Паанга

валюта Тонга

Паанга (код ISO 4217: TOP) — афіцыйная валюта Каралеўства Тонга з 1967 года, калі замяніла тангангскі фунт па курсе 1 фунт = 2 паанга. Дзеліцца на 100 сэніці. Звычайна скарачаецца да T$. Паанга прывязаны да некалькіх валютаў: аўстралійскага, новазэляндзкага і амэрыканскага даляраў і японскай ены.

Паанга
Краіна Тонга
Падзел сэніці
Код ISO-4217 TOP
Скарачэньне T$
Сымбаль T$
Цэнтральны банк Нацыянальны рэзэрвовы банк Тонгі[d]
Увядзеньне ва ўжытак 3 красавіка 1967
Папярэдняя валюта тангайскі фунт[d]
Абменны курс:
(Даляр ЗША (22.05.2008г.))
1,8248
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

У абарачэньні існуюць манэты вартасьцю 1, 2, 5, 10, 20 і 50 сэніці і 1 паанга і банкноты вартасьцю 1, 2, 5, 20 і 50 паанга.

Гісторыя рэдагаваць

Паанга быў уведзены ў абарачэньне 3 красавіка 1967 года, каб замяніць танганскі фунт. Да 11 лютага 1991 года паанга быў прывязаны выключна да аўстралійскага даляра па курсе 1 : 1, але пасьля пераходу да прывязкі да некалькіх валютаў, абменны курс паанга паступова зьніжаецца. У 2006 годзе за адзін аўстралійскі даляр давалі 1,6 паанга.