Ніцца (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

«Ніцца» (па-француску: Olympique Gymnaste Club de Nice-Côte d'Azur) — францускі футбольны клюб з гораду Ніцца. Клюб быў заснаваны ў 1904 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Францыі й трохразовы ўладальнік Кубка Францыі. Свае хатнія матчы «Ніцца» раней праводзіла на муніцыпальным ​​стадыёне «Стад дзю Рэй», які месьціцца ў межах гораду. У 2013 годзе клюб пераехаў на новы стадыён «Альянц Рывіера»[1].

Ніцца
Поўная назва Olympique Gymnaste Club de Nice-Côte d'Azur
Заснаваны 1904
Горад Ніцца, Францыя
Стадыён Альянц Рывіера
Умяшчальнасьць: 35 624
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2022—2023 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Ніцца» была заснавана пад назвай «гімнастычны клюб Ніццы» (франц. Gymnaste Club de Nice) і зьяўляецца адным з чальцоў-заснавальнікаў першага дывізіёну францускага футболу. Сярод першых клюбаў першага чэмпіянату Францыі сэзону 1932—1933 гадоў на сёньняшні момант працягваюць выступаць у ім клюбы «Марсэль», «Манпэлье», «Рэн», «Сашо». Большасьць перамогаў у розных спаборніцтвах выпадала ў асноўным на 1950-я гады, калі клюб трэнэравалі такія спэцыялісты, як Нума Андуа, ангелец Ўільям Бэры, і Жан Лючыяна. Апошнім на сёньня трафэем для клюбу зьяўляецца Кубак Францыі, які «Ніцца» здабыла ў 1997 годзе пасьля перамогі над «Генгамам» па пэнальці ў фінале. Традыцыйнымі колерамі клюбу зьяўляюцца чырвоны й чорны.

Падчас пасьпяховых выступаў клюбу ў 1950-х гадох «Ніцца» была аднымі зь першых францускіх клюбаў, у якім пасьпяхова выступалі замежныя гульцы. Сярод вядомых гульцоў тых часоў былі аргентынцы Эктар дэ Бургаін і Панча Гансалес, люксэмбуржац Віктар Нюрэнбэрг, швэд Янэ Гэстакук і гішпанец Хаакін Вальле. Вальле, акрамя таго, зьяўляецца найлепшым бамбардзірам клюбу ўсіх часоў і найвялікшым гульцом клюбу[2].

Гісторыя рэдагаваць

Гімнастычны клюб «Ніцца» быў заснаваны ў жылым раёне Ле Бамэт 9 ліпеня 1904 году маркізам дэ Масэнжы д’Азакам, які служыў у якасьці прэзыдэнта спартовай фэдэрацыі рэгіёну Прыморскія Альпы. Клюб быў сканцэнтраваны галоўным чынам на гімнастыцы й лёгкай атлетыцы. 6 ліпеня 1908 году ў спробе застацца філіялам спартовай фэдэрацыі рэгіёну прыморскія Альпы й, таксама, далучыцца да аматарскай фэдэрацыі футболу Францыі, гімнастычны клюб «Ніцца» быў падзелены на дзьве сэкцыі. Новая сэкцыя спарадзіла стварэньне футбольнага клюбу, які пасьля двух сэзонаў аб’яднаўся з гімнастычным клюбам. 20 верасьня 1919 году «Ніцца» зьлілася зь мясцовым клюбам Gallia Football Athlétic Club, пасьля чаго былі прынятыя традыцыйныя клюбныя колеры на сёньня — чырвоны й чорны. У 1920 годзе клюб гуляў у адной з рэгіянальных лігаў Францускай фэдэрацыі футболу. Падчас гэтых гульняў акрэсьлілася суперніцтва з клюбамі «Канны» й «Марсэлем». Дэрбі паміж «Ніццай» і «Каннамі» атрымала назоў Дэрбі дэ-ля-Кот д’Азур. 22 сьнежня 1924 году клюб зьмяніў сваю назву на Olympique Gymnaste Club de Nice.

У ліпені 1930 году Нацыянальная рада Фэдэрацыі футболу Францыі прагаласавала ў падтрымку прафэсіяналізму ў францускім футболе. «Ніцца», разам з большасьцю клюбаў з поўдня, была адным зь першых клюбаў, якія прынялі новы статут, а пасьля стаў чальцом-заснавальнікамі новай лігі. У першым сэзоне лігі «Ніцца» скончыла сэзон на сёмым месцы ў сваёй групе. У наступным сэзоне «Ніцца» фінішавала 13-й і вылецела з розыгрышу. На наступны сэзон клюб вярнуўся ў элітны дывізіён. У 1939 годзе прафэсійны футбол у Францыі быў адменены з-за пачатку Другой сусьветнай вайны. Нягледзячы на ​​гэта, «Ніцца» працягвала гуляць у футбольных аматарскіх лігах падчас вайны.

Стадыён рэдагаваць

 
Матч на «Альянц Рывіера»

«Ніцца» праводзіла свае хатнія матчы на муніцыпальным ​​стадыёне «Стад дзю Рэй». Аднак афіцыйнай назвай стадыёну ёсьць «Стад Лео-Лянгранж», названы ў францускага палітыка, які займаў пасаду памочніка дзяржаўнага сакратара па спорце. «Стад дзю Рэй» перанёс мноства рэканструкцыяў, апошняя зь якіх была скончана ў 1997 годзе, і мае магутнасьць у 17 415 чалавек. Стадыён карыстаўся папулярнасьцю ў заўзятараў за тое, што разьмешчана ў цэнтры гораду, але пакутуе ад сваёй старой інфраструктуры й малой магутнасьці, бо гарадзкая аглямэрацыя Ніццы налічвае больш за 1 млн жыхароў.

«Ніцца» пачала спрабаваць будаўніцтва новага стадыёну ў 2002 годзе. У сваёй першай спробе, клюб быў рэзка скрытыкаваны з боку мясцовых палітыкаў, якія паставілі пад сумнёў карыснасьць і фармат стадыёну. Будаўніцтва «Альянц Рывіера» пачалося ў 2011 годзе й было завершана ў 2013 годзе.

Дасягненьні рэдагаваць

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Марцін Булка 1999
2   Аб Валентэн Разье (ар. Бэшыкташ) 1996
4   Аб Дантэ (капітан) 1983
6   Аб Жан-Клер Тадыбо 1999
7   Нап Жэрэмі Бага 1997
8   ПА Паблё Расарыё 1997
9   Нап Тэрэм Мофі 1999
10   Нап Сафіян Дыёп 2000
11   ПА Марган Сансон (ар. Астан Віла) 1994
15   Аб Рамэн Пэро (ар. Саўтгэмптан) 1997
18   ПА Алексіс Клёд-Марыс 1998
19   ПА Кефран Цюрам 2001
21   ПА Алексіс Бэка-Бэка 2001
23   Аб Жардан Лятамба 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24   Нап Гаэтан Ляборд 1994
25   Нап Маамэд-Алі Шо 2004
26   Аб Мэльвэн Бар 2000
27   Нап Алію Бальдэ 2002
28   ПА Ішам Будаўі 1999
29   Нап Эван Гесан 2001
31   Бр Максім Дзюпэ 1993
32   ПА Том Люшэ 2003
33   Аб Антуан Мэндзі 2004
34   Аб Яніс Наўну 2004
39   ПА Даўда Траарэ 2006
44   Аб Аміду Думбуя 2007
55   ПА Юсуф Ндаішымі 1998
77   Бр Тэдзі Булендзі 2001

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць