Одры Гэпбэрн
Одры Гэпбэрн (па-ангельску: Audrey Hepburn, вымаўляецца /hebən/ або /hebə: n/, народжаная Одры Кэтлін Растан, анг. Audrey Kathleen Ruston; 4 траўня 1929, Брусэль, Бэльгія — 20 студзеня 1993, Таляшэназ, Швайцарыя) — брытанская й амэрыканская акторка, фотамадэль і гуманітарны дзяяч. Атрымала «Оскар» за найлепшую жаночую ролю ў фільме 1953 году «Рымскія вакацыі», а таксама намінавалася чатыры разы ў 1954, 1959, 1961 і 1967 гадах.
Біяграфія рэдагаваць
Нарадзілася ў Ікселі (камуне Брусэльскага сталічнага рэгіёну), пад імём Одры Кэтлін Растан, правяла дзяцінства й юнацтва пераважна ў Нідэрляндах, жыла ў горадзе Арнэме, акупаваным нацысцкай Нямеччынай падчас Другой сусьветнай вайны. Навучалася ў Арнэме балету, у 1948 годзе пераехала ў Лёндан, дзе працавала танцоўшчыцай на сцэне лёнданскіх тэатраў. Зьняўшыся ў некалькіх эўрапейскіх фільмах, Одры зьвярнула на сябе ўвагу Калет, якая абрала яе на галоўную ролю ў брадвэйскай пастаноўцы «Жыжы». У 1952 годзе Гэпбэрн згуляла галоўную жаночую ролю ў амэрыканскім фільме «Рымскія вакацыі» (1953), за якую атрымала прэміі «Оскар», «Залаты глёбус» і BAFTA. У 1954 годзе атрымала прэмію «Тоні» за гульню ў брадвэйскай пастаноўцы «Ундына» (1954).
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б Audrey Hepburn // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Audrey Hepburn // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ а б Audrey Kathleen Ruston // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ http://trove.nla.gov.au/result?q=audrey%20peake
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ а б Lundy D. R. The Peerage (анг.)
- ^ а б Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Одры Гэпбэрн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў