Ніва (газэта)

польская беларускамоўная газэта

Ніва — штотыднёвая газэта, што выдаецца беларускай меншасьцю ў Польшчы.

«Ніва»
Выява лягатыпу
Тып штотыднёвік
Фармат А3
Выдавец Праграмная рада тыднёвіку «Ніва»
Краіна
Галоўны рэдактар Яўген Вапа
Заснаваная 1956
Мова Беларуская
Штаб-кватэра Беласток, Падляскае ваяводзтва
Наклад 2000 ас.
ISSN 0546-1960
Афіцыйны сайт niva.bialystok.pl
«Ніва» у Вікісховішчы

Газэта была заснаваная ў 1956 годзе ў Беластоку Беларускім грамадзка-культурным таварыствам. Газэта сталася важным чыньнікам яднаньня беларускага насельніцтва ў раёнах, перададзеных Сталінам Польшчы ў 1944 годзе.

Галоўны рэдактар — Яўген Вапа.

Галоўныя рэдактары рэдагаваць

Заснаваньне рэдагаваць

У траўні 1955 году Г. Валкавыцкі быў пераведзены зь «Беластоцкае газэты» ў Выканаўчы камітэт ПАРП. Гэта была справа пісара па праваслаўленьню ПАРП Мар’яна Ксёнжы. У Выканаўчым камітэце Г. Валкавыцкага паставілі на аддзел культуры.

Не пасьпеў я ўвайсьці у курс камітэцкае працы, як атрымаў нязвыклае даручэньне — падрыхтаваць прапанову аб стварэньні беларускае арганізацыі. Адначасова і ўзьнікла ініцыятыўная група. Увайшлі ў яе даваенныя беларускія актывісты. Адзін зь іх (Піліп Кізевіч) быў нават членам Галоўнае ўправы ТБШ. Узначаліў групу Аляксей Казёл (у чыноўніцкім жаргоне — эпіскап: займаўся ў ВРН веравызнаньнямі).

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[2].

8 і 10 верасьня 1955 году ў газэце «Трыбуна народу» Ежы Равіч напісаў допісы. У іх Е. Равіч коратка апісаў гісторыю беларусаў Беласточчыны, надзённыя справы. Г. Валкавыцкі восеньню 1955 году дакладваў у бюро выканаўчага камітэту ПАРП аб задуме стварэньня штотыднёвага выданьня на беларускае мове. Гэта ўжо было пасьля пастановы бюро ПАРП аб стварэньні беларускае грамады на Беласточчыне. У той пастанове было напісана аб «Таварыстве беларускае культуры», якое трэба было стварыць пры Ваяводзкае ўправе Таварыства польска-савецкае дружбы. Трохі пазьней у першым нарысе статута «Таварыства распаўсюджваньня беларускае культуры й мастацтва» ўжо не было нічога аб сувязі з Таварыствам польска-савецкае дружбы. Работа павінна была чыніцца праз мясцовыя капы (бібліятэкі, клюбы, сьвятліцы і г. д.). Аднак гурткі зьніклі ў зацьверджаным статуце Беларускага грамадзка-культурнага таварыства. Сам статут пісаў Аляксей Казёл, а Г. Валкавыцкі займаўся агульнымі пытаньнямі дзейнасьці будучага таварыства. Невялікая капа людзей была названая арганізацыйным камітэтам устаноўчага зьезду. Узначаліў яе настаўнік Уладзімер Саўко. Г. Валкавыцкі стаў намесьнікам старшыні і адказным за праваслаўленьне ПАРП. Ён жа меў задачу заснаваньне беларускага тыднёвіка.

Першым заданьнем для Г. Валкавыцкага стала назва газэты:

Беласточчыне аднак не пашанцавала зь беларускімі выданьнямі. Паспрабуйце, напрыклад, адаптаваць «Мужыцкая праўда». «Сялянская праўда»? «Вясковая праўда»? Вузка. Хоць і асноўную чытацкую базу разьмясьціў у беластоцкае вёсцы, не завужваў тыднёвіку гарызонт вясковымі рамкамі. Гэта наша адзіная газэта на беларускае мове. Ужо амаль адчуваў дотык працягнутай з гісторыі рукі, таксама «адзінае» віленскае «Нашае нівы». Шмат чаго ў нас знойдзецца супольнага — вынік той жа «адзінасьці». Значыць, з загалоўкам справа ясная. Да прастаты й даходлівасьці дадаў мілагучнасьць і падтэкст.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[3].

Першы макет для газэты «Ніва» быў створаны 1 кастрычніка 1955 году, які меў 12 старонак. На ім было:

  1. Першая старонка: перадавіца, вялікі здымак і сем для падзеяў
  2. Другая — допіс тыдня, здымкі і дробязі
  3. Трэцьцяя — допіс, або апісаньне бедаў і патрэбаў уцэлым Польшчы, або Беласточчыны
  4. Чацьвертая — пытаньні ПАРП, грамадзкія пытаньні і гісторыя зь беларускім ухілам
  5. Пятая — падзеі з БССР
  6. Шостая — вершы і культурныя справы беларускага асяродзьдзя
  7. Сёмая — тое ж, што й на шостае старонцы
  8. Восьмая — фальклёр
  9. Дзявятая — аповесьць
  10. Дзясятая — навуковыя ведамасьці зь сельскім ухілам
  11. Адзінаццатая — лісты ад чытачоў, адказы, новыя кнігі, настаўніцкі куток і спорт
  12. Дванаццатая — сьмех, гульні, цікаўнасьці.

Асабовы склад газэты «Ніва» падбіраў Г. Валкавыцкі асабіста, але з папярэдняга ўзгадненьня зь беластоцкім выканаўчым камітэтам ПАРП і сваім работадаўцам ГП Выдавецкае Таварыства Праса[a]. Ён старанна абыходзіў людзей зь мінулым з ТБШ, або людзей, якія рабілі зь немцамі з 1941 па 1944 гады. Члены ПАРП ня йшлі ў газэту, бо гэта быў бы канец іх росту. Яны аказаліся б навечна са знакам работы ў няпольскае газэце, што б уплывала на іх рост на пасадзе.

Першымі работнікамі «Нівы» сталі: Міхась Хмялеўскі, Васіль Баршчэўскі, Аляксандар Амільяновіч, Язэп Рыбінскі, Мікола Матэйчук і інш.

Недахоп людзей вымусіў Г. Валкавыцкага шукаць «здраднікаў», якія рабілі зь немцамі. Ім стаў Вацлаў Асіповіч, які друкаваўся пад імем Андрэй Сошка ў газэце « Новая дарога» (гал. рэд. Хведар Ільляшэвіч). Яе выдавалі немцы ў Беластоку з сакавіка 1942 па 1944 гады. Прыймо на работу Вацлава Асіповіча ў «Ніву» Г. Валкавыцкі ўзгадніў зь Міколам Матэйчуком, які займаўся «праваслаўленьнем» ПАРП у «Ніве». Вацлаў Асіповіч быў прыняты на пасаду паэта. З Орлі ў газэту прыйшла Вера Ляўчук, якая пазьней стала жонкаю Г. Валкавыцкага. Яна была з пачатку паэткаю, а, затым, пасьля замужжа, стала публіцыстам. На пасаду перакладчыкаў узялі Зосю Бусловіч, якая кончыла ліцэй у Бельску, а другім — стаў Сакрат Яновіч.

У час маёй кароткае камітэцкае працы прыйшоў да мяне выпускнік электрычнага тэхнікума (ох, гэтыя электрыкі!) зь незвычайнаю просьбаю: «Хачу выдаваць беларускі навуковы часопіс, дастаньце мне пішучую машынку зь беларускім шрыфтам».
Зьдзівіў! Прашу шырэй расказаць аб задуме. Аказваецца, часопіс прызначаецца для перакладаў прац польскіх і расейскіх вучоных. А адрасуецца беларускім навукоўцам. Тыраж? Ну, штук пяць, колькі лісткоў адаб’е машынка. Несамавітае! Уражваў Сізіфаў занятак, на які прыгаворвае сябе гэты асілак. Але, бачу, не прабуй нават пераконваць у бясплоднасьці задумы. На кваліфікацыі таксама намякаць нязручна, абразіцца. Далікатна сплавіў. Цяпер з кадравае мітусьні пачаў усплываць абноўлены вобраз волата перакладнае навукі. А што, выпрабуем! Забыў прозьвішча, але хлопец з характэрнымі прыкметамі[b], і вылавілі мы яго з тадышняга (яшчэ невялікага) Беластока без асаблівае цяжкасьці.
Гэта пра Сакрата Яновіча.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[4].

1 лютага 1956 году Г. Валкавыцкі быў назначаны галоўным рэдактарам газэты «Ніва», але на справе рабіў галоўным рэдактарам зь 1 студзеня 1956 году.

Мая маці, даведаўшыя, што я стаў беларускім рэдактарам, не падзяліла маёй радасьці, засмуцілася й сказала: — На беларускае справе яшчэ ніхто добра ня выйшаў.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[5].

Пісарам гуртка ПАРП газэты назначылі Міхася Баравіка, які быў тады заснавальнікам «Беластоцкае газэты», а таксама дырэктарам беластоцкае радыёстанцыі. Перад пачаткам выданьня газэты Г. Валкавыцкага паслалі на вучобу ў варшаўскія газэты: «Трыбуна вольнасьці», «Прыязьнь». Іх туды паслаў работадавец: «Праса-Кніга-Рух»[c]. 13 студзеня 1956 году ў «Беластоцкае газэце» зьявілася аб’ява:

Неўзабаве ў Беластоку пачне выходзіць часопіс на беларускае мове. Гэта будзе тыднёвік «Ніва». Вельмі хочам дастасаваць часопіс да патрэб беларускага насельніцтва. Таму зьвяртаемся да будучых чытачоў «Нівы» з просьбаю наладзіць з намі як найшырэйшае супрацоўніцтва. Дасылайце карэспандэнцыю й прапановы адносна рэдагаваньня тыднёвіка.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[6].

11 лютага 1956 году Г. Валкавыцкі зрабіў поўны набор першага выпуску газэты «Ніва». Яго надрукавалі з чыслом 19 лютага 1956 году, а праз тыдзень выйшаў асобны выпуск газэты. Ён быў прысьвечаны ўстаноўчаму зьезду Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Беластоку. Ўдзельнікі зьезду атрымалі газэту «Ніва», які адбываўся ў будынку ваяводзкае ўправы Таварыства польска-савецкае дружбы. Нечакана для сябе Г. Валкавыцкі быў дакладчыкам на зьезьдзе, бо старшыня арганізацыйнага камітэту Аляксей Казёл не захацеў выступаць з-за загаду з ПАРП. Г. Валкавыцкі па загадзе пісара зьезду Мар’яна Ксёнжы высупіў на зьезьдзе. Ноччу шукалі старшыню Беларускага грам.-культ. тав. Ім стаў Аляксандар Давідзюк, які быў цэнзарам. Вёў зьезд Піліп Кізевіч, які не падаў і віду аб змаганьні за ўладу ў БГКТ.

Зьезд прайшоў на ўздыме. Нават Піліп Кізевіч — сааўтар злашчаснага даклада і ў буры, што ўскалыхнула арганізацыйны камітэт, адчайны завадатар — не падаў і віду, якія страсьці гарэлі ў душы. Вёў зьезд з належнаю годнасьцю й сканцэнтраванасьцю.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[7].

Першы выпуск газэты рэдагаваць

Праз тыдзень пасьля зьезду выпусьцілі газэту «Ніва» (пад чыслом 4 сакавіка 1956 году), якая мела справаздачу аб зьезьдзе, кароткі выдрук дакладу. Надрукавалі там жа асабовы склад Галоўнага праўленьня, прэзыдыюма й сакратарыяту, Галоўнае рэвізыйнае камісыі, пастановы. Яны існавалі да другога зьезду БГКТ. Быў таксама надрукаваны вернападданіцкі зварот да Баляслава Берута. У канцы гэтага выпуску «Нівы» пачаў сваю дзейнасьць дзядзька Лявон (Станіслаў Вагурка), які рабіў у «Ніве» да сваёй сьмерці.

Сваю першую сядзібу газэты «Ніва» мела ў Беластоку ў будынку ваяводзкага камітэту «Фронту адзінства народа» на вуліцы Кілінскага, 7/1. Выбіралі памяшканьне Г. Валкавыцкі разам з Мар’янам Ксёнжам. Г. Валкавыцкі меў беды з асабістым жыльлём, бо быў выгнаны з партыйнае гасьцініцы[d]. Ён знайшоў прыстанішча на гарэ ў доме, дзе была сядзіба Беларускага грама.-культ. таварыства (вул. Ліпнёвага маніхвэсту, 25).

Дзейнасьць і водгукі рэдагаваць

Празь некаторы час савецкія газэты «Зьвязда», «Савецкая Беларусія» высока ацанілі дзейнасьць «Нівы». 3 сакавіка 1956 году прыйшоў адказ зь «Беларускага таварыства культурнае сувязі з заграніцаю», дзе старшыня БТКСЗ Гаўрыла Верасаў даў згоду пастаяннага таварыства паміж БТКСЗ і «Ніваю». Пачалі пісаць лісты беларускія пісьменьнікі з БССР. Ніл Гілевіч пісаў верш «На прадвесьні», а Пятро Глебка наведаў рэдакцыю ў красавіку 1956 году. Пачалі адгукацца асобы з усяе Польшчы, нават з Памор’я. Сярод іх можна назваць: работнік Уладзімер Сасім, селянін Аляксандар Баршчэўскі (сваяк А. Барскага), студэнт Мікалай Красоўскі, пэнсыянэр Сьцяпан Луневіч, малады Уладзімер Гайдук, перасяленец зь Беларусі Мікола Базылюк (Дварэцкі) і інш. Г. Валкавыцкі спрабаваў зь 1 траўня 1956 году пачаць рабіць «укладку» ў газэту «Ніва», але «Праса» не дала дазволу з-за недахопу паперы. У чэрвені Г. Валкавыцкі і А. Давідзюк былі запрошаныя БТКСЗ у БССР. У сярэдзіне чэрвеня праз Берасьце ўехалі ў БССР, а ў Берасьці пазнаёміліся з паэтам Міколам Засімам. У Менску Г. Валкавыцкага і А. Давідзюка сустрэлі Гаўрыла Верасаў і яго работнікі. Яны праехаліся па Менску, былі ў МТЗ, Музэі Айчыннае вайны, газэта «Зьвязда» і інш. культурныя ўстановы. Пасьля таго, паехалі ў Новы Гарадок, дзе глядзелі Дом-музэй А. Міцкевіча. Цікавае, іх павінен быў сустрэць старшыня райкому КПБ Павел Жэлезьняковіч, але памыліўся і калі прыехалі Г. Валкавыцкі і А. Давідзюк прыняў іх за беларусаў, а не за гасьцёў з Польшчы. Сустрэліся з Рыгорам Шырмам. Далей паехалі ў Горадню, дзе сустрэліся зь Міхасём Васільком і Аляксеем Карпюком. Потым назад вярнуліся ў Менск, дзе Г. Валкавыцкі і А. Давідзюк сустрэліся ў зь міністрам культуры й асьветы, рэктарам БДУ ім Ул. Леніна. Зь Менску ў Берасьце ляцелі на самалёце, дзе сустрэлі са старшынём Берасьцейскага аблвыканкому Міронам Крыштафовічам. Далей праз Берасьце ў Польшчу.

Першы допіс прозаю Сакрат Яновіч напісаў у газэту Ніва[8]

18 ліпеня 1956 году Марыя Ваганава з БТКСЗ прыехала ў Беласток. У верасьні 1956 году пачаўся набор вучняў у Варшаўскі ВНУ на катэдру беларускага мовазнаўства. Гэта было магчымым толькі зь вялікаю дапамогаю БДУ імя Ул. Леніна. У канцы верасьня 1956 году пасольства БТКСЗ на чале са старшынём Гаўрылам Верасавым і пісьменьнікамі Піліпам Пестраком і Янкам Брылём. Былі сустрэчы ў Галоўным праўленьні БГКТ, рэдакцыі «Нівы», у Гарадку. Ў Белавежы на сустрэчах удзельнічала больш за 10 000 чалавек, былі розныя гульні, багатая мастацкая частка. Адначасова ў газэту «Ніва» ішлі лісты з БССР. Даслалі свае вершы Генадзь Бураўкін і Алег Лойка.

У ПНР адбыўся 8 сабор (пленум) ЦК ПАРП, дзе былі прынятыя пастановы. Газэта «Ніва» патрабавала паслоў на Сойм Польскае народнае рэчыпаспалітае. ГП БГКТ пад рашэньні ЦК ПАРП спрабавала ісьці ў народ, спраўляць пастановы ЦК ПАРП.

25 лістапада 1956 году сабор ГП БГКТ, дзе пачалі гаварыць аб допісах у «Ніве», але больш цікавіла выступаючых — адносіны ПАРП да народных меншасьцяў і беларусаў у Польшчы. Ў канцы сабору ГП БГКТ выбралі паслоў да Ўладзіслава Гамулкі, якія павінныя былі данесьці беды беларусаў вышэйшае асобы Польшчы. Іх ніхто ў Варшаве не прыняў.

У ГП БГКТ сказалі Г. Валкавыцкаму аб добрым водгуку аб хоры, што быў створаны ў БГКТ. Хор выступіў на партыйнае канфэрэнцыі ПАРП. Г. Валкавыцкаму прапанавалі быць паслом на Сойм Польскае народнае рэчыпаспалітае. Нічога не ўдалося, бо тыя хто прапаноўваў (сакратар Флюг) былі зьнятыя з пасады.

Хор пры БГКТ узначала Людміла Панько.

У народзе пайшлі чуткі аб зборы подпісаў беларусамі аб далучэньні Беласточчыны да БССР. Сакратар ГП БГКТ паехаў у Варшаву для дакладу. Пасьля вяртаньня ў Беласток Аляксей Казёл быў прызнаны вінаватым у «зборы подпісаў». Выканкам ПАРП увесь гнеў направіў на ГП БГКТ. Аляксей Казёл 29 лістапада 1956 году выехаў у Варшаву, дзе выступіў на нарадзе грамадзка-палітычнага актыву. Праз тыдзень у Варшаве беларускі прадстаўнік Пётар Сіповіч (брат а. Часлава) гаварыў аб беларусах Польшчы. Пётар Сіповіч стаў сакратаром Рэвалюцыйнага саюза моладзі. Ён выехаў у Беласток, дзе заняўся крыкамі на саборах ГП БГКТ, але яны нічым не скончыліся. Пётар Сіповіч па-малу прапаў.

Андрэй Сошка з-за бурлівых падзеяў адмовіўся ад работы ў «Ніве» і стаў вартаўніком у шпіталі на Фабрычнае. Сакрат Яновіч пісаў аповеды «Родная глухамань». «Мішкава жаніцьба» стала знакавай для яе пісьменьніка Васіля Баршчэўскага. «Партызаны» Аляксандра Амільяновіча стала пачаткам яго пісьменьніцтва.

У сьнежні 1956 году адбыўся зьезд прадстаўнікоў грамадзка-культурных установаў «беларускіх» і «жэмойцкіх» паветаў. Культурную дзейнасьць будуць праводзіць сярод беларусаў і жэмойтаў Беластоцкага ваяводзтва.

У 1957 годзе ЦК ПАРП працягнула дзейнасьць па дапамозе народных меншасьцяў Польшчы: беларусаў, габрэяў, кашубаў, немцаў, чэхаславакаў, украінцаў і інш. У газэтах былі допісы аб беларусах, якія «прыдушаныя» польскімі нацыяналістамі: «Трыбуна вольнасьці» 6.01.1957 Ядвіга Сякерская, «Новая культура» 11.01.1957 Анджэй Мандальян. 1 лютага 1957 году газэта «Вармія й Мазуры» з Ольштыну надрукавала допіс. У ім газэта на словах баролася са сталінцамі, якія заселі ў БГКТ і «Ніве». «Вармія й Мазуры» карысталася словамі польскіх нацыяналістаў: беларускі рух выдуманы і штучны, заснаваны ён загадкавамы сіламі і чужы для насельнікаў Беласточчыны. Г. Валкавыцкі адказаў допісам у «Ніве» пад назваю «Дрэнная рэкамэндацыя» 17.02.1957.

Пасьля падзеяў 1956 году заслон ад захаду ў Польскае народнае рэчыпаспалітае зламаўся. Насельнікі Польшчы маглі выпісваць газэты з Захаду. Газэта «Ніва» змагла выпісаць беларускія газэты з Захаду. У іх Г. Валкавыцкі быў названы зацятым камуністам.

«Ніва» ў 1957 годзе займела дзіцячы куток пад назваю «Малым сябрам», пачаў весьці «Гутаркі аб мове» Баляслаў Манкевіч, зьбіралі народную самадзейнасьць. З дапамогаю паляка Адольфа Кучко ў в. Старое Ляўкова спрабавалі ўгаварыць насельнікаў не адмаўляцца ад навучаньня беларускае мове ў школе. Яны зьвярнуліся аб тым да міністэрства асьветы Польшчы. «Ніва» дамагалася беларускага выдавецтва, гатовіла да друку першы «Беларускі каляндар», пісалі аб дзеячах беларускага руху. Сярод іх быў Зігмунт Бурчак-Абрамовіч (Антон Забель) зь першае тэатральнае трупы Ігната Буйніцкага. Газэта «Ніва» адкрыла для БССР ужо забытую дзейнасьць трупы І. Буйніцкага. Дзейсную дапамогу для «Нівы» ў мінулым беларускага руху аказалі публіцыст Леў Мірачыцкі, Алесь Траяноўскі, гісторык літаратуры Сьцяпан Александровіч (у «Ніве» пад імем К. Сваяцкага), колішні ссыльны і вядомы віленскі рэдактар Ян Шутовіч (у «Ніве» пад імем Ян Дубневіч).

Год дзейнасьці БГКТ адзначылі ўрачыста. Аляксей Казёл у сваім дакладзе назваў дасягненьні: шэсьць павятовых аддзелаў, каля 1000 членаў, 57 пачатковых беларускіх школ. У 111 школах беларуская мова як прадмет, 2 агульнаадукацыйныя ліцэі ([[Гайнаўскі ліцэй|Гайнаўка] і Бельск), у Міхалоўскім ліцэі беларуская мова як прадмет. Звыш 15000 чалавек навучаецца беларускае мове. Пры Настаўніцкае завочнае студыі ў Беластоку створаны Аддзел беларускае філялёгіі, а пры Варшаўскім ВНУ — беларуская катэдра. Пры ГП БГКТ робяць:

Газэта «Ніва» за год дзейнасьці атрымала 3124 лісты ад людзей.

 
Сустрэча ў сядзібе Нівы гасьцей зь Менску (зьлева направа): Піліп Пестрак, Вера Ляўчук (нявеста Г. Валкавыцкага), Янка Брыль, Георгі Валкавыцкі, Аляксей Казёл. ПНР, Беласток, 1956 год.

4 сакавіка 1957 году адбылося пасяджэньне камісыі пры ЦК ПАРП па народных меншасьцях. Такая ж камісыя была створанная пры выканкаме Беластоцкага ПАРП. 9—10 сакавіка 1957 году адбыўся ў Кракаве ўстаноўчы зьезд Грамадзка-культурнага таварыства чэхаў і славакаў. 17 сакавіка Сакрат Яновіч намаўляе ГП БГКТ спыніць гутарку аб культуры беларусаў і заняцца гаспадарчаю дзейнасьцю, а гурткам БГКТ падказваў стварыць Касы сялянскае самапомачы. 24 сакавіка газэта «Ніва» надрукавала першы верш Віктара Шведа «Я беларус». 30 сакавіка ў Пунску адбыўся ўстаноўчы зьезд Жэмойцкага грамадзка-культурнага таварыства. У той жа дзень у Беластоку адбыўся беларускі літаратурны вечар, які наладзіў гарадзкі гурток БГКТ. На ім чыталі творы Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кандрата Крапівы і Максіма Танка. 31 сакавіка пачаў друкавацца ў «Ніве» Мацей Канапацкі. 7 красавіка пачаў выхозіць дадатак для дзяцей пад назваю «Зорка». 29 і 30 красавіка 1957 году адбыўся першы зьезд беларускіх настаўнікаў у Белавежы. 6 траўня 1957 году на памосьце тэатра імя Вянгеркі ў Беластоку выступіў упершыню Беларускі народны калектыў песьні й танца пры БГКТ.

Зь 1 па 7 траўня 1957 году Г. Валкавыцкі з пасольствам Галоўнага праўленьня «Таварыства Польска-савецкае дружбы» (ГП ТПСД) выехаў у БССР. Пры пасольстве былі Аляксей Казёл, Зыгмунт Гарстэцкі (урадовец з Польшчы), Ян Сянкевіч (пісар з выканкаму ПАРП у Беластоку), асоба з ГП ТПСД. Г. Валкавыцкі пазьней пісаў:

Дзелавых сустрэч, на якія я разьлічваў, не адбылося. Не сустрэўся нават зь нефармальнымі карэспандэнтамі «Нівы», якія добраахвотна (без ніякае грашовае прынукі) слалі нам дасканалыя допісы. Выпадкова даведаўся, што з нашымі сябрамі праводзілі адпаведныя размовы. Стала ясна, чаму некаторыя спынілі з рэдакцыяю сувязь.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[9].

У 1957 годзе БГКТ спраўляла Купалаўскія дні. Пад іх друкавалі ў «Ніве» допісы аб маленстве Янкі Купалы. У школах і клюбах ішлі гутаркі аб жыцьці й творчасьці Я. Купалы. Прыехалі зь Менску Ўладзіслава Францаўна Луцэвіч (удава Янкі Купалы), а таксама Міхась Ткачоў — пісьменьнік і галоўны рэдактар «Літаратура і мастацтва». 22 чэрвеня 1957 году ў сьвятліцы ГП Тав. Польска-сав. дружбы ў Беластоку адбыўся ўрачысты вечар. Выступала Вера Ляўчук. Выступілі самадзейныя дружыны: драматычны гурток Антона Кавальчука — з «Прымакамі», хор Людмілы Панько — зь песьнямі на словы Янкі Купалы «А ў бары, бары» і «Жыў на сьвеце Лявон», танцоры й танцоркі Тацьцяны Гіжэўскае — зь беларускімі скокамі. У чэрвені 1957 году ў БССР зьезьдзіў Васіль Баршчэўскі, а ў ліпені — Сакрат Яновіч. 1.09.1957 ў «Ніве» напісалі гутарку зь Нілам Гілевічам, а таксама першы верш Яна Чыквіна (пад імем Янкі Дубіцкага).

Г. Валкавыцкі ўспамінае аб беларусах з заходніх ваяводзтваў Польшчы. Ён раіў ім ствараць нядзельныя школы, вечаровыя школы. Дзейнасьць БГКТ па-за Беластоцкім ваяводзтвам была забароненая. Допісы ў «Ніве» аб беларусах з колішніх усходніх землях міжваеннае Польшчы, якія выехалі на захад Польшчы выклікалі супраціў:

Не пакарысталіся землякі нашымі парадамі, надуліся й на ніўскія рэйды («Рыбацкія сьлёзы», «Беларусы ў Шчэціне», «Нечаканыя спатканьні», «Беларусы над Одраю»), загаласілі:
— Не раскрывайце нас!
Упрошваючы не намілуесься. Наш паходны лёзунг «Не саромецца беларускасьці!» і на Беласточчыне папахваў утапічнасьцю.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[10].

У «Ніве» Г. Валкавыцкі спрабаваў стварыць Сатырычны музэй, але ніхто не адгукнуўся на патрэбу рэчаў у музэі. Пачын сканаў.

У «Ніве» Г. Валкавыцкі пачаў пісаць аб вайсковае барацьбе зь немцамі ў 1941—1944 гадах. Гэта справа мела водгук у чытачоў. Г. Валкавыцкі заняўся падзеямі Кастрычніцкага перавароту і грамадзянскае вайны ў Расеі 1917—1922 гадоў. Ён знайшоў марака, які служыў на караблі «Аўрора». Адкрылі яго ў Новаберазове. Ім быў Якуб Мартынюк. Яго спачатку пазналі ў Варшаве, а затым у Маскве. У выніку далі Якубу Мартынюку ордэн «Леніна».

У «Ніве» пачалі друкавацца дасьледчыкі беларускага мінулага: Мацей Канапацкі, Васіль Белаказовіч, Аляксандар Баршчэўскі. Для выставы народных меншасьцяў Польшчы добра дапамог Мар’ян Пецюкевіч, які быў навуковым работнікам этнаграфічнага музэя ў Торуні.

Г. Валкавыцкі пасьля правалу задумы з Сатырычным музэем спрабаваў пісаць у «Ніве». Ён пачаў пісаць «Гутарку Данілы са Сьцяпанам», але водгукаў не было.

Быў гэта мой досьледны палетак, на якім я, практыкуючыся на беларускае мове, стараўся наладзіць кантакт з сучасным селянінам. Відаць, вытрымкі не хапіла: не атрымаўшы на працягу трох месяцаў ніякага водгуку, кінуў дарэмныя заняткі.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[11].

100-ы выпуск газэты рэдагаваць

2 студзеня 1958 году рэдакцыя газэты «Ніва» перабралася зь сьвятліцы ГП БГКТ у свае памяшчэньне на вул. Весялоўскага, 1. У канцы студзеня 1958 газэта «Ніва» выпусьціла 100-ты выпуск. У тым жа месяцы ў доме ТПСД быў заснаваны камітэт пабудовы помніка Кастусю Каліноўскаму. Вырашылі будаваць помнік у выглядзе дому народнае творчасьці, назваць адну з вуліц Беластоку імем К. Каліноўскага, прысвоіць імя К. Каліноўскага новае школе ў Мастаўлянах.

Вясною 1958 году заснавалі Праўленьне прамыслова-гаспадарчага таварыства «Бэтэска»[e]. Яно павінна было зарабляць грошы для БГКТ.

30 сакавіка 1958 году адбыўся другі зьезд БГКТ. На ім таварыства мела 42 гуртка. Зьезд прыняў пастанову:

— Актывізаваць гурткі! — гэты заклік цяпер будзе гучаць на усіх нашых форумах (з аднолькавым вынікам).
— Трэба дабіцца, каб у кожнае беларускае вёсцы быў гурток БГКТ!
Дагэтуль дабіваемся…

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[12].

Літ. аб’яднаньне рэдагаваць

8 чэрвеня 1958 году было заснаванае Літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа». Да яго далучаліся многія: Янка Дубіцкі, Віктар Швед, Анатоль Хлябіч, Дзьмітры Шатыловіч, Язэп Малеша, браты Янка і Андрэй Беразаўцы і інш. Многія пачалі адыходзіць. Заснавальнікамі Літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» сталі члены арганізацыйнага камітэту. Да іх была далучаная група пісьменьнікаў: Яша Бурш, Уладзімер Гайдук, Янка Дубіцкі, Мацей Канапацкі, Пятро Ластаўка, Дзьмітры Шатыловіч, Віктар Швед, Сакрат Яновіч.

Пры стварэньні Літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» было два погляды для на яго будову. Першы погляд меў Г. Валкавыцкі. Ён хацеў дзейнасьці таварыства па падабенстве літ.-інстытуцкіх творчых сэмінараў, дзе вопытны майстар займаўся бы сваёю групаю. Іх Г. Валкавыцкі бачыў у час вучобы ў Маскве ў Літінстытуце. У сапраўдным жыцьці — не магло быць, бо ня ўсе маглі пастаянна зьбірацца, а яшчэ не было майстроў. Г. Валкавыцкі чуў, што такім спосабам дзейнічалі ў многіх газэтах у СССР. Другім поглядам было стварэньне таварыства па падабенству з саюзам пісьменьнікаў. Павінен быў быць выбарны старшыня, выбарнае праўленьне, а іх дзейнасьць апісаная павінна была быць у статуце. Яша Бурш напісаў неабходны статут.

Рашэньне аб Літаратурным аб’яднаньні «Белавежа» зьезд БГКТ прыняў іншае, а іменна, пасярэдзіне. «Белавежа» стала аб’яднаньнем пры рэдакцыі газэты «Ніва», якое павінна была рабіць сэмінарыйным спосабам, з творчаю старонкаю ў газэце «Ніва». Творчая старонка існуе і ў 21 стагодзьдзі. Члены «Белавежы» не пагадзіліся з пастановаю зьезду. Быў выбраны старшыня Г. Валкавыцкі, праўленьне і статут аб’яднаньня «Белавежа». Г. Валкавыцкі рабіў сваю работу. Ён спрабаваў пачаць работу «Белавежы» па прыкладзе Літінстута ў Маскве. З Варшавы прыехалі рабонікі Варшаўскага ВНУ з катэдры беларускага мовазнаўства: Мікола Бірыла і Васіль Тарасаў. 12 і 13 ліпеня 1957 году яны прачыталі казаньні аб разьвіцьці беларускае літаратуры. Работнікі Варшаўскага ВНУ прымалі ўдзел у разглядзе твораў аб’яднаньня «Белавежа». 17 ліпеня 1958 году ім стала першая п’еса «Ануфры авансуе» Сяргея Кручка.

Дзейнасьць пасьля 1957 году рэдагаваць

Летам 1958 году зьявіўся Ўладзімер Станкевіч, які стаў старшынём БГКТ. Ён быў зь вялікім вопытам у палітыцы і добрым веданьнем беларускае мовы, бо быў аўтарам падручнікаў для беларускіх школ. Ул. Станкевіч 21 верасьня 1958 году на выступе ў Галоўным Праўленьні БГКТ абвінаваціў незадаволеных дзейнасьцю БГКТ у блізарукасьці. Далей сказаў:

  • да 30 верасьня зрабіць апісаньне гурткоў
  • да 25 кастрычніка ачысьціць сьпіс членаў ад несапраўдных членаў, а з сапраўдных членаў сабраць складкі
  • да 31 кастычніка пры кожным павятовым аддзеле стварыць эстрадную групу для выступаў з канцэртамі
  • 31 сьнежня стварыць гурток у кожнае беларускае вёсцы
  • газэта «Ніва» павінна рабіць з кожным членам БГКТ, бо кожны зь іх — карэспандэнт газэты «Ніва»

Ул. Станкевіч меў сувязі ва ўрадзе Польшчы і гэта дапамагала БГКТ у рабоце зь дзяржаўнымі ўстановамі Польшчы. Вуліца Новасасновая ў Беластоку стала называцца вуліцаю Кастуся Каліноўскага. На суседнім садзе павінен быў стаць новы помнік К. Каліноўскаму, але таго не адбылося. Зараз там стаіць Цэнтральны парк.

Тым часам работа літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» працягвалася. 13 сьнежня 1958 году ГП БГКТ у сваёй сядзібе ў Доме прафсаюзаў зладзілі першы літаратурны вечар членаў «Белавежы» з узелам: Віктар Швед, Алесь Сьвісёк, Янка Анісяровіч, Уладзімер Ільляшук і Ян Чыквін. 14 сьнежня ГП БГКТ рашыў выдаць першы зборнік твораў літаб’яднаньня «Белавежа». Колькасьць членаў «Белавежы» расло.

У пачатку лістапада 1958 году Г. Валкавыцкі атрымаў допіс зь вершамі і з пісьмом:

«Паважаны таварыш, высылаю вам некалькі вершаў. Калі падыдуць, друкуйце. Як выдрукуеце, прышлю яшчэ, можа нават больш цікавых. З пашанай (нейкія каракулі)».

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[13].

Так пачаў друкаваць свае вершы Алесь Барскі.

Газэта «Ніва» друкавала вершы беларусаў з замежжа. Напрыклад, Уладзімера Клішэвіча. Яму за гэта газэта «Бацькаўшчына» перастала друкаваць вершы Ул. Клішэвіча.

У студзені 1959 году сьвяткавалі 40-годзьдзе абвяшчэньня Беларускае ССР. Разам з тым, стварылі партыйныя групы ПАРП пры аддзелах БГКТ.

Сакрат Яновіч быў пераведзены ў Беларускае Грамадзка-Культурнае Таварыства, дзе рабіў з 1959 па 1962 год[14]. Затым вярнуўся ў газэту «Ніва». Прычынаю было вяртаньне падучкі (эпілепсія).

У сакавіку 1959 году адбыўся трэці зьезд ПАРП у Варшаве. Г. Валкавыцкі, газэта «Ніва», ГП БГКТ пачалі атрымоўваць з Варшавы допісы аб сваіх дзеяньнях, справаздачах і г. д. Зьезд ПАРП ажывіў Цэнтральны камітэт (Галоўная ўправа ПАРП) і яе камісыю па нацыянальных меншасьцях. У той час зьявілася задума стварэньня пры Саюзе польскіх журналістаў аддзелаў нацыянальных меншасьцяў Польскае Народнае Рэчыпаспалітае. Аднак, тая задума, правалілася, бо ніхто не захацеў стаць у «загон» для нацыянальнае меншасьці. У газэце «Ніва» работадавец Выдавецкае Таварыства Праса патрабавала скарачэньняў пасадаў, што павінна было прывясьці да зьніжэньня расходаў. Партыйны сход партгрупы ПАРП «Нівы» прагаласаваў за скарачэньне пасады сакратара партгрупы «Нівы» Міхася Баравіка. Яго абараніў ад беспрацоўся Ўл. Станкевіч, бо пасадзіў яго на пасаду старшыні гаспадарчага прадпрыемства «Бэтэска». Пазьней, Міхась Баравік стаў старшынём Беластоцкага жыльлёвага каапэратыву. Партгрупа «Нівы» была без сакратара аж да 1973 году.

У красавіку 1959 году была надрукаваная першая кніга Літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» пад назваю «Рунь». Ён быў зборнікам членаў «Белавежы». 9 траўня 1959 году адбыўся ўрачысты сход «Белавежы». На ім выступіў прафэсар зь Менску Міхась Лазарук, мовазнавец Аркадзь Жураўскі. Падзея выданьня першага зборніка твораў членаў «Белавежа» знайшло водгук: «Беластоцкая газэта» 10 траўня назвала «Рунь» «беларускім падарункам», «Літаратура і мастацтва» выступіла 13 траўня зь вялікім допісам, «Наша культура» у ліпені (нум. 10) выступіла з допісам Яўген Самахваленка, «Літаратурная газэта» (Масква) допіс 18 чэрвеня, «Трыбуна літэрацкая» (Варшава) допіс 28 чэрвеня, «Расейскі голас»[f] (Лодзь) допіс 15-31 кастрычніка.

Пасьля другога зьезду Ўл. Станкевіч быў незадаволены дзейнасьцю БГКТ, газэты «Ніва». Г. Валкавыцкі для выкананьня загадаў старшыні БГКТ Ул. Станкевіча стварыў грамадзкую рэдакцыйную калегію пры газэце «Ніва». Ул Станкевіч абвінаваціў Г. Валкавыцкага ў непадпарадкаваньні ГП БГКТ.

У 1959 годзе Віктар Швед выдумаў вобраз Андрэя Самасея, які быў сатырычна-гумарыстычны. Г. Валкавыцкі ў газэце «Ніва» стварыў сталую рубрыку «Арцель Андрэя Самасея». Рубрыку дапаўняў Янка Беразавец і Міхась Красоўскі, які пазьней выступаў пад імем дзядзька Квас. У газэце «Ніва» пачаў рабіць Вінцук Склубоўскі (выступаў пад імем Сава). Ён быў дзеячом беларускага руху зь міжваеннага часу ў Польшчы. С. Склубоўскі быў рэдактарам «Нашай волі» і старшынём віленскага гуртка ТБШ[15]. Пасьля вайны перабараўся зь Вільні на захад Польскае Народнае Рэчпаспалітае, пераехаў у Беласток на пасаду судзьдзі Беластоцкага ваяводзкага суду. Вёў у «Ніве» рубрыку «Кансультацыі юрыста». Пазьней, багаты праўны вопыт выліў у «нявыдуманных» апавяданьнях.

У 1958 годзе зь «Нівы» адышлі:

  • Язэп Рыбінскі ў «Панараму поўначы»
  • Мацей Канапацкі у «Беластоцкае радыё»

У 1959 годзе прышлі й адышлі:

У 1959 годзе адышлі:

У 1959 годзе прышлі:

  • Яніна і Пётра Чэрнякевічы

Летам 1958 году зьявіўся Ўладзімер Станкевіч, які стаў старшынём БГКТ. Ён быў зь вялікім вопытам у палітыцы і добрым веданьнем беларускае мовы, бо быў аўтарам падручнікаў для беларускіх школ. Ул. Станкевіч 21 верасьня 1958 году на выступе ў Галоўным Праўленьні БГКТ абвінаваціў незадаволеных дзейнасьцю БГКТ у блізарукасьці. Далей сказаў:

  • да 30 верасьня зрабіць апісаньне гурткоў
  • да 25 кастрычніка ачысьціць сьпіс членаў ад несапраўдных членаў, а з сапраўдных членаў сабраць складкі
  • да 31 кастычніка пры кожным павятовым аддзеле стварыць эстрадную групу для выступаў з канцэртамі
  • 31 сьнежня стварыць гурток у кожнае беларускае вёсцы
  • газэта «Ніва» павінна рабіць з кожным членам БГКТ, бо кожны зь іх — карэспандэнт газэты «Ніва»

Тым часам работа літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» працягвалася. 13 сьнежня 1958 году ГП БГКТ у сваёй сядзібе ў Доме прафсаюзаў зладзілі першы літаратурны вечар членаў «Белавежы» з узелам: Віктар Швед, Алесь Сьвісёк, Янка Анісяровіч, Уладзімер Ільляшук і Ян Чыквін. 14 сьнежня ГП БГКТ рашыў выдаць першы зборнік твораў літаб’яднаньня «Белавежа». Колькасьць членаў «Белавежы» расло.

У пачатку лістапада 1958 году Г. Валкавыцкі атрымаў допіс зь вершамі і з пісьмом:

«Паважаны таварыш, высылаю вам некалькі вершаў. Калі падыдуць, друкуйце. Як выдрукуеце, прышлю яшчэ, можа нават больш цікавых. З пашанай (нейкія каракулі)».

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[16].

Так пачаў друкаваць свае вершы Алесь Барскі.

Газэта «Ніва» друкавала вершы беларусаў з замежжа. Напрыклад, Уладзімера Клішэвіча. Яму за гэта газэта «Бацькаўшчына» перастала друкаваць вершы Ул. Клішэвіча.

У студзені 1959 году сьвяткавалі 40-годзьдзе абвяшчэньня Беларускае ССР.

У сакавіку 1959 году адбыўся трэці зьезд ПАРП у Варшаве. Г. Валкавыцкі, газэта «Ніва», ГП БГКТ пачалі атрымоўваць з Варшавы допісы аб сваіх дзеяньнях, справаздачах і г. д. Зьезд ПАРП ажывіў Цэнтральны камітэт (Галоўная ўправа ПАРП) і яе камісыю па нацыянальных меншасьцях. У той час зьявілася задума стварэньня пры Саюзе польскіх журналістаў аддзелаў нацыянальных меншасьцяў Польскае Народнае Рэчыпаспалітае. Аднак, тая задума, правалілася, бо ніхто не захацеў стаць у «загон» для нацыянальнае меншасьці. У газэце «Ніва» работадавец Выдавецкае Таварыства Праса патрабавала скарачэньняў пасадаў, што павінна было прывясьці да зьніжэньня расходаў. Партыйны сход партгрупы ПАРП «Нівы» прагаласаваў за скарачэньне пасады сакратара партгрупы «Нівы» Міхася Баравіка. Яго абараніў ад беспрацоўся Ўл. Станкевіч, бо пасадзіў яго на пасаду старшыні гаспадарчага прадпрыемства «Бэтэска». Пазьней, Міхась Баравік стаў старшынём Беластоцкага жыльлёвага каапэратыву. Партгрупа «Нівы» была без сакратара аж да 1973 году.

У красавіку 1959 году была надрукаваная першая кніга Літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» пад назваю «Рунь». Ён быў зборнікам членаў «Белавежы». 9 траўня 1959 году адбыўся ўрачысты сход «Белавежы». На ім выступіў прафэсар зь Менску Міхась Лазарук, мовазнавец Аркадзь Жураўскі. Падзея выданьня першага зборніка твораў членаў «Белавежа» знайшло водгук: «Беластоцкая газэта» 10 траўня назвала «Рунь» «беларускім падарункам», «Літаратура і мастацтва» выступіла 13 траўня зь вялікім допісам, «Наша культура» у ліпені (нум. 10) выступіла з допісам Яўген Самахваленка, «Літаратурная газэта» (Масква) допіс 18 чэрвеня, «Трыбуна літэрацкая» (Варшава) допіс 28 чэрвеня, «Расейскі голас»[g] (Лодзь) допіс 15-31 кастрычніка.

Пасьля другога зьезду Ўл. Станкевіч быў незадаволены дзейнасьцю БГКТ, газэты «Ніва». Г. Валкавыцкі для выкананьня загадаў старшыні БГКТ Ул. Станкевіча стварыў грамадзкую рэдакцыйную калегію пры газэце «Ніва». Ул Станкевіч абвінаваціў Г. Валкавыцкага ў непадпарадкаваньні ГП БГКТ.

У 1959 годзе Віктар Швед выдумаў вобраз Андрэя Самасея, які быў сатырычна-гумарыстычны. Г. Валкавыцкі ў газэце «Ніва» стварыў сталую рубрыку «Арцель Андрэя Самасея». Рубрыку дапаўняў Янка Беразавец і Міхась Красоўскі, які пазьней выступаў пад імем дзядзька Квас. У газэце «Ніва» пачаў рабіць Вінцук Склубоўскі (выступаў пад імем Сава). Ён быў дзеячом беларускага руху зь міжваеннага часу ў Польшчы. С. Склубоўскі быў рэдактарам «Нашай волі» і старшынём віленскага гуртка ТБШ[17]. Пасьля вайны перабараўся зь Вільні на захад Польскае Народнае Рэчпаспалітае, пераехаў у Беласток на пасаду судзьдзі Беластоцкага ваяводзкага суду. Вёў у «Ніве» рубрыку «Кансультацыі юрыста». Пазьней, багаты праўны вопыт выліў у «нявыдуманных» апавяданьнях.

У 1958 годзе зь «Нівы» адышлі:

  • Язэп Рыбінскі ў «Панараму поўначы»
  • Мацей Канапацкі у «Беластоцкае радыё»

У 1959 годзе прышлі й адышлі:

У 1959 годзе адышлі:

У 1959 годзе прышлі:

  • Яніна і Пётра Чэрнякевічы

Газэты «Ніву» падтрымлівалі сваімі допісамі работнікі ГП БГКТ: Віктар Швед, Сакрат Яновіч, Уладзімер Станкевіч. Г. Валкавыцкі пісаў у газэце пад імёнамі: Рыгор Лясун, Хведар Анісіч і інш.

Дзейнасьць пасьля 1959 году рэдагаваць

У студзені 1960 году ў «Ніве» пачаў рабіць Віктар Рудчык, які быў малодшым братам Уладзімер Рутчыка[h]

Перад трэцім зьездам БГКТ у газэце «Ніва» пяць выпускаў газэты прысьвяцілі размовам аб пытаньнях на зьезд. У размове ўдзельнічалі работнікі «Нівы» і работнікі ГП БГКТ. Простыя члены таварыства маўчалі й няўдзельнічалі ў размовах. Галоўныя пытаньні былі: адсталасьць беларусаў, выхаваньне маладых беларусаў і адарванасьць БГКТ ад вёскі, дзе жывуць беларусы. Затым перад самым зьездам БГКТ адбылося паседжаньне Прэзыдыюму Галоўнага Праўленьня БГКТ з удзелам сакратара нацыянальнае камісыі ЦК ПАРП, дырэктара Грамадзка-адміністрацыйнага дэпартамэнту Міністэрства ўнутраных спраў ПНР, прадстаўнікоў міністэрства культуры ПНР, першы сакратар выканкаму ПАРП у Беластоку і старшыня Беластоцкае Ваяводзкае Народнае Рады ў Беластоку.

29 траўня 1960 году адбыўся трэці зьезд БГКТ. Таварыства мела ў 1960 годзе 119 гурткоў, 3395 членаў. Галоўная задача Таварыства — «Шырэй пракладваць дарогу сацыялістычным пераўтварэньням!», «галоўным полем дзейнасьці БГКТ» — вёска.

16 кастрычніка 1960 году адбыўся другі зьезд Літаратурнага аб'яднаньня «Белавежа». Г. Валкавыцкі хацеў перадаць свае старшынства да Алеся Барскага. Папярэдне Г. Валкавыцкі пагаварыў з Ул. Станкевічам і ён згадзіўся з новым старшынствам Алеся Барскага.

У канцы 1960 году быў заснаваны эстрадны калектыў «Лявоніха». Яго ўзначаліў Міхась Ануфрыеў, якога раней знайшоў Ул. Станкевіч ва Ўроцлаве. Ў «Лявонісе» сьпявалі Ніна Сьвентахоўская, танцавалі «Крыжачок» Ліля Гайдук зь Янкам Крупам, баіў гумарыст Янка Валяньдзюк, на акардэоне граў Янка Гарчыца. 1 сакавіка 1961 году «Лявоніха» стала прафэсыйным калектывам. У ім былі Люба Томчык, Валя Сянкевіч, Янка Блізьнюк, потым Аляксандар Каліноўскі і Васіль Кардзюкевіч.

У траўні 1961 году Г. Валкавыцкі пачаў пісаць у газэту «Ніва» пад імем Юрка Зубрыцкі.

У 1961 годзе ў газэту «Ніва» вярнуўся Мацей Канапацкі і пачаў друкаваць у «Ніве» допісы аб беларуска-польскіх літаратурных сувязях. Сярод іх допісы пра сям’ю Францішка Багушэвіча.

У сакавіку 1962 году Г. Валкавыцкі разьмясьціў у газэце «Ніва» наступны допіс:

«Бэтэска» — самадзейнікам

КУБАК «НІВЫ»
АТРЫМАЎ ВЫДАТНУЮ ПАДТРЫМКУ

Як паінфармаваў дырэктар «Бэтэскі» Пятро Ластаўка, прадпрыемства вырашыла ўспамагчы мастацкі рух на Беласточчыне і ўстанавіла тры прэміі ўдзельнікам турніру на кубак «Нівы» (1 месца — 10 000 злотых, 2 месца — 8 000 злотых, 3 — 5 000 злотых). Апрача гэтага найлепшыя каляктывы атрымаюць інструктараў, а самы здольны самадзейнік — стыпэндыю на вучобу ў мастацкім вузе (магчыма — заграніцай).

Брава, «Бэтэска»! Самадзейнікі на старт!

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[18].

Допіс быў непраўдзівым, але паказваў аб недахопе грошаў у БГКТ і газэце «Ніва».

4 сакавіка 1962 год у газэце «Ніва» надрукавалі анкету, у якой хацелі даведацца аб думках чытачоў аб «Ніве». У траўні таго ж году выявілася, што найбольш чытаюць аповесьці аб барацьбе беларусаў зь немцамі, сьмех і сатыра, песьні і літаратурныя допісы. З аўтараў найбольш вядомы быў дзядзька Лявон.

У чэрвені 1962 году ў літаратуранае старонцы газэты «Ніва» быў напісаны твор «Бульба» Сьцяпана Карбоўскага, якому было тады 22 гады і паходзіў з Чэхаў Забалотных. Больш Сьц. Карбоўскі нічога ў «Ніву» не пісаў.

7 верасьня 1962 году каляктыў «Лявоніха» зрабіў 500-ты канцэрт. Газэта «Ніва» напісала допіс з Васілём Кардзюкевічам — саліст, вядучы і кіраўнік каляктыву. Выступалі на Беласточчыне, Мазурах і Рэшаўшчыне.

Г. Валкавыцкі ў сьнежні 1962 году гатовіўся да пераходу на работу ў газэту «Голас работы»[i], газэта Беластоцкіх ваяводзкіх прафсаюзаў. Аднак таго не адбылося. Г. Валкавыцкі застаўся галоўным рэдактарам газэты «Ніва».

5 чэрвеня 1963 году перад зьездам БГКТ Старшыня Макар Дземяновіч зрокся старшынства. Яго наступнікам на пасадзе Старшыні БГКТ стаў Міхась Хмялеўскі. 11 чэрвеня 1963 году адбылося пасяджэньне бюро ПАРП у сядзібе ГП БГКТ, дзе шукалі новага чалавека на пасаду Старшыні БГКТ. 16 чэрвеня 1963 году адбыўся чацьверты зьезд БГКТ. Макар Дземяновіч з-за хваробы адсутнічаў. Уладзімер Станкевіч адсутнічаў, бо ў Лодзі на зьезьдзе Расейскага Грамадзка-Культурнага Таварыства захварэў сэрцам. Зьезд адкрыў Г. Валкавыцкі.

Бельскі ільнозавод рэдагаваць

У канцы 1963 году прыйшоў ліст да газэты «Ніва», дзе пісалі работнікі рашарні (ільнозаводу) ў Бельску:

… прышоў зь Бельска ліст-заява: мафія пьяніц апанавала мясцовую рашарню. Факт, прозвішчы злачынцаў, сьведкі. І аўтар не ананімны.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[19].

Г. Валкавыцкі паслаў Сакрата Яновіча ў Бельск. Сярод злачынцаў былі: дырэктар, галоўны інжынэр, прафсаюзны старшыня і камэндант пажарнае дружыны. У газэту «Ніва» прыйшло пісьмо зь Бельску ад работнікаў Рашарні (ільнозавод)[20], дзе пісалі аб п’янстве і самавольстве начальства Рашарні. Сакрат Яновіч паехаў у Бельск, дзе гутарыў з многімі работнікамі Рашарні. Сакрат Яновіч напісаў у газэту «Ніва» допіс пад назваю «Газёры» (назва начальства Рашарні ў Бельску). У месьце Бельск пачаўся вэрхал[20]. Сакрат Яновіч паехаў на «сход работнікаў» Рашарні, дзе яго работнікі «зьмяшалі з балотам».

Справа выглядала дрэнна. Рыхтаваліся перапрашаць, абвяргаць…

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[20].

12 студзеня 1964 году ў «Ніве» Кастусь Янкоўскі напісаў допіс аб Бельску. Сакратар Бельскага павятовага камітэту ПАРП загадаў стварыць камісыю, якая знайшла парушэньні і разагнала злачынцаў.

Новы пісар Бельскага Павятовага Камітэту ПАРП Уладзімер Міхалюк падтрымаў «Ніву» і работнікаў Рашарні, загадаў стварыць камісыю, якая знайшла парушэньні і разагнала злачынцаў. Начальства Рашарні было звольненае. Ён выслаў пісьмо ў газэту «Беластоцкая газэта», якая прысвоіла посьпех адкрыцьця «газёраў». Пра «Ніву» Ул. Міхалюк ня ўспомніў, бо яе не чыталі ў Беластоцкім Ваяводзкім Камітэце ПАРП. «Беластоцкая газэта» была газэтаю беластоцкага камітэту ПАРП.

Цэнзура аб Сямяцічах рэдагаваць

Сакрат Яновіч атрымаў весткі аб сямяціцкіх адвакатах і іх карупцыі. Адзін з работнікаў адвакатуры расказаў Сакрату Яновічу аб тамтэйшых норавах. Г. Валкавыцкі і С. Яновіч рашылі абнародаваць допіс аб сямяціцкіх адвакатах. Перад самым друкам допіс быў зьняты і яго ніхто не пабачыў[20]. Г. Валкавыцкага і С. Яновіча пазвалі да Кастанчука. Ён забараніў пісаць аб адвакатах і параіў прыходзіць да яго, бо толькі ён карае злодзеяў у ПАРП.

Пачатак ганеньняў рэдагаваць

На пасадзе простага карэспандэнта Сакрат Яновіч стаў у ПАРП «беларускім нацыяналістам». 22 ліпеня ў дзень «Адраджэньня Народнае Польшчы» Сакрат Яновіч напісаў допіс у газэце «Ніва» пра «беларускую кветку ў захапляючым вянку дасягненьняў народнае ўлады». Словазлучэньне «беларуская кветка» стала для начальніка адміністрацыйнага аддзела ўнутраных спраў Міколы Куца доказам «беларускага нацыяналізму» Сакрата Яновіча і газэты «Ніва»[21].

Дзейнасьць пасьля 1964 году рэдагаваць

Чытач газэты «Ніва» пісаў да Г. Валкавыцкага:

Бываючы ў бібліятэках, я не мінаю мажлівасьці і пачытаць «Ніву», да якой у мяне, прызнацца, ёсьць асобны сэнтымэнт. Ваша газэта напамінае мне прагрэсыўныя заходнебеларускія выданьні зь іх шчыраю непасрэднаю, чулаю ўвагаю да патрэб і запатрабаваньня чытача.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[22].

Зь газэтаю «Ніва» перапісваўся Васіль Быкаў і прапанаваў друкаваць свае творы ў ёй[23].

Выйшаў зборнік Яшы Бурша «Прамень думкі», які выдадзены быў дадаткам да газэты «Ніва».

20 сакавіка 1965 году Беластоцкі ваяводзкі выканкам ПАРП, у асобе сакратара прапаганды Мікульскага, справабавала зьмяніць выхад газэты «Ніва» з раз на тыдзень на выхад раз на два тыдні. Мікульскага бюро Беластоцкагга ПАРП не падтрымала.

26 кастрычніка 1965 году сакратара партарганізацыі ПАРП у газэце «Ніва» Ўладзімер Паўлючук выставіў на разгляд ГП БГКТ будову таварыства. Асабліва пра гурткі. Іх, па мысьлі Ўл. Паўлючука, трэба было пераўтварыць. ГП БГКТ пагадзілася з просьбаю Ўл. Паўлючука. Ён жа пачаў пісаць допісы ў газэце «Ніва». Ул. Паўлючук бачыў, што гурток ня можа дзейнічаць. У ім няма людзей, якія б здолелі рабіць справу з-за адсутнасьці ведаў. БГКТ мае дасягненьні, але яны былі зробленыя без удзелу гурткоў. Існавала мастацкая самадзейнасьць, але выдавецкая дзейнасьць, лектарская дзейнасьць, мастацкі рух і г. д., былі адасобленыя ад гурткоў. Па мысьлі Ўладзімера Паўлючука трэба было распусьціць нядзейныя гурткі і засярэдзіць ўвагу на гуртках, дзе нешта робіцца. Яго прапановы прывялі б да скарачэньня колькасьці членаў БГКТ. Мікола Лобач, работнік ГП БГКТ, пісаў у «Ніву», што гурток існуе, калі існуе ў ім самадзейны мастацкі калектыў. Мікола Лобач хацеў адмовіцца ад гурткоў і рабіць з насельніцтвам. Віктар Швед пацьвердзіў, што гурткі нядзейнічаюць, але тое было з-за слабых кадраў. Васіль Дзун, работнік ГП БГКТ, выступіў за захаваньне гуртка. За ім пачалі пісаць допісы ў «Ніву» старыя члены БГКТ. Яны патрабавалі захаваць гурткі. Колішні Старшыня БГКТ Уладзімер Станкевіч выступіў за гурток і БГКТ.

Дзейнасьць пасьля 1965 году рэдагаваць

Газэта «Ніва» у 1966 годзе пачала перапіску з Уладзімерам Караткевічам. Ён прапаноўваў друкаваць у «Ніве» свае творы: апавяданьні, вершы[24].

З 26 па 27 студзеня 1966 году адбыўся пяты зьезд БГКТ. Зьезд быў напружаны, хоць пасьля дзесяцігодзьдзя. Асобам, якія былі праціўнікамі Ўл. Юзьвюку, не далі голасу. Спынілі гутарку. Выбары Праўленьня БГКТ былі пад строгім наглялам уладаў. Гарадзкі аддзел прасіў тайнага галасаваньня пры выбарах Праўленьня, бо статут тое дазваляў. Ўлады не дапусьцілі тайнага галасаваньня, бо гэта азначаў недавер да ЦК ПАРП з боку зьезду БГКТ. Выбралі новага Старшыню БГКТ Вінцука Склубоўскага.

8 лютага 1967 году Алесь Барскі зрабіў «экспэртную» ацэнку газэты «Ніва». Яна была ў асноўным станоўчая.

У красавіку 1966 году ў газэце «Ніва» пачалася чэрга допісаў пад назваю «Крыптанім В» (г.зн. вёска). Іх пісалі Міхась Хмялеўскі, Сакрат Яновіч, а затым Уладзімер Петручук. Допісы былі прысьвечаныя вясковаму жыцьцю Беласточчыны. У красавіку пачалося таварыства газэты «Ніва» зь Людвікаю Войцікаваю (больш вядомая пад прозьвішчам Зоська Верас). Яна пісала аб сваім мінулым:

  • Гарадзенскі гурток беларускае моладзі «Заранка»
  • часопіс «Заранка»
  • газэта «Беларуская борць»
  • «Студэнцкая думка» газэта Віленскага беларускага студэнцкага саюзу

Успаміны Зоські Верас не былі разьмешчаныя поўнасьцю ў газэце «Ніва». Іх раскідалі па розных выданьнях:

  • ўспаміны аб Максіму Багдановічу ў альманаху «Белавежа» (нумар 2)
  • Гарадзенскі гурток моладзі ў «Беларускім календары» (за 1981 год)
  • газэта «Ніва» 2 чэрвеня 1968 году напісала ўспаміны пра «Заранку»

8 траўня 1966 году сканаў дзядзька Лявон.

У 1967 годзе Г. Валкавыцкі заснаваў у газэце «Ніва» чэргу допісаў пад назваю «Сустрэчы зь землякамі». Яе ў Беластоку сустрэлі з незадавальненьнем. Пачалі шукаць у Польшчы. Віктар Рудчык знайшоў: салістку Вялікага опэрнага тэатру Варшавы Галіна Сланіцкая, архітэктар Зінаіда Фалькоўская суаўтарку варшаўскае «Ўсходняе сьцяны», ахвіцэра Польскага войска Яна Верамеюка пісьменьніка кнігі «Я на фронце ня быў», варшаўскіх металюргаў Яўгена Дземянчука і Аляксандра Петрука. Уладзімер Петручук знайшоў Хведара Бурылу, які будаваў цукроўню ў Гане. Аляксей Карпюк знайшоў хімікі плоцкага камбіната Аляксандра Пуховіча.

Вайна Ізраіля з арабамі была асуджаная ў газэце «Ніва».

Газэта «Ніва» была пад наглядам МУС Польшчы. Г. Валкавыцкі адмовіўся даваць паказаньні на сваю жонку. Г. Валкавыцкі скардзіўся на пленуме ГП БГКТ аб ціску з боку міліцыі Польшчы. Справа была паднятая пісарам Беластоцкага выканкаму ПАРП Лашэвічам.

9 траўня 1967 году Кастанчук абвінаваціў газэту «Ніва» ў слабым асьвятленьні работы ПАРП і яе Беластоцкага выканкаму, не адзначыла 50-годзьдзе Лашэвіча.

У верасьні 1967 году Г. Валкавыцкі паехаў у СССР, дзе вучыўся ў Маскве ў Літінстытуце. 12 верасьня 1967 году Г. Валкавыцкі прыехаў у Інстытут у м. Масква, Цьвярскі бульвар, д. 25. Начаваў у інтэрнаце вул. Дабралюбава, прыпынак «Зялёны дом», а раней у час вучобу Г. Валкавыцкага інтэрнат быў у Перадзелкіна. Сустракаўся Г. Валкавыцкі са сваімі знаёмымі. Убачыў там Алеся Барскага, які вучыўся ў Літінтытуце. Даведаўся Г. Валкавыцкі, што ў інстытуце была беларуская група. Быў выкладчык беларускае літаратуры Аляксандар Уласенка.

У сьнежні 1967 годзе Г. Валкавыцкі быў на нарадзе камісыі па меншасьцях пры выканкоме Беластоцкага ваяводзтва. Яго ругалі за Сакрата Яновіча, бо яго допісы ў газэце «Ніва» «выклікаюць рознагалосьсе» ў чыноўнікаў Польшчы. Галоўная прычыны нянавісьці да С. Яновіча — яго скарга ў ЦК ПАРП на начальнікаў беластоцкае міліцыі Куца і Гулько[25].

Грамада работнікаў газэты «Ніва» задумала чаргу допісаў-анкетаў «Беларуская культура і я», дзе павінныя былі пісаць польскія пісьменьнікі зь Беласточчыны. Іх пачалі друкаваць ад пачатку 1968 году: Ежы Путрамант, Яўген Кабац, Ян Гушча, Эмілія Куновіч, Багдан Жыранік і Аляксандар Рымкевіч. Допісы «Беларуская культура і я» зьяўляліся адзін раз у месяц. 19 сакавіка 1968 году Гамулка казаў свае погляды на грамадзянаў Польскае Народнае Рэчыпаспалітае з народных меншасьцяў. Ён спомніў габрэяў і беларусаў, а патрабаваў ён пакорнасьці й вернасьці. Гамулка гаварыў яшчэ пра пісьменьнікаў. Сярод іх аказаліся пісьменьнікі з допісаў «Беларуская культура і я» Віктар Варашыльскі і Мэльхіёр Ваньковіч. Першы допіс М. Ваньковіча быў надрукаваны 17 сакавіка 1968 году пад назваю «Моўныя непаразуменьні».

Цікавае, ў сакавіку 1968 году газэта «Ніва» хацела друкаваць допіс аб народных выступленьнях у Беластоку ў 1905 годзе з-за пастаноўкі п’есы «На дне» Максіма Горкага. Допіс забаранілі, бо ў Польшчы ў той час былі частыя народныя выступленьні.

Тадэвуш Канвіцкі не адказаў на анкету «Беларуская культура і я», а вось у 1976 годзе напісаў і выдаў кнігу «Каляндар і пясочны гадзіньнік». У ёй Т. Канвіцкі напісаў пра беларусаў.

У чэрвені 1968 году Г. Валкавыцкі езьдзіў у Горадню для работы з «Гарадзенскаю праўдаю». Яна мела таварыства зь Беластоцкімі газэтамі. Запрашалі ў Горадню зь Беластоку з газэты «Беластоцкая газэта», але разам зь ёю павінен быў быць нехта зь «Нівы». Ім стаў Г. Валкавыцкі.

10-15 кастрычніка 1968 году ГП БГКТ справіла паездку ў БССР, у Менск. Паехалі 23 таварышы. Былі ў камвольным камбінаце, Дзяржаўным музэі БССР, музэі Якуба Коласа. Сустрэліся ў доме Саюзу пісьменьнікаў БССР зь Янкам Брылём, Піліпам Пестраком, Іванам Мележам, Міколам Ткачовым, Алесем Бажко, Леанідам Прокша, Вячаславам Адамчыкам, Эўдакіяй Лось, Барысам Сачанкам, Анатолем Вярцінскім. Разам зь Янкам Брылём, Г. Валкавыцкім, Алесем Барскім, Вінцуком Склубоўскім наведалі хворага Максіма Танка. Ён пазнаў у старшыні ГП БГКТ колішняга рэдактара віленскае «Нашае долі». М. Танк і В. Склубоўскі разам рабілі ў газэце «Наша доля». Рыгор Шырма правіў выступленьне свайго хору для беластаччан.

18 лістапада 1968 году Г. Валкавыцкі быў узнагароджаны мэдалём «За заслугі для абароны краіны»[26].

18 траўня 1969 году адбыўся шосты зьезд БГКТ. Старшыня Вінцук Склубоўскі гаварыў «нягледзячы на значныя недахопы ў працы многіх гурткоў і некаторых аддзелаў, дасягеньні аказаліся аграмаднымі». Паслы на зьезд была з нядобрымі навінамі, бо не хапала грошаў, людзей, самадзейнасьці і г. д. Зьезд рашыў прыняць удзел у выбарах у Народныя рады і Сойм ПНР, галасаваць за Фронт адзінства народу, ўключыцца ў сьвяткаваньне 25-годзьдзя ПНР, адзначыць гадавіны ПНР і БССР. На зьезьдзе выбралі Галоўнае Праўленьне БГКТ. Г. Валкавыцкага не выбралі:

Перад выбарам (назначэньнем) новых улад Кастанчук адклікаў мяне ўбок і сказаў:
— У прэзыдыюм ГП вас не прапануем, каб узьняць аўтарытэт Хмялеўскаму: хай адчувае сабе свабодна.
Я, вядома, не хачу закабальваць старшыню і з разуменьнем прымаю партыйнае рашэньне.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[27].

На другі дзень пасьля шостага зьезду БГКТ выйшла кніга Сакрата Яновіча «Загоны». Ян Гушча ў газэце «Адгалоскі»[j] напісаў:

Яновіч паказвае ўласны сьвет, вялікую ўмеласьць назіраньня, разнастайнасьць сродкаў мастацкага выказваньня. Беласточчына мае некалькі беларускіх паэтаў, дэбют Сакрата Яновіча сьведчыць аб тым, што зьявіўся ў гэтым асяродзьдзі і неблагі празаік.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[28].

22 чэрвеня 1969 году зьявілася новы разьдзел у газэце «Ніва» пад назваю «Адгалоскі». У ёй кожны мог пісаць аб любое падзеі, якая яму здавалася мела значэньне.

5 сакавіка 1970 годзе Г. Валкавыцкі прыехаў у Горадню, дзе адзначалі 100-годзьдзе з дня нараджэньня Уладзімера Леніна. Ён быў трэцім пасьля пісара Беластоцкага выканаўчага камітэту ПАРП Вітальда Мікульскага і дырэктара вячэрняга ўнівэрсытэта марксізму-ленінізму Міхала Гнатоўскага. 5 сакавіка 1970 году была канфэрэнцыя па пытаньню 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ул. Леніна. Гаспадары канфэрэнцыі пасадзілі Г. Валкавыцкага і ўсіх польскіх гасьцей у прэзыдыюме. Далі слова пісару выканкаму ПАРП Вітальду Мікульскаму, які асобны вылучыў беларускую нацыянальную групу ў Польшчы. Затым Г. Валкавыцкі паехаў на абласное тэлебачаньне, каб гаварыць 22 хвіліны ў прамым этэры. Папярэдне, яшчэ ў Беластоку Г. Валкавыцкі меў наказ ад загадчыка аддзела праваслаўя камунізму выканкаму ПАРП Авера, каб выступіць на польскае мове. Г. Валкавыцкі павінен быў казаць аб рабоце польскіх журналістаў да праваслаўя Уладзімера Леніна і бальшавізму. Г. Валкавыцкі выступіў на тэлебачаньні па-беларуску.

Сувязь паміж «Ніваю» і Гарадзеншчынаю добра разьвіваў пісар праваслаўя камунізму Гарадзенскага абкому КПСС Аляксандар Ульяновіч. Пры ім расла колькасьць падпісак на газэту «Ніву» ў Гарадзенскае вобласьці. Любая сустрэчы з гасьцямі зь Беластоцкага ваяводзтва ў Горадні павінна была быць пры абавязковым удзеле рэдактара Г. Валкавыцкага. Аляксандар Ульяновіч пры прыезьдзе ў Беласток патрабаваў карэспандэнта газэты «Ніва», каб выступіць для выданьня сваёй прамовы на паперы ў газэтах.

У 1970 годзе выйшлі два зборнікі Ян Чыквіна «Іду» і «Сьвятая студня». У газэце «Ніва» першы свой твор выдала Надзея Артымовіч.

Справа Сакрата Яновіча рэдагаваць

Старшыня Камісыі партыйнага кантролю Беластоцкага выканкаму ПАРП Мікалай Кірылюк пазваў да сябе Г. Валкавыцкага і пазнаёміў зь лістом Сакрата Яновіча у Горадню да Алега Карпюка. Ліст апісваў стан беларусаў Беластоцкага ваяводзтва, а яно не спадабалася польскім уладам. Сакрата Яновіча выключылі з ПАРП і выгналі з газэты «Ніва». Г. Валкавыцкі адасобіўся ад Сакрата Яновіча, не згадзіўся зь ім і яго пакінулі на пасадзе рэдактара «Нівы».

Як сьведчыў пратакол, віноўнік пакаяўся, але адмаліць сьмяртэльнага граху ня здолеў — выключылі з партыі.
Нахлынула злосьць (начорта, блазьнюк, выслаў свой «рапарт» за мяжу!) і жаль (чаму, трапіўшы ў бяду, не параіўся, як зь яе выбрацца?). Поўная затоенасьць, у якой адбыўся партыйны суд над Яновічам, давала падставу да розных меркаваньняў. Таму, відаць, Кірылюк і пераконваў мяне:
— не ўспрымайце рашэньне камісыі як выхад супроць беларусаў. Справу разьбіралі дэталёва. Каб ня тычылася «Нівы», перадалі б у суд. Робім скідку, бо ня хочам мець у Беластоку «нацыянальнага працэсу».

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[29].

Справу затаілі, а Сакрата Яновіча выгнаў Г. Валкавыцкі з газэты «Ніва» па «дамоўленасьці бакоў»[30]. Сакрат Яновіч вярнуўся ў газэту праз 30 гадоў[30][31]. Сакрат Яновіч вярнуўся ў газэту праз 30 гадоў.

Пачалі дапякаць іншых работнікаў газэты «Ніва»: Уладзімера Паўлючука, Зьбігнева Насядку, Георгія Валкавыцкага[31]. Уладзімер Паўлючук перайшоў рабіць у Кракаў у Ягелонскі ВНУ[31]. Пра Зьбігнева Насядку пісаў Сакрат Яновіч:

замілавана гаворачы па-беларуску, зьбянтэжыў камітэцкіх прасьледнікаў выкрыкам:
— Які зь мяне беларускі нацыяналіст? Я ж ёсьць радавіты Курп! — тыя абалванелі:
— То па якую халеру круцішся каля тае «Нівы»!?

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[31].

Дзейнасьць пасьля 1969 году рэдагаваць

9 сьнежня 1970 году нацыянальная камісыя выканкаму Беластоцкага ПАРП абмяркоўвалі дзейнасьць газэты «Ніва». Справу Сакрата Яновіча не абмяркоўвалі.

12 сьнежня 1970 году ўрад Польшчы падняў цэны на многія тавары. Пачаліся народныя выступленьні на Памор’і. 20 сьнежня 1970 году пераходная сьлепата Гамулкі. ПАРП узначаліў Эдвард Герэк .

6 студзеня 1971 году Г. Валкавыцкі быў на тайнае нарадзе ў Беластоцкім выканкаме ПАРП, дзе былі члены ЦК ПАРП з Варшавы і многія члены ПАРП Беластоцкага ваяводзтва. Члены ЦК ПАРП гаварылі аб Гамулцы й яго рабоце. Яго недахопах: парушаў ленінскія нормы, скрывіў дзейнасьць ЦК ПАРП, запрашаў ня членаў ЦК ПАРП на пасяджэньні ЦК ПАРП (гэта па іх мысьлі абмяжоўвала членаў ЦК ПАРП). Гамулка не прымаў крытыкі, а сакратарыят ЦК ПАРП сьлепа выконваў загады трох асоб: Гамулка, Клішка, Яшчук. Улада стала адасобленаю ад народу, квітнела бюракратыя. Аб становішчы ў Гданску ЦК ПАРП нічога ня ведала. Гамулка думаў, што дзейнічаюць ворагі і, нават, думаў запрасіць дапамогу з-за мяжы і прымяніць сілу. Новае кіраўніцтва ПАРП за еднасьць з народам. Штотыдзень паседжаньне бюро і сакратарыяту Беластоцкага выканкаму ПАРП. Члены ЦК ПАРП прасілі не рабіць вулічных вечаў, а пачаць рабіць. Шукаць новых людзей для свае работы.

18 траўня камісыя ўнутраных спраў Сойму Польскае Народнае Рэчыпаспалітае правяла ацэнку дзейнасьці грамадзка-культурных таварыстваў народаў Польшчы. Асноваю для ацэнкі быў даклад падміністра ўнутраных спраў Багуслава Стахуры. Вынікі ацэнкі былі надрукаваныя ў газэце «Трыбуна народу».

У чэрвені 1971 году Г. Валкавыцкі быў паслом на восьмы зьезд Саюзу польскіх журналістаў. Г. Валкавыцкі быў адным з трох паслоў ад Беластоцкага ваяводзтва.

5 студзеня 1972 году ў Беласток прыехала начальства з Варшавы. Пачаліся чысткі Беластоцкага выканкаму ПАРП. Ваяводзкую управу ПАРП узначаліў Зьдзіслаў Куроўскі. Ён быў да гэтага старшынём Галоўнага Праўленьня ЗМВ. З. Куроўскі пачаў спрабаваць ціснуць на асоб прызначаных сваім папярэднікам Лашэвічам. Асабліва пачулі пагрозу выгнаньня асобы беларускага паходжаньня. Дацэнт А. Барвіюк скардзіўся Г. Валкавыцкаму, што паехалі ў Бельск і сфатаграфавалі магілу яго бацьку з праваслаўным крыжам.

Пачаліся скаргі на Г. Валкавыцкага, якія З. Куроўскі пасылаў у Камісыю партыйнага кантролю да Кірылюка. Скаргі былі без астаняга лісту, дзе быў подпіс чалавека, які напісаў скаргу.

З пачатку 1972 году СССР не дазволіў купляць газэту «Ніва» ў СССР. Прычынаю было тое, што «забылі» ў Маскве ўставіць «Ніву» ў сьпіс дазволеных да продажу газэт. Дапамаглі таварышы БГКТ, якія выпісвалі газэту «Ніва». Яе ж трэба было высылаць у БССР, бо таварышы БГКТ указвалі неабходны адрас насельніка БССР.

У канцы лютага 1972 году Зьдзіслаў Куроўскі перад выбарамі ў Сойм Польшчы гутарыў з Г. Валкавыцкім. У газэце «Ніва» была надрукаваная гутарка зь імі.

2 красавіка 1972 году Адам Мальдзіс гутарыў з работнікам газэты «Ніва», дзе расказаў аб праведзеных пошуках у польскіх архівах. У Ягелонскім ВНУ у Кракаве А. Мальдзіс знайшоў паэму «Мачыха», напісаную ў 1850 годзе і падпісаную імем «Анеля з Устроня»[32]. Друкавалі допіс у газэце «Ніва». Допіс аб пошуках Адама Мальдзіса зьвярнула ўвагу работнікаў МУС Польшчы. Зенюк гаварыў Г. Валкавыцкаму, што чапляліся за сказ аб літаратурным жыцьці ў Беларусі ў 18 стагодзьдзі. Гэта быў час Рэчы Паспалітае і тады пісалі з большага па-польску. Западозрылі ў перашываньні польскіх сьветачаў літаратуры ў беларусаў.

— немцы адымаюць ад нас Каперніка, літоўцы — Міцкевіча! — кіпеў начальнік Ярмак. — І вы прысвойваеце палякаў?

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[33].

17 траўня 1972 году Г. Валкавыцкі разам з нацыянальнаю камісыяю Беластоцкага ваяводзтва ў Пунску. Знаёміліся з работаю Жэмойцкага Гарамадзка-Культурнага Таварыства. У Пунску дзейнічаў Жэмойцкі ліцэй і Жэмойцкі Дом культуры. Вакол іх гуртуецца Жэмойкае Грамадзка-Культурнае Таварыства. Іх сустрэў генеральны сакратар Галоўнага Праўленьня Жэмойцкага-Грамадзкага Культурнага Яўген Петрашкевіч.

23 ліпеня 1972 году адкрылі Дом памяці Сяргея Прытыцкага ў вёсцы Гаркавічы. Галоўным панам урачыстацьці быў першы пісар ПАРП Сакольскага павету Генрык Кравец. Госьці былі з Варшавы, Горадні, Менску і Беластоку. Была ўдава Тацьцяна Прытыцкая, якая сказала:

— Сяргей Восіпавіч, — спыталася я аднойчы ў Прытыцкага, — скажы па шчырасьці, хто ты — паляк ці беларус?
— Я — камуніст! — адказаў Сяргей Восіпавіч.
Выцягнуліся твары ў бел-чырвоных партыйцаў, а я з горычу падумаў: «Няўжо беларускі прэзыдэнт быў нацыянальным нігілістам?»

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[34].

24 верасьня 1972 году адбыўся сёмы зьезд БГКТ[35]. Былі выбраныя найвышыэйшыя ўраднікі Галоўнага Праўленьня Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства. Грамадзкім старшынём стаў Старшыня Гайнаўскае Павятовае Рады Мікалай Самоцік. Платным, а не грамадзкім, пісарам прадоўжыў сваю работу Янка Зенюк. Начальнік з МУС Польшчы Ярмак звольніў з работы Янку Зенюка, а Старшыню ГП БГКТ Мікалая Самоціка зрабіў платным Старшынём ГП БГКТ[36]. Г. Валкавыцкі пайшоў да галоўнага рэдактара «Беластоцкае газэты» Юрковіча, каб той далажыў Пісару Беластоцкага выканкаму ПАРП З. Куроўскаму. Янка Зенюк быў пазваны да З. Куроўскага, дзе высьветлілася, што да зьезду прыняў рашэньне З. Куроўскі. Мікалай Самоцік атрымаў кватэру ў Беластоку і перайшоў на работу ў ГП БГКТ, а Янка Зенюк пачаў рабіць бясплатна на грамадзкіх пачатках.

Пад канец сьнежня 1972 году Г. Валкавыцкі выдаў кнігу-даведнік аб беларусах Польшчы. Кніга была на польскае мове.

У 1972 годзе Г. Валкавыцкі пад ціскам работнікаў ПАРП пачаў вучыцца на курсе тэорыі й практыкі прапаганды. У 1973 годзе Г. Валкавыскі ня здаў іспыты па курсе.

У газэце «Ніва» Г. Валкавыцкі стварыў асобныя допісы пад назваю «Лісты з Задрыпанкі». У іх Г. Валкавыцкі пад чужым імем Задрыпанец Даніла пісаў допісы ў газэту «Ніва». Аснову для допісаў складалі праўдзівыя падзеі, але іх разьвіваў Г. Валкавыцкі ў непраўдзівыя аповеды. Галоўны вобраз лістоў з Задрыпанкі — жонка Данілы гаварлівая і языкастая Гапка. Начальнік гарадоцкае гміны ўбачыў у допісах з Задрыпанцы свой Гарадок. Гапкаю ж была, па яго мысьлі Ніна Мушынская. Яна сьпявала ў хоры самадзейнікаў БГКТ. Начальнік гміны ўварваўся ў хату Ніны Мушынскае й спрабаваў крыкамі й пагрозамі прыпыніць зьдзекі над ім. Яна і яшчэ другая жанчына (Ніна Цыванюк) змаглі адбіцца ад начальніка Гарадоцкае гміны. Г. Валкавыцкі запрасіў у 1973 годзе пісаць допісы «Лісты з Задрыпанкі» Юрку Геніюша[37].

У 1973 годзе ў Беластоцкім ваяводзтве задумалі плян культурнага разьвіцьця ваяводзтва. Сакрат Яновіч прынёс яго Г. Валкавыцкаму. Ён яго прачытаў і бачыў, што газэты «Ніва» няма. Замест яе павінен быць заснаваная польскамоўная штотыднёвая газэта. Задуму ацэньваў экспэрт беларускага паходжаньня, які задуму закрыцьця «Нівы» не прапусьціў і забракаваў. Першы пісар Беластоцкага выканкаму ПАРП З. Куроўскі падтрымаў экспэрта, а ў канцы году даў указаньні аб дзейнасьці друку. У іх газэты павінныя былі: «Крытыкаваць, але і прадбачыць вынікі!»

Зносіны з лужычанамі рэдагаваць

Некалькі год БГКТ мела зносіны з сербскалужыцкімі таварыствамі. Езьдзілі ў Будзішын. Прымалі іх прадстаўнікоў. У студзені 1974 году прыехаў Кшэсьцян Кравец — пісьменьнік і галоўны рэдактар дзіцячага часопіса «Пломіё». Беларускі дадатак газэты «Ніва» пад назваю «Зорка» пастаянна атрымліваў часопіс «Пломіё» і былі зь ім добра знаёмыя. Кш. Кравец гасьціў у Бельскім ліцэі, Белавежы, Мелашках. Пры ад’езьдзе Кшэсьцян Кравец сказаў:

— Тут усё жывое! — зайзросьціў нам. — А, мы паміраем…

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[38].

Дзейнасьць пасьля 1973 году рэдагаваць

«Зорка» — дадатак газэты «Ніва» для дзяцей. У 1974 годзе яе рэдактавала Яніна Чэрнякевіч. Яна з БССР. Сірата, бо яе бацькі загінулі ў час Нямецка-савецкае вайне. Яніна Чэрнякевіч вучылася ў Менску на географа. Ў Менску пазнаёмілася з грамадзянінам Польшчы, выйшла замуж, а затым паехала ў Польшчу ў Беласток. Веданьне беларускае мовы было прычынаю прыняцьця на работу ў газэту «Ніва». Пазьней, Г. Валкавыцкі даверыў Яніне Чэрнякевіч вядзеньне дзіцячага дадатку «Зорка».

Газэта «Ніва» пачала друкаваць праграму перадач Савецкага тэлебачаньня, але не на ўвесь тыдзень. Газэта друкавала на тры дні, а болей не маглі з-за адмовы зь Менску.

У 1975 годзе газэта «Ніва» выйшла з 1000-ым нумарам. Газэта мела тады наступны асобовы склад: Пётар Байко, Эдмунд Вайсковіч, Іван Кірызюк, Мікола Краўчук, Грыгоры Мароз, Міхал Матвеюк, Мікалай Панфілюк, Васіль Петручук, Кастусь Пятэльскі, Уладзімер Сідарук, Уладзімер Хомік. Іншыя хаваліся пад рознымі выдуманнымі прозьвішчамі: Раса, Цюльпан, Крыніца, Калінка, Мацейка, Восень, Зарніца, Ліс, Бярозка, Чарот, Імгла, Агент і г. д.

У 1975 годзе 18-ты пленум ЦК ПАРП рашыў правесьці перамены ў земскім падзеле Польшчы. Прыпынілі свае існаваньне 314 паветы. Былі створаныя 49 ваяводзтваў. Галоўны рэдактар газэты «Беластоцкая газэта» Юрковіч стаў работнікам ЦК ПАРП. Першы пісар Беластоцкага выканкаму ПАРП З. Куроўскі стаў Старшынём Фэдэрацыі прафсаюзаў польскае моладзі. Па мысьлі Г. Валкавыцкага задума ў зьмене земскага падзелу была толькі для чыстак у дзяржаўных установах Польшчы.

2 чэрвеня 1975 году ў газэту «Ніва» прыйшло пісьмо ад дырэктара Выдавецка-кальпартажнага прадпрыемства «Таварыства Работніцкае Выдавецтва». У ім патрабавалі зьмены ў назве работадаўцы газэты «Ніва», бо раней ім было «Тыднёвік Беларускага грамадзка-культурнага таварыства». Зараз ім павінныя было быць "Тыднёвік Выдавецкага Работніцкага Таварыства «Прэса-Кніга-Рух». ГП БГКТ было незадаволеным. Мікалай Гайдук напісаў допіс у газэту «Ніва» пад назваю «Ў чым прычына?» У допісе пачалі гаварыць аб заняпадзе навучаньня беларускае мовы ў пачатковых школах Беласточчыны. У 1970—1971 навучальным годзе беларускую мову вучыла ў 145 школах з колькасьцю 9777 вучняў, а ў 1975—1976 навучальным годзе толькі ў 79 школах, і хадзіла на ўрокі 5360 вучняў. Надпіс Г. Валкавыцкі ўсё ж такі вярнуў назад і газэта «Ніва» мела надпіс «Тыднёвік Беларускага грамадзка-культурнага таварыства».

У жніўні 1975 году ў газэту «Ніва» прыйшоў новы работнік Міхась Шаховіч. Ён быў вучнем Варшаўскага ВНУ на беларускае філялёгіі. З пачатку вучыўся на вочна, а потым на завочным аддзяленьні. Міхась Шаховіч пісаў рубрыку «З-за плоту», а потым перайшоў на фальклёр. Пазьней Міхась Шаховіч пайшоў рабіць у газэту «Кантраст»[39].

У 1975 годзе адзначылі 50-годзьдзе Беларускае Сялянска-Работніцкае Грамады[40]. Мерапрыемства было пад наглядам новае ўправы Беластоцкага выканкаму ПАРП новага Беластоцкага ваяводзтва. Галіна Пятроўская пісар па праваслаўленьню ПАРП даверыла пісаць сваю прамову Г. Валкавыцкаму. У прамове павінныя былі быць гісторыя. Перад прамоваю Г. Валкавыцкі даў запіс прамовы для ўзгадненьня з Галінаю Пятроўскаю. Яна не адобрыла прамову. Выкінула ўсе словы зьвязаныя з беларускаю справаю. Засталіся толькі крыкамі аб новых подзьвігах.

У пачатку 1976 году Георгі Валкавыцкі прыняў удзел перадвыбарчае дзейнасьці. 31 студзеня 1976 году Георгі Валкавыцкі, Мікалай Самоцік, Сакрат Яновіч, Яўгенія Іванюк («пані Геня» у газэце «Ніва») «абслугоўвалі» Дуброўшчыну. У Ячне выбралі паслом на зьезд Аляксандра Каленіка.

30 траўня 1976 году адбыўся восьмы зьезд БГКТ. Урачыста адзначылі 20-годзьдзе таварыства. Колькасьць таварыства засталося нязьменным з 1972 году. Дзейнічалі: літаб’яднаньне «Белавежа», навуковы гурток і газэта «Ніва». Газэта «Ніва» ў 1976 годзе мела наклад у 8000 асобнікаў. Літаб’яднаньне «Белавежа» правяла 10 літаратурных сэмінараў, выйшлі зборнікі вершаў:

21 сакавіка 1976 году газэта «Ніва» надрукавала водгук Яна Чыквіна на зборнік вершаў Алеся Барскага «Мой бераг». Водгук спадабаўся Алесю Барскаму. Кніга на польскае мове «Гісторыя беларускае літаратуры. Фальклёр.» Алеся Барскага была навуковаю работаю. Г. Валкавыцкі прасіў Яна Чыквіна напісаць водгук у газэту «Ніва». Водгук быў пад назваю «Некалькі слоў аб фальклёры і… самаўпэўненасьці.»[41]. Алесь Барскі быў вельмі незадаволены. Ў «Ніве» быў яго допіс пад назваю «Злосьць у „навуковае“ вопратцы»[42].

У 1976 годзе Г. Валкавыцкі стаў раднікам для газэты «Сучасная газэта». Газэта «Беластоцкая газэта» раней абслугоўвала Беластоцкае ваяводзтва, а пасьля падзелу ваяводзтва на тры новых (Беластоцкае, Ломжынскае, Сувальскае ваяводзтвы) пачала абслугоўваць іх. Для гэтага зьмянілі назву газэты. Пры газэце стварылі рэдакцыйную раду ў якую ўвайшоў Г. Валкавыцкі. Кожны месяц па чарзе Рэдакцыйную раду прымалі Беласток, Ломжа, Сувалкі. Галоўным рэдактарам «Сучаснае газэты» стаў Соха.

У 1977 годзе з Гданску прыйшоў ліст у газэту «Ніва» ад Іштвана Дабі. Ён пісаў на беларускае мове. Іштван Дабі быў з Вугоршчыны. У Польшчы з 1971 году. Валодаў дзевяцьцю эўрапейскімі мовамі, а перакладаў з дваццаці (напрыклад, з арабскае, індзейскае, японскае, грузінскае). Беларускую мову вывучаў па-слоўніку. Іштван Дабі стаў часта друкавацца ў газэце «Ніва».

8 траўня 1977 году Г. Валкавыцкі быў у Белавежы на ўрачыстым вечы прысьвечаным Дню перамогі.

11 сьнежня 1977 году закончылі мастацкі конкурс «Знаёмімся з сучаснаю літаратураю». Конкурс пачалі ў 1976 годзе. Ахапіў каля 400 удзельнікаў. На ім правяралі веданьні творчасьці літаб’яднаньня «Белавежа». Перамагла вучань Бельскага ліцэю Міраслава Лукша[43]. Гаварылі аб 20-годзьдзі літаб’яднаньня «Белавежа». Гаварылі аб кнізе на польскае мове пра Браніслава Тарашкевіча.

У 1978 годзе прайшоў пад 20-годзьдзем літаб’яданьня «Белавежа». Яно мела амаль 20 асобных зборнікаў сваіх членаў[44]. У газэце «Ніва» зьявілася «Палоска дзядзькі Кваса». Ім стаў Міхась Красоўскі з хутара Малынкі. Ён быў бацькам Любові Красоўскае, якая загадвала графічным выглядам газэты «Ніва».

У 1979 годзе было 25 гадоў Гарадоцкаму хору. У 1979 годзе памерла адна з удзельніц хору Ніна Мушынская[45]. Газэта «Ніва» друкавала ўспаміны Ніны Мушынскае. Іх друкавалі з 1193 па 1221 нумары газэты.

У газэце «Ніва» падымалі пытаньне выезду моладзі зь вёсак, што прыводзіла да апалячваньня беларусаў у местах Польшчы.

У 1980 годзе Г. Валкавыцкі ў газэце «Ніва» стварыў сталую рубрыку пад назваю «Якія мы людзі». З Новым годам Васіль Петручук задаў струмень допісаў у газэту «Ніва». Па гэтым пытаньні пісалі ў газэту цэлы 1980 год.

1 чэрвеня 1980 году адбыўся дзявяты зьезд БГКТ. Колькасьць таварышаў БГКТ не расло. Адбылося абнаўленьне асабовага складу, бо стала больш маладых.

19 чэрвеня 1980 году газэту «Ніва» наведаў Аляксей Пысін. У верасьні 1939 году ён рабіў у Бельску карэспандэнтам. Г. Валкавыцкі вазіў А. Пысіна па Беласточчыне і, вядома, па Бельшчыне. А. Пысін абяцаў напісаць успаміны аб маладосьці й рабоце ў Бельску. Нічога не напісаў, але выслаў потым вершы, якія друкавалі ў газэце «Ніва»[46].

Летам 1980 году ў газэту «Ніва» ўзялі новую работніцу Анну Яканюк. Яна запаўняла месца ў газэце пад назваю «Гародчык цёткі Мальвіны».

Падзеі 1980-ых гадоў рэдагаваць

У жніўні 1980 году ў Польскае Народнае Рэчыпаспалітае пачаліся работніцкія народныя й вулічныя вечы. У Беластоку было значна цішэй. 24 жніўня 1980 году чацьверты пленум ЦК ПАРП перамяніў асабовы склад палітбюро ЦК ПАРП. Неўзабаве палова членаў ЦК ПАРП стане членамі прафсаюза «Салідарнасьць».

Як аднесьліся да новае арганізацыі беларусы? У асноўным — зь недаверам. Насьцярожвалі лёзунгі, мэтады й сымболіка. Ўзрасло «кацапаваньне», па нашых вёсках нявідкі расклейвалі старыя рэкамэндацыі выездаў у «рай», у гарадах — малявалі на дзьвярах беларусаў пагрозьлівыя крыжыкі.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[47].

Заява БГКТ рэдагаваць

БГКТ бязьдзейнічаў. Ніякіх дзеяньняў пад час пераменаў улады ў Варшаве. 28 верасьня 1980 году сабралося Галоўнае Праўленьне БГКТ. Была гутарка членаў ГП БГКТ і рашылі зьвярнуцца да новага палітбюро ЦК ПАРП. Былі наступныя патрабаваньні[48]:

  1. перагледзець пастанову ЦК ПАРП 1976 году аб нацынальнае аднароднасьці Польскае Народнае Рэчыпаспалітае, прызнаць нацыянальную адрозьненнасьць беларусаў — грамадзян Польшчы, а таксама акрэсьліць канструктыўную праграму дзейнасьці партыйных і дзяржаўных установаў у галіне нацыянальнае палітыкі;
  2. запэўніць прапарцыянальна нацыянальнаму складу жыхароў Беластоцкага ваяводзтва прадстаўніцтва ў Сойме ПНР, Ваяводзкае радзе і Ваяводзкім выканкаме ПАРП;
  3. акрэсьліць стабільныя прынцыпы навучаньня роднае мовы для дзяцей беларускае нацыянальнасьці. Прапануецца ўвесьці абавязковае навучаньне беларускае мовы як прадмета ва ўсіх школах, у якіх ёсьць 50% вучняў беларускае нацыянальнасьці;
  4. вярнуць ліквідаваныя ў 1970-ыя гады культурныя ўстановы й перш за ўсё Беларускі этнаграфічны музэй (са зваротам экспанатаў), а таксама аднавіць дзейнасьць эстраднага калектыву «Лявоніха»;
  5. запэўніць нармальныя ўмовы разьвіцьця беларускіх творчых асяродзьдзяў (літаратурнага і навуковага) праз павелічэньне выдавецкіх магчымасьцей у галіне мастацкае літаратуры да 3—4 кніг у год, а таксама гадавых навуковых публікацыяў «Навуковых сшыткаў БГКТ». Для гэтага стварыць рэдакцыю выданьняў на беларускае мове ў рамках аднаго з краёвых выдавецтваў;
  6. павялічыць наклад газэты «Ніва», бо быў абмежаваны. Павялічыць радыёвяшчаньне на беларускае мове на Беластоцкім радыё;
  7. стварыць гмінныя праўленьні БГКТ і ўмовы для ўдзелу ў грамадзка-культурным жыцьці нароўні зь іншымі асяродзьдзямі;
  8. вярнуць БГКТ правы гаспадарчае дзейнасьці — з мэтаю, каб была магчымасьць атрыманьня большых сродкаў для статутовае дзейнасьці.

Свае патрабаваньні ГП БГКТ паслалі ў Варшаву да першага пісара ЦК ПАРП Станіслава Кані. Адказу ад яго не было. У Беластоцкім ваяводзтве першы пісар Беластоцкага выканкаму ПАРП Стэфан Завадзінскі сустрэўся з Старшынём ГП БГКТ. С. Завадзінскі абяцаў падтрымку, але нічога не было зроблена. Патрабаваньні БГКТ праніклі за мяжу і гучалі ў радыё. На ўсходзе ў СССР прынялі рашэньне забараніць выпіску газэты «Ніва». Іншыя пытаньні й патрабаваньні БГКТ замоўчваліся ў СССР.

Дзейнасьць пасьля 1980 году рэдагаваць

У 1981 годзе газэта «Ніва» пачала друкаваць допісы пад назваю «З расказаў дзеда Раманчука». Іх пісаў сьвяшчэньнік з Гайнаўкі Ўладзімер Гарустовіч. Ён пачаў друкавацца ў «Ніве» ў 1980 годзе. Г. Валкавыцкі ўгаварыў на сталыя допісы ў газэце «Ніва» пад назваю «З расказаў дзеда Раманчука». Ў 1983 годзе іх прыпынілі друкаваць, а пісаў іх Уладзімер Гарустовіч пра свае жыцьцё і свае мінулае.

Восень 1980 году дало падгон для дзенасьці ГП БГКТ.

Падзеі ў Польшчы ўплывалі на БГКТ. У Польшчы йдуць зьмены. У лютым 1981 году Ю. Пінькоўскі падае ў адстаўку, а замест яго Старшынём ураду Польшчы стаў Войцех Ярузэльскі. Адбыўся пазачарговы зьезд ПАРП. У краіне адстаўкі, павышэньні, людзі чакаюць пераменаў. БГКТ таксама бурліць. Маладыя са студэнтаў патрабуюць пераменаў у БГКТ.

Найшпарчэй рвецца да ўлады студэнцкая ватага: нахабнікі патрабуюць палавіну месц у прэзыдыюме. А мы іх дэмакратычнаю дзягаю:
— Хочаце ўлады? Бярыце ўсю, але са згоды народу: хай ён вас паставіць на наша месца.
А тыя сваё:
— Старыя павінны адыйсьці!
Хоць старым сабе не адчуваю, але слухаць гадка. Не прызнаю барацьбы пакаленьняў. Я за ідэі.
— Канчайце анархію, — намаўляю, — стаўце праграму.
І чую:
— Старыя павінны адыйсьці…
Спозьнена, але і ў нас нарадзіўся рух за скліканьне надзвычайнага зьезда. Пачалося ваколкабінэтнае шушуканьне. Дайшло да мяне: ствараецца ініцыятыўная група, якая мае пераняць «Ніву». Аб’явіліся прэтэндэнты на пост галоўнага, і кожны рыхтуе мне габарытную яму.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[49].

Г. Валкавыцкі апісвае дзеяньні маладых для захопу пасады галоўнага рэдактара газэты «Ніва»:

Як і ўсе нашы актывісты, Юрка Геніюш не сумняваўся яшчэ ў кіруючае ролі партыі, і калі двое апаратных алкашоў (адзін з гаркаму, другі зь бясьпекі), даведаўшыся аб Юркавых амбіцыях, «прапанавалі» доктару пасаду галоўнага «Нівы», паіў дабрачынцаў цэлую ноч і патраціў дарма нямала гары. Потым тлумачыўся грамадзкімі намерамі: маўляў, хацеў выведаць, што думаюць пра нас партыя і эсбэ. Што меў казаць? Мяне зьдзівіла ў гэта гісторыі другое — добры лекар спакусіўся на хісткі рэдактарскі чын. Дасюль гэтага не магу зразумець не магу.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[50].

Забарона выхаду газэты рэдагаваць

13 сьнежня 1981 году з-з ваеннага становішча польскія ўлады забаранілі выхад усіх газэтаў, у тым ліку й «Ніву»[51]. Г. Валкавыцкага дырэктар Дому друку абавязаў апячатаць рэдакцыю «Нівы». Аднак Г. Валкавыцкі не паслухаў. Сядзеў разам з работнікамі газэты «Ніва» ў памяшканьні рэдакцыі. Г. Валкавыцкага абавязалі сядзець у Доме друку па-чарзе, разам зь іншымі наказнымі «пасаднікамі». Сярод іх былі вайсковыя ахвіцэры. Пасьля каляднае ночы з 1981 па 1982 годы ў Доме друку Г. Валкавыцкі папаў у бальніцу. Праляжаў у бальніцы месяц з-за тромбафлябіту правае нагі. Пасьля выпіскі Г. Валкавыцкі прыйшоў ва ўправу газэты «Ніва», а там была выпіска зь лісту зь вёскі Орля ў Міністэрства ўнутраных спраў ПНР. Насельнікі вёскі прасілі ўлады Польшчы дазволіць выпуск газэты «Ніва». Ліст быў ад 21 сьнежня 1981 году, а падпісалі яго 49 асоб. Выпуск газэты дазволілі і пачалі ад сакавіка 1982 году[52]. Г. Валкавыцкі рашыў аснову для сакавіцкага нумару газэты «Ніва» будзе апошні нявыпушчаны нумар газэты. У ім толькі выкінулі старыя навіны. Чытачы пісалі аб аднаўленьні газэты «Ніва»:

Пасьля доўгага перапынку дайшоў урэшце й да мяне першы нумар «Нівы». Бяручы ў рукі газэту, адчуваў я радасьць і трывогу. Якая яна цяпер, гэта «Ніва»? Прачытаўшы першую старонку, супакоіўся. Баявы характар артыкулаў і шчырасьць іх аўтараў пераконваюць, што «Ніва» надалей будзе верна служыць добрае справе.
(М. Маўчун, м. Познань, Польшча)

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[53].

Дзейнасьць пасьля 1981 году рэдагаваць

У ліпені 1982 году Г. Валкавыцкі праляжаў у бальніцы, бо йзноў тромбафлябіт. Гэтым разам адняў левую нагу.

Восеньню ў Польшчы пачаліся Дні беларускае літаратуры.

У лістападзе 1982 году Г. Валкавыцкі праляжаў у сваім доме з тромбафлябітам да студзеня 1983 году.

5 сьнежня 1982 году адбыўся першы пленум ГП БГКТ у час ваеннага становішча ў Польшчы. Мінулае было 6 сьнежня 1982 году. Пленум прыняў пастанову «З мэтаю ўтрыманьня актыўнасьці ГП і Прэзыдыюма ГП БГКТ праводзіць пэрыядычныя аналізы дзейнасьці паасобных членаў прэзыдыюма і пленума ГП БГКТ».

У красавіку 1983 году Г. Валкавыцкі пачаў рабіць у газэце «Ніва», бо выздаравеў.

6 чэрвеня 1983 году скромна адзначылі 25-годзьдзе літаб’яднаньня «Белавежа». У ім разам з пачаткоўцамі ўжо сядзелі дактары навук, члены пісьменьніцкага саюза, вядомыя аўтары.

21 кастрычніка 1983 году ў Беластоку правялі нараду ўсіх народных меншасьцяў і іх прэсавых органаў Беластоцкага ваяводзтва. Яго зладзіў пісар Беластоцкага выканкаму ПАРП Мікалай Казак, ўраджэнец Белавежы, вучань Бельскага ліцэю. Нараду правялі з удзелам усіх народна-меншасных таварыстваў Беласточчыны. Рашылі праводзіць нарады два разы ў год, але іх больш не было.

У газэце «Ніва» Г. Валкавыцкі стварыў сталыя допісы пад назваю «Шляхам гадоў», дзе пісаў Мікалай Гайдук.

3 сьнежня 1983 году ў доме ГП БГКТ віншавалі літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа» прадстаўнікі беластоцкіх ваяводзкіх улад, грамадаў і ўстаноў. Бельскі ліцэй паказаў слоўна-музычную складанку, заснаваную на вершах «белавежцаў». Выступалі члены «Белавежы». Газэта «Ніва» выпусьціла сьнежанскі нумар 1983 году прысьвечаны 25-годзьдзю «Белавежы». У тым нумары быў малюнак (шарж) Лёніка Тарасевіча, які пазьней стаў вядомым мастаком.

У 1984 годзе студэнты беларусы Польшчы выдалі часопіс «Сустрэчы». Яго выдавалі да 1986 году. У БГКТ увесь 1984 год грызьня ў верхаводаў таварыства, што шкодзіць самому таварыству і адганяе простых людзей. Назіраецца падзел БГКТ на «маладых» і «старых». «Маладых» у БГКТ ніхто ня слухае і ім не даюць пасадаў у таварыстве. 6 траўня 1984 году адбыўся дзясяты зьезд БГКТ. Зьезд быў ціхі. «Маладыя» маўчалі й не крычалі, а «старыя» вырашылі ўсе пытаньні, асабліва асабовыя й пасадовыя. Старшынём БГКТ стаў Аляксандар Баршчэўскі. На зьездзе выступіў Віктар Швед і прачытаў верш:

Вялікае ў нас сёньня сьвята,
Як многа радасьці ў вачах!

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[54].

Пастановы зьезда не былі выкананыя. БГКТ прыйшло да зьезду са стратамі. Колькасьць вучняў беларускае мову паменшала. Выдавецкая дзейнасьць малая. 1 ліпеня 1984 году газэта «Ніва» надрукавала пастановы дзясятага зьезду БГКТ. Г. Валкавыцкі з-за хваробы тромбафлябіту пачаў думаць аб адстаўцы і папрасіў не выбіраць яго ў прэзыдыюм БГКТ. Хацеў кінуць газэту «Ніву», але застаўся ў ёй на пасадзе галоўнага рэдактара.

21 лістапада 1984 году работнікі газэты «Ніва» гасьцявалі ў дзядзькі Кваса і віншавалі яго з 80-годзьдзем. Вясною 1984 году дзядзька Квас сканаў.

У газэце «Ніва» 6 лістапада 1985 году друкавалі допіс аб Марыі Корсак (зь сям’і Дубовікаў). Яна тады жыла ў Варшаве каля Саксонскага саду, што каля сядзібы БГКТ у Варшаве. Марыя Корсак нарадзілася ў 1908 годзе ў вёсцы Падбор’е каля Новага Гарадку. Была старэйшаю з 8 дзяцей у сям’і. Перад Другою Сусьветнаю вайною М. Дубовік выйшла замуж і стала звацца Марыяю Корсак. Пераехала да мужа ў Новы Гарадок. Пасьля далучэньня Заходняе Беларусі да СССР яе мужа саслалі ў Сыбір. Муж згадзіўся служыць у польскім войску ў Андэрса. Ён ваяваў пад Монтэ-Касіна, дзе быў паранены. Пасьля вайны муж пасяліўся ў Варшаве. Толькі ў 1958 годзе Марыя Корсак змагла пераехаць з БССР да мужа ў Польшчу, ў Варшаву. Аднойчы Марыя Корсак трапіла ў Нацыянальны музэй і вырашыла маляваць карціны. Пачала маляваць успаміны зь дзяцінства: хаты з саламянымі стрэхамі, рэчку, масток, сажалку. Затым на вуліцы ў Варшаве спрабавала прадаваць свае карціны. Іх ўбачыў госьць з ЗША, журналіст. Узяў дзьве карціны. Затым прыехаў прадстаўнік музэю з Маямі і купіў 14 карцінаў. Марыя Корсак мела выставы ў многіх местах: Новы-Ёрк, Парыж, Браціслава, Стакгольм, Рым, Штутгарт, Бон, Гамбург, Мюнхен, Кёльн, Турку, Спалета, Дусэльдорф, Крэфэльд, Мілян, Буэнас-Айрэс.

У 1986 годзе газэта «Ніва» пісала пра асобу па імю Уладзімер Наўмюк разьбяра зь вёскі Канюкі. Ён хацеў рабіць зь дзерава помнікі простым людзям. Аб яго творчасьці пісалі многія часопісы Польшчы. Была аб ім манаграфія.

Газэта «Ніва» атрымала ліст з Уроцлава ад Аляксандра Лукашука дацэнта Ўроцлаўскага ВНУ:

Я атрымаў ліст ад вядомага савецкага актора Інакенція Смактуноўскага. Яго спраўднае прозьвішча — Смактуновіч і яго продак паходзіў зь Белавежы. «Майго прадзеда — піша артыст, — вывезьлі зь Белавежы за тое, што ён забіў зубра, будучы егерам у пушчы ў 1863 годзе ў час студзеньскага паўстаньня. Ён ня быў рэвалюцыянэрам (спадзяюся), але яго палічылі прыхільнікам гэтых падзей і накіравалі ў Сыбір.»
Актор просіць дасьледваць яго радаслоўную (паходжаньне).

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[55].

Г. Валкавыцкі пісаў ва ўспамінах:

Слаўны расейскі актор шукае польскіх каранёў. Паставілі мы на ногі ўсіх даступных Смактуновічаў. На жаль, сялянскае радаслоўе губляецца звычайна на трэцім калене — злашчасны выстрал не адгукнуўся ў родавае памяці. Дый род вялікі, расьцярушаны па пушчы й па сьвеце. Адно не падлягае сумненьню: белавескія Смактуновічы — беларусы.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[56].

Г. Валкавыцкі ў 1986 годзе даведаўся аб бедах часопісу «Сустрэчы» і прапанаваў старонку ў газэце «Ніва» для студэнцкага часопісу. 19 студзеня 1986 году старонка мела назву «Прысутнасьць»[57].

2 сакавіка 1986 году ў м. Беласток у Доме прафсаюзаў адзначылі 30-годзьдзе БГКТ і газэты «Ніва»[58]. Выступаў Старшыня ГП БГКТ Аляксандар Баршчэўскі і заклікаў да пакаленевае згоды ў БГКТ.

У жніўні 1986 году газэта «Ніва» славіла Васіля Петручука, бо яму было 60 год; славілі Сакрата Яновіча, бо яму было 50 год. Былі адпаведныя вечары. Васіль Петручук прыйшоў на вечарыну ў польскім ахвіцэрскім мундзіры, а Сакрат Яновіч заняў пакутніцкую постаць, старога і змучанага.

Перад пэнсыяю Г. Валкавыцкі па загадзе дырэктара дзяржаўнага выдавецтва ўзяў водпускі, якія Г. Валкавыцкі ня выкарыстаў. Разам Г. Валкавыцкі мог адгуляць 6 месяцаў. З падачы свае жонкі Веры Г. Валкавыцкі пачаў вучыцца на вадзіцеля.

У канцы 1986 году Г. Валкавыцкі пачаў чуць незадаволенасьць да газэты «Ніва» з боку Беластоцкага гаркому ПАРП. Юзьвюк не хацеў дараваць абыякавасьць Г. Валкавыцкага да сябе. Пісар Беластоцкага гаркому ПАРП запрасіў Г. Валкавыцкага і гаварыў аб дрэнным апісваньні ў газэце «Ніва» членаў ПАРП зь Беластоцкага гаркому ПАРП.

1 сакавіка 1986 году ў газэце «Ніва» друкавалі допіс «Дзеці з Каракуліна». Віктар Рудчык пісаў у ім аб дзецях зь Беластоку, якія ў 1941 годзе апынуліся ў Друскеніках на дапачынку і з-за пачатку вайны аказаліся за ракою Камаю ў сяленьні Каракулін. Пасьля вайны яны вярнуліся ў Польшчу.

Адстаўка Георгія Валкавыцкага рэдагаваць

У 1986 годзе Георгі Валкавыцкі пакінуў пасаду галоўнага рэдактара і выйшаў на пэнсыю.

1989—2001 рэдагаваць

Пачатак лютага 1989 году, пры правядзеньні Круглага Стала, беларускія дзеячы Польшчы пачалі дзейнічаць. У сядзібе газэты «Ніва», у пакоі дзе рабіў Сакрат Яновіч, сабраліся людзі на чале зь Генадзем Вапам. Яны ўтварылі Клюб Беларускае Палітычнае Думкі[59]. Задуму стварэньня клюбу першы выказаў Юры Туронак, які тады выдаваў палітычны часопіс «Кантакт». Удзельнікі клюбу былі давераныя асобы, якія не былі зьвязаныя з уладамі Польшчы. Клюб павінен быў выхоўваць беларускіх палітыкаў. У адкрытую клюб не павінен быў дзейнічаць.

Сакрат Яновіч пісаў пра газэту «Ніва» ў 2002 годзе:

Да «Нівы» былі ў мяне ж любоўныя адносіны, сьвету ня бачыў па-за ёю! Гэта ж каханьне!! Таму паводзіў я сябе, бы кавалер, які прыкідваецца, што гэта ён кінуў дзяўчыну-нарачоную, а не яна яго. Тлела сэнтымэнтальная надзея, што ўсё ж вярнуся ў разлюбую рэдакцыю. Ні разу не прасьвятлела, што чарвіва там. Што сядзяць там адны функцыянэры; не ідэйнікі, а ім, папраўдзе, ўсё роўна за што грошы браць (акрамя, лічу Міхася Хмялеўскага). «Ніва» бачылася, даверліва, мною, як калектыў змагароў за беларускую справу. Калі б умеў я тады палітычна думаць, дык паставіў бы самому сабе элемэнтарныя пытаньні:
— На халеру беларуская справа польскае дзяржаве ?!
— За чые грошы робяць «Ніву»? За польскія, ці за якія іншыя?
( — Чые грошы, таго й парабкі).

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[60].

Вядомыя аўтары рэдагаваць

Да «Нівы» былі ў мяне ж любоўныя адносіны, сьвету ня бачыў па-за ёю! Гэта ж каханьне!! Таму паводзіў я сябе, бы кавалер, які прыкідваецца, што гэта ён кінуў дзяўчыну-нарачоную, а не яна яго. Тлела сэнтымэнтальная надзея, што ўсё ж вярнуся ў разлюбую рэдакцыю. Ні разу не прасьвятлела, што чарвіва там. Што сядзяць там адны функцыянэры; не ідэйнікі, а ім, папраўдзе, ўсё роўна за што грошы браць (акрамя, лічу Міхася Хмялеўскага). «Ніва» бачылася, даверліва, мною, як калектыў змагароў за беларускую справу. Калі б умеў я тады палітычна думаць, дык паставіў бы самому сабе элемэнтарныя пытаньні:
— На халеру беларуская справа польскае дзяржаве ?!
— За чые грошы робяць «Ніву»? За польскія, ці за якія іншыя?
( — Чые грошы, таго й парабкі).

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[60].

Прэміі і ўзнагароды рэдагаваць

  • 2018 — ганаровае званьне «Заслужаны для Гайнаўскага павета» (узнагарода ад Гайнаўскага стараства, на ўзнагароду вылучаюцца тыя, хто спрычыніўся да разьвіцьця і рэклямы павету)[61].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ ZG RSW «Prasa-Ksiazka-Ruch».
  2. ^ Сакрат Яновіч меў асаблівасьці гутарковае мовы. Ён заікаўся.
  3. ^ ZG RSW «Prasa-Ksiazka-Ruch».
  4. ^ Гасьцініца, якая належала Польскае аб'яднанае работніцкае партыі.
  5. ^ Па-польску: «Betesca»
  6. ^ Сапраўдная назва, па-расейску: «Русский голос».
  7. ^ Сапраўдная назва, па-расейску: «Русский голос».
  8. ^ Розьніца ў прозьвішчы «Рудчык» і «Рутчык» з-за памылкі вясковага пісара.
  9. ^ Па-польску: «Glos pracy»
  10. ^ Па-польску: «Odglosy».

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ The ISSN portal (анг.)Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0546-1960
  2. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 10. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  3. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 13. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  4. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 16. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  5. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 41. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  6. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 16. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  7. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 16. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  8. ^ Гнілое ў здаровым / Сакрат Яновіч // «Ніва», — 1956, — 13 траўня.
  9. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Ян Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 39. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  10. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 41. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  11. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 42. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  12. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 44. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  13. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 49. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  14. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 108. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  15. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 58. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  16. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 49. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  17. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 58. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  18. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 55. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  19. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 76. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  20. ^ а б в г  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 117—118. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  21. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 107. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  22. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 78. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  23. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 78—79. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  24. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 94. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  25. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 113. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  26. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 118. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  27. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 119. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  28. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 120. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  29. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 126. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  30. ^ а б  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 124—125. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  31. ^ а б в г  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 126—127. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  32. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 134. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  33. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 134. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  34. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 136. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  35. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 136. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  36. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 137. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  37. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 142. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  38. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 144. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  39. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 148. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  40. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 148. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  41. ^ «Ніва» 13.07.1976
  42. ^ «Ніва» 15.08.1976
  43. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 155. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  44. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 156. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  45. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 157. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  46. ^ «Ніва» 18.01.1981
  47. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 163. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  48. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 163. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  49. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 167. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  50. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 167—168. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  51. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 168. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  52. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 169. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  53. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 169. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  54. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 174. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  55. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 174. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  56. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 178. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  57. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 178. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  58. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 179. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  59. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 159—160. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  60. ^ а б  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 137. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  61. ^ Давід Гайко (9 лютага 2018) Тыднёвік „Ніва” ўзнагароджаны радай Гайнаўскага павета. Беларускае Радыё РацыяПраверана 15 лютага 2018 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць