Нікатын

хімічнае рэчыва

Нікаты́н — алькалёід, наркотык, які ўтрымоўваецца ў расьлінах сямейства пасьлёнавых, пераважна ў тытуні, складаючы пры гэтым 0,6-3,0% ад сухой вагі[1]. Біясынтэз адбываецца ў каранях, але назапашваецца ў лісьцёх. Нікатын выкарыстоўваецца расьлінамі ў якасьці барацьбы супраць траваедных, а таксама дзеля ўзьдзеяньня на вусякоў, таму нікатын шырока выкарыстоўваўся ў якасьці інсэктыцыду ў мінулым[2], а ў цяперашні час аналягі нікатыну, як то імідаклёпрыд, па-ранейшаму шырока выкарыстоўваецца. Нікатын таксама зьмяшчаецца ў іншых відах сямейства пасьлёновых, зь невялікай колькасьцю прысутнасьці ў відах, як то баклажан, памідоры, бульба й баўгарскі зялёны перац, а таксама ўтрымоўваецца ў лісьцёх кокі.

3D мадэль малекулы нікатыну

У невялікіх канцэнтрацыях гэтае рэчыва дзейнічае як стымулятар для сысуноў і зьяўляецца асноўным фактарам, які фармуе залежнасьць да паленьня тытуню. Па дадзеных Амэрыканскай асацыяцыі кардыёлагаў, нікатынавая залежнасьць гістарычна была адной з самых складаных залежнасьцяў, ад якой цяжка адрынуцца, у той час як фармакалягічныя й паводніцкія характарыстыкі, якія вызначаюць прыхільнасьць да тытуню аналягічныя тым, якія вызначаюць залежнасьць ад наркотыкаў, як то гераін і какаін[3]. Колькасьць нікатыну ў цыгарэтах паступова павялічваецца з кожным годам, а ў адным дасьледаваньні было ўстаноўлена, што сярэдняе павелічэньне склада 1,6% на год у пэрыяд з 1998 па 2005 гады. Гэта было выяўлена для ўсіх асноўных катэгорыяў рынку цыгарэт[4].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ «Determination of the Nicotine Content of Various Edible Nightshades (Solanaceae) and Their Products and Estimation of the Associated Dietary Nicotine Intake»
  2. ^ The Chemical Components of Tobacco and Tobacco Smoke
  3. ^ «Nicotine Addiction» Imagine Laserworks
  4. ^ Connolly, G. N; Alpert, H. R; Wayne, G. F; Koh, H (2007). «Trends in nicotine yield in smoke and its relationship with design characteristics among popular US cigarette brands, 1997—2005». Tobacco Control 16 (5):

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць