Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шміт.

О́та Ю́льевіч Шміт (30 верасьня [ст. ст. 18 верасьня] 1891, Магілёў — 7 верасьня 1956) — савецкі матэматык, астраном, дасьледчык Поўначы, акадэмік Акадэміі навук СССР з 1935 году (сябра Ўкраінскай Акадэміі навук з 1934, сябра-карэспандэнт АН СССР з 1933), Герой Савецкага Саюзу (1937). Заснавальнік і загадчык катэдры вышэйшай альгебры (1929—1949) фізыка-матэматычнага факультэту / мэханіка-матэматычнага факультэту МДУ. У 1930-34 гадах кіраваў знакамітымі арктычнымі экспэдыцыямі на ледакольных параходах «Георгий Седов», «Александр Сибиряков» і «Челюскин». Распрацоўваў космаганічную гіпотэзу ўтварэньня целаў Сонечнай сыстэмы ў выніку кандэнсацыі калясонечнага газава-пылавага воблаку.

Ота Шміт
па-расейску: Отто Юльевич Шмидт
Дата нараджэньня 18 (30) верасьня 1891[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 верасьня 1956(1956-09-07)[2][1][3][…] (64 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сухоты[1]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак астраном, матэматык, падарожнік-дасьледнік, палітык, прафэсар унівэрсытэту, фізык, дзяржаўны дзяяч, псіхааналітык, геафізык, географ, падарожнік
Навуковая сфэра тэорыя групаў, астраномія[5], матэматыка[5], геаграфія[5], геафізыка[5] і псыхааналіз
Месца працы
Навуковая ступень магістар[d]
Навуковы кіраўнік Дзьмітры Гравэ[d]
Дзеці Сыгурд Шміт[d]
Узнагароды
Герой Савецкага Саюзу
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Чырвонай Зоркі мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «У памяць 800-рочча Масквы»

Аўтар працаў па вышэйшай альгебры (тэорыі групаў). Адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар «Большой Советской Энциклопедии» (1924—1942).

З 28 лютага 1939 году па 24 сакавіка 1942 году быў віцэ-прэзыдэнтам АН СССР.

Продкі Ота Шміта па бацькаўскай лініі паходзяць зь немцаў-каляністаў, якія перабраліся ў Латвію у ІІ пал. XVIII стагодзьдзя, а па матчынай — латышы з суседняга хутара.

Ота Шміт зьяўляецца бацькам Сігурда Отавіча Шміта (нар. у 1922), савецкага і расейскага гісторыка.

Ушанаваньне імя рэдагаваць

 
Паштовая марка СССР, прысьвечаная О. Ю. Шміту

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць