Норман Дэвіс

брытанскі гісторык

Норман Дэвіс (па-ангельску: Ivor Norman Richard Davies; нарадзіўся 8 чэрвеня 1939 году ў горадзе Болтан, Ланкашыр, Ангельшчына) — брытанскі гісторык. Асноўнай тэматыкай дасьледаваньняў была гісторыя Польшчы, сваю вядомасьць у ангельскамоўных краінах набыў дзякуючы навуковым працам па гісторыі Эўропы і Брытанскіх астравоў.

Норман Дэвіс {Варшава, 7 кастрычніка 2004 году)

Біяграфія рэдагаваць

Вышэйшую адукацыю Айвар Норман Рычард Дэвіс атрымаў у Магдаленскім каледжы Оксфардзкага ўнівэрсытэту на катэдры гісторыка Элана Джона Пэрсываля Тэйлара. Некаторы час працаваў у Грэноблі і Оксфардзе, потым зьбіраўся накіравацца ў Савецкі Саюз, каб зьбіраць навуковыя матэрыялы для сваёй дысэртацыі, але так і ня змог атрымаць візу. Знайшлося альтэрнатыўнае рашэньне — Кракаўскі ўнівэрсытэт Ягелонаў. У Кракаве Дэвіс пачаў дасьледаваць гісторыю польска-савецкай вайны, а паколькі для тагачаснай афіцыйнай польскай гістарычнай навукі вайна «не існавала», аўтар зьмяніў назву сваёй працы на «Брытанская зьнешняя палітыка ў адносінах да Польшчы 1919—1920 гадоў». Пасьля таго як Дэвіс у 1973 годзе атрымаў у Кракаве доктарскі тытул, праца выйшла пад назвай «Белы арол, чырвоная зорка. Польска-савецкая вайна 1919—1920 гадоў».

Узнагароды рэдагаваць

  • Вялікі Крыж Ордэна Заслугі Рэспублікі Польшча (1998)[1].

Публікацыі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Норман Дэвіссховішча мультымэдыйных матэрыялаў