Ольстэрская юніянісцкая партыя

палітычная партыя Паўночнай Ірляндыі

Ольстэрская юніянісцкая партыя (па-ангельску: The Ulster Unionist Party) — юніянісцкая палітычная партыя ў Паўночнай Ірляндыі[1]. Партыя была заснаваная ў 1905 годзе, вылучыўшыся з Ірляндзкага юніянісцкага альянсу ў Ольстэры. Ачоленая Эдўардам Карсанам, парцыя замагалася супраць руху гоўмрул. Па падзеле Ірляндыі яна была кіроўнай партыяй Паўночнай Ірляндыі паміж 1921 і 1972 гадамі[2]. Пад кіраўніцтвам Дэйвіда Трымбла, партыя дапамагла дамовіцца аб Бэлфасцкім пагадненьні ў 1998 году, якая скончыла ірляндзкі канфлікт. Трымбл займаў пасаду першага міністра Паўночнай Ірляндыі з 1998 па 2002 гады. У 2003 годзе партыя атрымала паразу ад Дэмакратычнай юніянісцкай партыі. З 1905 па 1972 гады партыя фактычна зьяўлялася паўночна-ірляндзкай філіяй Кансэрватыўнай партыі.

Ольстэрская юніянісцкая партыя
Лідэр партыі Дуг Біці[d]
Дата заснаваньня 3 сакавіка 1905
Штаб-кватэра
Ідэалёгія юніянізм у Ірляндыі[d] і кансэрватызм
Моладзевая арганізацыя Маладыя юніяністы[d]
Афіцыйны сайт uup.org (анг.)

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць