Нікі Сымлінг

дацкі футбаліст

Нікі Дыге Сымлінг (па-дацку: Niki Dige Zimling; нарадзіўся 19 красавіка 1985 году, Торнбю, Данія) — былы дацкі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Даніі.

Нікі Сымлінг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 красавіка 1985(1985-04-19)[1][2][3][…] (38 гадоў)
Рост 178 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2005
2005—2009
2009—2011
2010—2011
2011—2013
2013—2017
2014—2015
2016
2017
2017—2019
Брэнбю
Эсб’ерг
Удынэзэ
НЭК (арэнда)
Бруге
Майнц
Аякс (арэнда)
Франкфурт (арэнда)
Майнц II
Сёнэр’юск
17 (1)
81 (16)
5 (0)
26 (4)
41 (2)
28 (2)
9 (0)
3 (0)
21 (1)
42 (5)
Зборныя
2008—2013 Данія 23 (1)

Клюбная кар’ера рэдагаваць

Пачатак рэдагаваць

У дзяцінстве Нікі гуляў за некалькі дацкіх клюбаў перш чым перайшоў у моладзевую каманду «Брэнбю». За гэты клюб Сымлінг дэбютаваў у красавіку 2003 году ў гульні ўнутранага чэмпіянату супраць клюбу «Ольбарг». Наступныя два гады праавёў у складзе капэнгагенскага клюбу. Улетку 2005 году з-за адсутнасьцю месца ў стартавым складзе перайшоў у клюб «Эсб’ерг», дзе хутка зацьвердзіўся як гулец асноўнага складу.

«Удынэзэ» рэдагаваць

У сьнежні 2008 году падпісаў дамову з італьянскім клюбам «Удынэзэ», перайшоўшы ў склад апэнінцаў як вольны агент. У ліпені 2009 году вярнуўся ў Данію, каб пацьвердзіць пераход у адзін з клюбаў, але дамоўленасьць была зрушана, у выніку чаго застаўся ў Італіі[4]. У чэрвені 2010 году перашоў у нідэрляндзкі НЭК на правах арэнды[5].

«Бруге» рэдагаваць

27 траўня 2011 году Сымлінг падпісаў 4-гадовы кантракт з бэльгійскім футбольным клюбам «Бруге», паводле якога купля дацкага гульца абыйшлася бэльгійцам у 500 тысяч эўра[6].

Міжнародная кар’ера рэдагаваць

У лютым 2008 году Нікі дэбютаваў у складзе зборнай Даніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Славеніі. 11 лістапада 2010 году, пасьля двух з паловай гадоў, Нікі правёў свой другі матч супраць зборнай Чэхіі, пасьля чаго часьцей пачаў выклівацца да гульняў нацыянальнай каманды.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Niki Zimling // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Niki Zimling // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в NIKI ZIMLING // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ «Zimling si trasferisce in Danimarca per formalizzare il trasferimento in un club danese». Udinese Calcio
  5. ^ «N.E.C. haalt Will en huurt Zimling». NEC official site.
  6. ^ Officielt: Zimling klar for Brugge. Bold.dk

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Нікі Сымлінгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў