоўна-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Мэдаль «XX гадоў Працоўна-Сялянскай Чырвонай Арміі»


Узнагароды іншых дзяржаваў
Ордэн Крыж Грунвальду 2 ступені
|Ордэн Сухэ-Батара Ордэн Чырвонага Сьцягу (Манголія) Ордэн Тудара Ўладзімірэску 1 ступені

Ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені (НДР)

Жыцьцяпіс рэдагаваць

 
Павал Батаў у дзяцінстве, 1910—1913

Павал Іванавіч Батаў нарадзіўся 1 чэрвеня [ст. ст. 20 траўня] 1897 ў вёсцы Філісава Рыбінскага павету Яраслаўскай губэрні (цяпер у Рыбінскім раёне Яраслаўскай вобласьці Расеі) у беднай сялянскай сям’і. Расеец. Скончыў 2 клясы вясковай школы. У 13 рокаў праз надзвычайную беднату сям’і зьехаў у Пецярбург, дзе пайшоў працаваць у гандлёвы дом братоў Лявонавых[1]. 5 рокаў працаваў грузчыкам і разносчыкам пакупак-замоваў. Адначасна экстэрнам здаў іспыты за шэсьць клясаў і плянаваў працягваць навучаньне.

Першая сусьветная вайна рэдагаваць

 
Павал Батаў у царскай арміі (1916)

Праз рок пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны Павал Батаў паступіў на службу ў царскае войска. У 1916 року скончыў вучэбную каманду і быў накіраваны на фронт, дзе стаў камандоўцам аддзяленьня выведнікаў. За адзнаку ў баёх узнагароджаны двума Георгіеўскімі крыжамі і двумя мэдалямі[2]. Увосень 1916 року паранены і накіраваны ў Петраград на лекаваньне. У 1917 року скончыў каманду па падрыхтоўцы ў школу прапаршчыкаў і ў званьні малодшы унтэр-афіцэр скончыў службу ў імпэратарскім войску[2].

Грамадзянская вайна ў Расеі рэдагаваць

У жніўні 1918 року Павал Батаў пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Служыў у 1-м Савецкім стралковым палку, пасьля памочнікам ваеннага кіраўніка па маршавых фармаваньнях пры Рыбінскім ваенкамаце, пасьля памочнікам ваеннага кіраўніка Рэзэрву камначскладу Маскоўскай ваеннай акругі[2]. Удзельнічаў у здушэньні Раманава-Барысаглебскага сялянскага мецяжу. З 1919 року памочнік камандзіра роты, камандзір роты.

Міжваенны пэрыяд рэдагаваць

Па сканчэньні Грамадзянскай вайны Павал Батаў камандаваў батальёнам у Маскоўскай Пралетарскай стралковай дывізіі[3]. У 1927 року скончыў Стралкова-тактычныя курсы ўдасканаленьня камскладу РСЧА «Стрэл». Чалец КПСС ад 1929 року. Ад 1931 — начальнік штабу, а з 1934 — камандзір 3-га стралковага палку Маскоўскай Пралетарскай стралковай дывізіі[2][4][5].

Грамадзянская вайна ў Гішпаніі рэдагаваць

Ад сьнежня 1936 да жніўня 1937 року[2] пад псэўданімам Пабла Фрыц[6] знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Гішпаніі, дзе на баку рэспубліканцаў удзельнічаў у барацьбе з рэжымам Франка. Займаў пост ваеннага дарадніка ў 12-й Інтэрнацыянальнай брыгадзе Матэ Залкі, пасьля дарадніка Тэрўэльскага фронту[1]. Падчас адной з рэкагнасцыровак цяжка паранены[7]. Па вяртаньні ў СССР быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонага Сьцягу і прызначаны камандзірам 10-га стралковага корпусу. Са жніўня 1938 року камандзір 3-га стралковага корпусу[2]. У гэтым чыне прымаў удзел у Савецка-фінскай вайне і ў паходзе Чырвонай арміі на Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну[1].

З красавіка 1940 року намесьнік камандоўца войскамі Закаўкаскай вайсковай акругі.

Нямецка-савецкая вайна рэдагаваць

За некалькі дзён да пачатку нямецка-савецкай вайны прызначаны камандоўцам сухапутнымі войскамі Крыму і адначасна камандзірам 9-га корпусу[1]. Арганізоўваў супрацьдэсантную абарону Крымскай паўвыспы. Рашэньнем Стаўкі ВГК ал 14 жніўня 1941 прызначаны намесьнікам камандоўца створанай 51-й Асобнай арміі. У другой палове верасьня, калі перадавыя часткі 11-й нямецкай арміі падышлі да Крыму, ачоліў апэратыўную групу, прызначаную для нанясеньня контрудараў. Кіраваў дзеямі войскаў пры адбіцьці спробаў нямецкіх войскаў прарвацца ў Крым цераз Перакопскі перашыек.

Пасьля эвакуацыі з Крыму — камандовец 51-й Асобнай арміяй (19 лістапада — сьнежань 1941 року)[8]. Кіраваў падрыхтоўкай арміі да Керчанска-Феадосійскай дэсантнае апэрацыі.

У студзені-лютым 1942 камандаваў 3-й арміяй Паўднёва-Заходнягя фронту наўзамен загінулага Пётра Пшоньнікава. Быў памочнікам камандоўцы Бранскага фронту па фармаваньнях, камандоўцам 4-ай танкавай арміі на Данскім фронце.

14 кастрычніка 1942 прыняў камандаваньне 65-й арміяй. 19 лістапада армія ў складзе Данскога фронту з раёну Клецкай перайшла ў наступ, прарвала абарону суперніка, вызваліла Казачы Курган, Вярцячы і выйшла на заходнюю ўскраіну Сталінграду. Удзельнічала на заключным этапе Сталінградзкай бітвы ў апэрацыі «Кальцо» па зьнішчэньні акружанай нямецкай групоўкі генэрал—фэльдмаршала Фрыдрыха Паўлюса. Зьнішчыла болей за 30 000 і ўзяла ў палон каля 26 500 гітлераўцаў.

У лютым-сакавіку 1943 року разам зь іншымі войскамі сфармаванага на базе Данскога Цэнтральнага фронту прыняла ўдзел у Сеўскай наступальнай апэрацыі на паўночным напрамку і прасунулася на 30-60 кілямэтраў на захад. У часе Курскай бітвы 65-я армія трымала абарону на выступе супраць 20-га армейскага корпусу ў раёне Сеўску.

З 26 жніўня па 30 верасьня ўдзельнічала ў Чарнігаўска-Прыпяцкай апэрацыі, абароне ў раёне Сеўску, фарсіраваньні р. Дзясны, вызваленьні г. Ноўгарад-Северскі, прайшла зь цяжкімі баямі каля 300 кілямэтраў і выйшла да сярэдняга цячэньня Дняпра ў раёне м. Лоеў.

Павал Батаў пачаў рыхтаваць войскі да фарсіраваньню Дняпра. 15 кастрычніка 1943 року пасьля магутнай артылерыйскай падрыхтоўкі сілы 4-га батальёну захапілі пляцдарм на правым беразе ракі і ўтрымлівалі яго цягам усяго дню. Да 27 кастрычніка злучэньні 65-ай армі адваявалі пляцдарм на 20 кілямэтраў у глыбіню і 35 кілямэтраў па фронце пераправы. З захопам стратэгічных пляцдармаў на Дняпры былі створаныя ўмовы для наступу ў Беларусі і правабярэжнай Украіне.

Войскі Паўла Батава ў складзе 2-га Беларускага фронту прымалі ўдзел у Вісла-Одэрскай, Млаўска-Эльбінскай, Усходне-Прускай, Усходне-Памяранскай і Бэрлінскай наступальных апэрацыях.

Другім мэдалём «Залатая Зорка» генэрал-лейтэнант Батаў узнагароджаны 26 чэрвеня 1945 року за ўзорнае кіраваньне войскамі ў Беларускай апэрацыі, пры фарсіраваньні р. Віслы, штурме Данцыгу і авалоданьні Штэтынам.

Пасьля вайны рэдагаваць

У пасьляваенны час Павал Батаў камандаваў 7-й і 11-й арміямі (1945—1950), быў першым намесьнікам Галоўнакамандуючага Групы савецкіх войскаў у Нямеччыне, камандуючым войскамі Прыкарпацкае і Прыбалтыйскае вайсковае акругаў (1950—1958), старэйшым ваенным адмыслоўцам у Народна-вызваленчай арміі Кітаю.

У 1962—1965 гг. — начальнік штабу Аб’яднаных Узброеных сілаў краінаў-удзельніц Варшаўскае дамовы, пасьля ў групе генэральных інспэктараў МА СССР. У 1970—1981 — старшыня Савецкага камітэту вэтэранаў вайны. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР 1—5 скліканьняў. Актыўна супрацоўнічаў з ваеннымі выдавецтвамі, напісаў кнігі «У паходах і баёх», «Перакоп 1941» і інш.

Сканаў 19 красавіка 1985 року. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Сям’я рэдагаваць

Павал Батаў быў жанаты зь Юзэфай Сямёнаўнай. Мелі двух дачок — Маргарыту і Галіну.

Узнагароды рэдагаваць

Ордэны рэдагаваць

Мэдалі рэдагаваць

Ордэны і мэдалі замежных дзяржаваў рэдагаваць

Павал Батаў — ганаровы грамадзянін Рыбінску (1972) і Яраслаўскай вобласьці (1983), местаў Ноўгарад-Северскі, Лоеў, Рэчыца, Азёркі, Шацілавічы[9], Гданьск і Шчэцін.

Памяць рэдагаваць

Імем Паўла Батава названыя праспэкт і вуліца ў Рыбінску[10], вуліцы ў Бранску, Валгаградзе, Яраслаўлі, Шацілавічах, Бабруйску, Пружанах, Данецку, Макееўцы. У Рыбінску на Мэмарыяльным комплексе «Агонь славы» яму ўсталяваны бронзавы бюст, на радзіме створаны музэй.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г П. И. Батов. В походах и боях. — М.: Воениздат, 1974.
  2. ^ а б в г д е Коллектив авторов. Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей редакцией М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — С. 18—20. — ISBN 5-86090-113-5
  3. ^ Василевский А. М. Дело всей жизни. — М.: Политиздат, 1978.
  4. ^ Родимцев А. И. Гвардейцы стояли насмерть. — М.: ДОСААФ, 1969.
  5. ^ Бакланов Г. В. Ветер военных лет. — М.: Воениздат, 1977. — 288 с.
  6. ^ Кузнецов Н. Г. Накануне. — М.: .
  7. ^ Симонов К. М. Разные дни войны. Дневник писателя. — М.: Художественная литература, 1982.
  8. ^ П. И. Батов (краткая биография на сайте Народ.ру)
  9. ^ Раманцоў В. Ці ведаеце ганаровых грамадзян горада і раёну.// Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. Мн., 2011. — с. 125 ISBN 978-985-6906-52-0
  10. ^ Перечень улиц, дорог и площадей города Рыбинска на сайте Администрации городского округа город Рыбинск

Літаратура рэдагаваць

  • Батаў Павел Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 — С. 348
  • Батаў Павел Іванавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 53.
  • Батов Павел Иванович // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 52—53. — 30 000 ас.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Павал Батаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў