Обаль

мястэчка ў Беларусі

О́баль[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Обалі. Уваходзіць у склад Шумілінскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2340 чалавек[1]. Знаходзіцца за 23 км ад Шуміліна, на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Полацак. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Полацак.

Обаль
трансьліт. Obaĺ
Палац Грабніцкіх
Палац Грабніцкіх
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Шумілінскі
Сельсавет: Обальскі сельсавет
Насельніцтва: 2340 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2130
Паштовы індэкс: 222370
СААТА: 2258818906
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°21′4″ пн. ш. 29°17′46″ у. д. / 55.35111° пн. ш. 29.29611° у. д. / 55.35111; 29.29611Каардынаты: 55°21′4″ пн. ш. 29°17′46″ у. д. / 55.35111° пн. ш. 29.29611° у. д. / 55.35111; 29.29611
Обаль на мапе Беларусі ±
Обаль
Обаль
Обаль
Обаль
Обаль
Обаль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Обаль — даўняя рэзыдэнцыя шляхецкага роду Грабніцкіх. Да нашага часу тут захаваліся руіны палаца ў стылі клясыцызму, помніка архітэктуры XIX ст.

Назва рэдагаваць

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Обаль утварыўся ад летувіскага слова obolis — яблыня, яблыневы[3]. Тым часам мовазнаўца Валянціна Лемцюгова тлумачыць назву ад паняцьця «обельнай» (вобельнай) зямлі, г. зн. набытай на правах абсалютнай уласнасьці (ад старажытнага слова «обел» (вобел) 'у поўную ўласнасьць'[4]).

Мовазнаўца Вінцук Вячорка мяркуе, што беларускай фанэтыцы больш адпавядае форма назвы Вобаль — паводле аналёгіі з Воршай[4]. Такая форма назвы (na Wobali) бытуе ў Магілёўскай хроніцы[a].

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы пісьмовы ўспамін пра Обаль як сяло ў Полацкім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага датуецца 1503 годам[5]. У XVI стагодзьдзі маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Мольскіх.

У 1592 годзе Обаль перайшоў да П. Войны, у 1595 годзе — да Ф. Я. Ветрынскага, у 1615 годзе — да Грабніцкіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Обаль апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкім павеце[6] Віцебскай губэрні (з 1802). У 1-й палове ХІХ ст. у сяле, якое тады належала да Ульскай парафіі, дзейнічала каталіцкая капліца, аднак пазьней яе зруйнавалі расейскія ўлады[7].

У 1861 годзе Обаль стала цэнтрам Петрапаўлаўскай воласьці. У 1866 годзе каля Обалі прайшла лінія Полацак — Віцебск Рыска-Арлоўскай чыгункі; зьявілася чыгуначная станцыя. На 1886 год у Обалі было 4 двары, валасная ўправа, царква (збудаваная ў 1843 годзе), царкоўнапрыходзкая школа. За 2 км ад сяла, на правым беразе аднайменнай ракі знаходзілася сядзіба Грабніцкіх з паркам, вадзяным млыном і броварам. Палац у Обальскай сядзібе, паводле меркаваньняў польскага дасьледніка Рамана Афтаназы, імаверна, збудаваў Юзэф Грабніцкі (памёр у 1820 годзе). Апошнімі ўладальнікамі сядзібы былі прадстаўнікі роду фон Данэрштайнаў. У 1894—1914 гадох у сяле працавала драўнінна-хімічная мануфактура, якая вырабляла драўнінны вугаль, дзёгаць, сьпірт, воцатны парашок[8].

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Обаль абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Обаль вярнулі ў склад БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету Ульскага, з 1931 году — Сіроцінскага, з 1961 году — Шумілінскага раёну.

У Другую сусьветную вайну з 1941 да 1944 году Обаль знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У мястэчку дзейнічала падпольная арганізацыя моладзі пад кіраўніцтвам Зяньковай Фрузы. Асаблівасьцю зьяўляецца тое, што гэта, магчыма, адзіны на Беларусі ў той час Віцебскі абшар, дзе пашыраліся супрацьакупацыйныя ўлёткі па-беларуску. Іхныя разнаякія асобнікі захаваліся ў тамтэйшым музэі падпольля.

У 1962—1966 гадох паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага раёну. У 1968 годзе Обаль атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 22 чал.[9]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — каля 30 чал.; 1998 год — 3,9 тыс. чал.; 1999 год — 3,3 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 3,1 тыс. чал.; 2006 год — 3 тыс. чал.; 2009 год — 2687 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 2395 чал.[11]; 2017 год — 2374 чал.[12]; 2018 год — 2340 чал.[1]

Інфраструктура рэдагаваць

У Обалі працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, 2 бібліятэкі, дом культуры.

Дзейнічаюць праваслаўная царква Сьвятога Ануфрыя і рымска-каталіцкая капліца парафіі Сьвятога Вінцэнта.

Эканоміка рэдагаваць

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, паліўнай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Інфраструктура рэдагаваць

Обаль уваходзіць у турыстычны маршрут «Спадчына Віцебшчыны гасьцям фэстывалю». У мястэчку працуе музэй падпольля[13].

Славутасьці рэдагаваць

  • Сядзібна-паркавы комплекс Грабніцкіх (XIX ст.)

Страчаная спадчына рэдагаваць

  • Каталіцкая капліца
  • Царква Сьвятога Ануфрыя (1843)

Галерэя рэдагаваць

Асобы рэдагаваць

Месты-сябры рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 505.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 282.
  4. ^ а б Вячорка В. Пад чым гетман Астроскі перамог 80000 маскавітаў?*, Радыё Свабода, 7 верасьня 2017 г.
  5. ^ Новікава Г. Обаль // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 351.
  6. ^ Łopaciński A. Obol // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 334.
  7. ^ Обаль — парафія св. Вінцэнта дэ Поль, Catholic.by
  8. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11.
  9. ^ Обаль, Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
  10. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць