Оляфур Рагнар Грымсан

прэзыдэнт Ісьляндыі
Назва гэтага артыкулу — ісьляндзкае імя. Апошняя частка — ня прозьвішча, а імя па бацьку; зьвяртацца да асобы, апісанай у гэтым артыкуле, слушна па імі Оляфур.

О́ляфур Ра́гнар Гры́мсан (па-ісьляндзку: Ólafur Ragnar Grímsson, ˈouːlavʏr ˈraknar ˈkrimsɔn; нарадзіўся 14 траўня 1943 году) — пяты прэзыдэнт Ісьляндыі[1] (1996—2016).

Оляфур Рагнар Грымсан
5-ы прэзыдэнт Ісьляндыі
1 жніўня 1996 — 1 жніўня 2016
Прэм’ер-міністар:
Папярэднік: Вігдзіс Фінбагадоцір
Міністар фінансаў
28 верасьня 1988 — 30 красавіка 1991
Прэм’ер-міністар: Стэйнгрымур Хермансан
Папярэднік: Ён Бальдвін Ханібальсан
Наступнік: Фрыдрык Клемэнц Софусан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 14 траўня 1943 (80 гадоў)
Ісафіёрдур, Ісьляндыя
Партыя:
Сужэнец:
Дзеці:
  • Гудрун
  • Свангільдур
Адукацыя: Манчэстэрскі ўнівэрсытэт
Узнагароды:
Ордэн Крыжа зямлі Марыі на ланцугу

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Оляфур нарадзіўся ў Ісафіёрдуры. У 1962—1970 вывучаў эканоміку і паліталёгію ў Манчэстэрскім унівэрсытэце. У 1970 атрымаў званьне доктара паліталёгіі, выкладаў ва ўнівэрсытэце Ісьляндыі, з 1973 — прафэсар.

У 1978—1983 зьяўляўся дэпутатам Альтынгу ад левага Народнага зьвязу; у 1980—1983 узначальваў парлямэнцкую групу партыі. У 1983—1987 — старшыня выканкаму Народнага зьвязу, у 1987—1995 — лідар партыі. У 1988—1991 займаў пасаду міністра фінансаў. У 1991—1996 — дэпутат Альтынгу.

На прэзыдэнцкіх выбарах у 1996 року перамог з 41,4% галасоў. Пераабіраўся ў 2004 і 2012 роках, а ў 2000 і 2008 ня меў канкурэнтаў і проста працягнуў выконваць свае абавязкі.

Сям’я рэдагаваць

У 1974 Оляфур Грымсан ажаніўся з Гудрун Катрын Форбэргсдотыр, зь якой мелі дзьвюх дачок-блізьнятак. Гудрун Катрын памерла ад лейкеміі ў 1998 року.

У другі раз Грымсан ажаніўся з ізраільцянкай Дорыт Мусаеф. Вясельная цырымонія адбылася 14 раўня 2003, у дзень ягонага 60-годзьдзя, у прэзыдэнцыі.

Крыніцы рэдагаваць

Папярэднік
Свавар Гестсан
Кіраўнік Народнага зьвязу
1987—1995
Наступнік
Маргрэт Фрымансдотыр
Папярэднік
Ён Бальдвін Ханібальсан
Міністар фінансаў
1988—1991
Наступнік
Фрыдрык Софусан
Папярэднік
Вігдзіс Фінбагадоцір
Прэзыдэнт Ісьляндыі
1996—2016
Наступнік
Гудні Ёўганэсан