Отакар Яраш

Чэхаславацкі вайсковец

О́такар Я́раш (па-чэску: Otakar Jaroš; 1 жніўня [ст. ст. 19 ліпеня] 1912 — 8 сакавіка 1943) — камандзір роты 1-га Чэхаславацкага пяхотнага батальёну, першы[1] іншаземец, уганараваны званьнем Герой Савецкага Саюзу.

Отакар Францішак Яраш
1 жніўня 19128 сакавіка 1943
Месца нараджэньня Сьцяг краіны або тэрыторыі Лоўні, Аўстра-Вугоршчына
Месца сьмерці пад Сакаловам, Зьміеўскі раён Харкаўскай вобласьці, Украінская ССР, СССР
Прыналежнасьць Чэхаславаччына Чэхаславаччына СССР СССР
Род войскаў Мотастралковыя войскі
Гады службы 1933—1943
Званьне надпаручнік
Частка 1-ы чэхаславацкі батальён
Камандаваў ротай
Бітвы/войны Нямецка-савецкая вайна
Узнагароды
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Белага Ільва за перамогу
Ордэн Белага Ільва за перамогу
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Яраш.

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Отакар Францішак Яраш нарадзіўся ў месьце Лоўні ў Аўстра-Вугоршчыне (цяпер ў Усьцецкім краі Чэхіі) ў сям’і паравознага качагара. Па нацыянальнасьці чэх.

Скончыў Праскі электратэхнічны тэхнікум, у 1933 року паступіў у школу унтэр-афіцэраў у Трнаве, а ў 1937 року — у вайсковую вучэльню ў Граніцы-на-Мораве ў Паўночнай Маравіі. У 1939 пасьля акупацыі Чэхаславаччыны нацысцкай Нямеччынай эміграваў у Польшчу, а з пачаткам Другой сусьветнай вайны ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

У лютым 1942 року ў Бузулуку зь ліку чэхаславакаў пачаў фармавацца 1-ы чэхаславацкі батальён. Отакар Яраш быў прызначаны камандзірам 1-й роты гэтага батальёну. 30 студзеня 1943 батальён быў накіраваны на фронт і ўлучаны ў склад 25-й гвардзейскай стралковай дывізіі Варонескага фронту.

8 сакавіка 1943 батальён прыняў першы бой зь немцамі пад вёскай Сакалова Зьміеўскага раёну Харкаўскай вобласьці. А 13-й гадзіне блізу 60 танкаў і некалькі бронетранспартэраў ворага атакавалі вёску. У хадзе бітвы ваяры роты Отакара Яраша падбілі 19 танкаў і 6 бронэтранспартэраў з аўтаматчыкамі. Было зьнішчана каля 300 жаўнераў і афіцэраў суперніка. Сам Яраш быў двойчы паранены, аднак працягваў камандаваць ротай і весьці агонь па наступе немцаў. Урэшце зь вязанкай гранатаў у рукох ён кінуўся да нямецкага танка, што йшоў на прарыў. Ён загінуў ад стрэлу з танкавага кулямёту, але танк, наехаўшы на ягонае цела, ўзарваўся на гранатах.

Пасьля бітвы надпаручніку Ярашу пасьмяротна было нададзенае званьне капітана.

Узнагароды рэдагаваць

 
Паштовая марка СССР, 1969

Памяць рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць