Нікаляўс Янцан

нямецкі арганмайстар

Нікаля́ўс Я́нцан (па-нямецку: Nicolaus Jantzon, па-польску: Mikołaj Janson) альбо Нікаляўс Е́нцэн (ням. Nicolaus Jentzen; 1720 — 1791) — нямецкі арганмайстар(d), вырабнік барокавых арганаў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Нікаляўс Янцан
Дата нараджэньня 1720
Дата сьмерці 1791
Занятак арганмайстар

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Паходзіў, імаверна, з-пад Гамбургу. Вядома, што прыехаў адтуль у Вільню і ў 1746 року ўладкаваўся падмайстрам да Гергарда Арэнда Цэле(d). У 1752 разам зь ім працаваў над стварэньнем аргану для мясцовай лютэранскай кірхі(lt). У наступным годзе ажаніўся зь ягонай дачкой Ганнай Альжбэтай, у 1761 па сьмерці цесьця прыняў у спадчыну ягоную майстэрню. Стварыў значную колькасьць арганаў на тэрыторыі цяперашніх Беларусі і Летувы.

Выбраныя творы рэдагаваць

Дакладна можна казаць пра тры арганы, створаныя Янцанам: у Будславе, Вільні і Трашкунах. Астатнія вядомыя арганы маглі належаць як яму, так і вучням, якія прытрымліваліся ягонага дызайну.

Захаваліся арганы ў Будславе і Цытавянах, а таксама праспэкты(d) ў касьцёлах бэрнардынаў, сьвятога Яна і катэдры ў Вільні[1].

Рок Месца Будынак Выява Manuale(d) Рэестар Аўтарства Заўвагі
1764—1765 Лінкаў Касьцёл Найсьвяцейшай Дзевы Марыі Шкаплернай(lt) II 21 Атрыбуцыя(d) Захаваўся праспэкт
1764—1766 Вільня Касьцёл сьвятога Францішка (колішні бэрнардынскі)   II/P 31 Задакумэнтаваны Захаваўся праспэкт, дароблены ў XIX стагодзьдзі Юозапасам Радавічусам(de)
1765—1766 Вільня Касьцёл сьвятога Яна   II/P 22 Атрыбуцыя Захаваўся праспэкт; першапачаткова знаходзіўся ў езуіцкім кляштары ў Полацку, перанесены ў Вільню ў 1831 року, у 1984/2000 абноўлены Рымантасам Гучасам(de) (III/P, 64)[2]
1768 Вільня Касьцёл сьвятога Францішка (колішні бэрнардынскі) I 8 Атрыбуцыя Пазытыў(d), у 1984 адбудаваны Рымантасам Гучасам паводле старога ўзору
1780—1785 Вільня Катэдра сьвятых Станіслава і Ўладзіслава   II 20 Атрыбуцыя Захаваўся праспэкт, які першапачаткова знаходзіўся ў віленскім аўгустынскім касьцёле, перанесены ў 1857 року, у 1969 пашыраны Шуке(de) (III/P, 49)[3]
1781—1783 Будслаў (Беларусь) Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі   II 21 Надпіс Захаваўся, на аргане аўтограф Nicolaus Jantzon Anno 1781 17 maey
к. 1785 Ружанасток (Польшча) Кляштар дамініканаў(pl) Атрыбуцыя Не захаваўся
1787—1789 Трашкуны колішні кляштарны касьцёл бэрнардынаў(lt) II 23 Задакумэнтаваны Не захаваўся
1789 Цытавяны колішні кляштарны касьцёл бэрнардынаў(lt) II 25 Атрыбуцыя Захаваўся[4]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Martin Rost. Orgelbarock in Vilnius // Ars Organi. — 2007. — № 33. — С. 61.
  2. ^ Universitätskirche St. Johannes Organindex (deutsch)
  3. ^ Vilnius, Kathedrale St. Johannes Organindex
  4. ^ Tytuvėnai, Klosterkirche St. Marien Organindex, mit Disposition

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць