О́ржыў[1] (па-ўкраінску: Оржів) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Ровенскім раёне Ровенскай вобласьці Ўкраіны на рацэ Гарынь, уваходзіць у склад Клеваньскай аб’яднанай тэрытарыяльнай грамады.

Оржаў
укр. Оржів
Герб Оржаву
Першыя згадкі: XVI ст.
Краіна: Украіна
Вобласьць: Ровенская
Раён: Ровенскі
Плошча: 8,95 км²
Насельніцтва
колькасьць: 4000 чал. (2018)
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-362
Паштовы індэкс: 35313
КОАТУУ: 5624655700
Геаграфічныя каардынаты: 50°45′4″ пн. ш. 26°7′7″ у. д. / 50.75111° пн. ш. 26.11861° у. д. / 50.75111; 26.11861Каардынаты: 50°45′4″ пн. ш. 26°7′7″ у. д. / 50.75111° пн. ш. 26.11861° у. д. / 50.75111; 26.11861
Оржаў на мапе Ўкраіны
Оржаў
Оржаў
Оржаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://gska2.rada.gov.ua/pls/z7502/A005?rdat1=21.07.2008&rf7571=28174

Гісторыя рэдагаваць

Народнае паданьне выводзіць назву населенага пункта ад слова «моржыў», гэта значыць «мор жыхароў». Быў час, калі ў паселішчы распаўсюджвалася страшная хвароба — чума. Вельмі шмат людзей загінула ад гэтай хваробы, якая марыла жыхароў мястэчка.

Паводле іншага народнага паданьня раней паселішча складаўся з трох урочышчаў: Оржыў, Мшакіў і Дубына. Назва першага паселішча паходзіць ад словаў «Гора жыць». Урочышча знаходзілася на шляху набегаў татараў на Валынь і Літву, таму і «гора жыць» у такой мясцовасьці. Пасьля паселішча назвалі Горжыў, затым Оржыў. Шмат разоў паселішча зьнішчалася татарамі. Урочышчы Мшакіў і Дубына аддзяляліся ад вёскі невялікай ракой Гаць, якая ўпадае ў раку Ўсьцю і невялікім дубовым лесам, адсюль і назва Дубына. З часам колькасьць насельніцтва павялічвалася, высякаўся лес — урочышчы Оржыў, Дубына і Мшакіў аб’ядналіся ў адно сяло. Ручай Гаць і цяпер працякае па цэнтры мястэчка.

Да 1959 году Оржыў адміністрацыйна лічыўся вёскай.

Рэлігійнае жыцьцё рэдагаваць

У мястэчку знаходзяцца наступныя цэрквы:

Сьвята-Прэабражэнскі храм быў пабудаваны яшчэ ў XVIII ст. — у 1770 годзе. Да 1996 году храм належаў парафіі УПЦ МП. У 1996 г. храм належыць УПЦ КП. Пазьней парафіяне УПЦ МП пабудавалі ўласны храм. У 2014 годзе ў цэнтры мястэчка была пабудавана ратонда Божай Маці.

За часы незалежнасьці ў мястэчку таксама былі пабудаваныя малітоўныя дамы хрысьціян-пяцідзясятнікаў і хрысьціян-баптыстаў.

Крыніцы рэдагаваць