Нітранскае княства

Ні́транскае кня́ства (па-славацку: Nitrianske kniezatstvo, па-вугорску: Nyitrai Fejedelemseg) — славянскае княства, разьмешчанае на захадзе сучаснае Славаччыны. Цэнтар — Нітра. Паўстала ў VIII ст. У пачатку IX ст. тэрыторыя княства ўключала амаль усю тэрыторыю Славаччыны (акрамя Загор’я), частку Карпацкай Русі і частку паўднёва-ўсходняй Вугоршчыны. Да 833 г. княства было самастойнае, потым нітранскі князь Прыбіна быў выгнаны вялікамараўскім князем Маймірам I, і княства стала часткай Вялікай Маравіі. У 907—925, пасьля падзеньня Вялікай Маравіі, княства стала часткай Вугорскага каралеўства. У 1108 княства страціла аўтаномны статут.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Нітранскае княствасховішча мультымэдыйных матэрыялаў