Ніна Ватацы

беларуская бібліёграфка

Ні́на Бары́саўна Вата́цы[2] (14 траўня 1908, Цэсіс — 3 жніўня 1997) — беларускі бібліёграф. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963)[3].

Ніна Ватацы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 14 траўня 1908(1908-05-14)
Памерла 3 жніўня 1997(1997-08-03) (89 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, бібліёграф, літаратар
Мова беларуская мова[1] і расейская мова[1]
Узнагароды
Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзілася ў горадзе Вэндэн Ліфляндзкай губэрні (сучасны Цэсіс у Латвіі). Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт ў 1930 годзе. З 1930 году працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР (з 1945 году — галоўны бібліёграф)[3].

Навуковая дзейнасьць рэдагаваць

Друкавалася з 1932 году. Асноўныя працы па беларускай літаратуры і літаратуразнаўстве. Адшукала і апублікавала невядомыя тэксты, аўтографы і фатаздымкі Максіма Багдановіча, склала літаратурны альбом пра яго жыцьцё і творчасьць (сумесна з Алегам Лойка, 1968) і зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў «Шлях паэта» (1975), бібліяграфічны паказальнік твораў, аўтографаў і крытычнай літаратуры «Максім Багдановіч» (1977)[3].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9.
  3. ^ а б в Ватаци Нина Борисовна // иографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 105. — 737 с.

Літаратура рэдагаваць

  • Ватацы Ніна Барысаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 152.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць