Біты Значэньні
8 4 2 1 Шаснаццат-
ковая
лічба
Дзесятковы
лік
0 0 0 0 0 0
1 1 1
1 0 2 2
1 3 3
1 0 0 4 4
1 5 5
1 0 6 6
1 7 7
1 0 0 0 8 8
1 9 9
1 0 A 10
1 B 11
1 0 0 C 12
1 D 13
1 0 E 14
1 F 15

Нібл (па-ангельску: nibble, nybble), або паўбайт — адзінка вымярэньня інфармацыі, роўная чатыром бітам, можа прымаць 24 розных значэньняў, зручная тым, што прадстаўляльная адной шаснаццатковай лічбай. У беларускай мове выкарыстоўваецца сынонім «тэтрада».

Па-ангельску «nibble» азначае «пакусваць», тады як «byte» — скажонае «bite», «кусаць».

Выкарыстаньне рэдагаваць

У кампутарнай графіцы часам выкарыстоўваецца 4-бітная глыбіня колеру, г.з. палітра з 16 колераў. Асабліва ўжывальны быў 4-бітны колер для адаптараў EGA. LPT-порт, нават на самім старым PC, можа перадаваць дадзеныя ад друкаркі да кампутара па адным ніблу, выкарыстаючы адмысловыя лініі стану. Гэтая магчымасьць выкарыстоўваецца некаторымі перыфэрыйнымі прыладамі, падлучальнымі праз такі порт.

 

Актэт складаецца з двух ніблаў. Шаснаццатковае паданьне актэтаў (г.з. раскладаньне мноства 256 значэньняў актэтаў у дэкартавы здабытак 16×16) выкарыстоўваецца для навочнага паданьня гэтага мноства, у прыватнасьці для таблічнай выявы кодавых старонак. На выяве — мноства актэтаў (знакі альтэрнатыўнай кадоўкі) у выглядзе табліцы. Зьлева адкладзены старэйшы нібл (узрастае зьнізу ўверх), зьнізу адкладзены малодшы нібл (узрастае зьлева направа).

Пры выкарыстаньні двайкова-дзесятковага кода адна дзесятковая лічба захоўваецца ў нібле.