Нябесны Ерусалім (Новы Ерусалім) — падабенства Ерусаліма на нябеснай зямлі.

Прывід Нябеснага Ерусаліма Янам Багасловам

Наша зямля мае аналяг у выглядзе зямлі нябеснае. Кожная існуючая ўласьцівасьць на зямлі мае сабе падобнае на нябёсах, і менавіта яно зьяўляецца па-сапраўднаму рэальным.

У прыватнасьці, усялякая бажніца — месца, у вышэйшай ступені, сьвятое, — мела свой нябесны прататып.

На гары Сінай Егова паказвае Майсею «прыклад» сьвяцілішча, якое ён павінен яму пабудаваць: «І ўладзяць яны Мне сьвятыню... усё зрабеце, як Я паказваю табе, і ўзор скініі і ўзор усяго посуду яе; так і зрабеце» (Выхад 25:8-9). «Глядзі, зрабі іх паводле таго ўзору, які паказаны табе на гары» (Выхад 25:40)

І калі Давід дае свайму сыну Саламону плян будаўніцтва бажніцы, ён запэўнівае, што: «Усё гэта ў пісаньні ад Госпада... як Ён навёў мяне на розум на ўсе пабудовы» (1 Лет. 28:19). Такім чынам, ён бачыў набёсны палац.

Самы старажытны дакумэнт, якая зьмяшчае ўказаньне на неабходнасьць кіравацца архетыпам пры будоўлі сьвяцілішча, — гэта надпіс Гудэа, зроблены ў бажніцы, узьведзенай ім у Лагашы. У сьне цару зьяўляецца багіня Нідаба й паказвае яму дошчачку, дзе адлюстравана спрыяльнае разьмяшчэньне зораў, а таксама божышча, якое паведамляе яму плян пабудовы бажніцы. У гарадоў таксама ёсьць свае боскія прататыпы.

Сярод сузор’яў знаходзяцца прататыпы ўсіх бабілёнскіх гарадоў: Сіпара — у сузор’і Рака, Нінэвія — ў Вялікай Мядзьведзіцы, Ашура — на Арктуры і г. д.

Самае выдатнае апісаньне нябеснага Ерусаліма знаходзіцца ў Апакаліпсісу: «І я, Ян, угледзеў сьвяты горад Ерусалім, новы, які сыходзіў ад Бога зь неба, падрыхтаваны як нявеста, убраная для мужа свайго» (Адкрыцьцё Яна Багаслова 21:2).

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Нябесны Ерусалімсховішча мультымэдыйных матэрыялаў