Закрытае акцыянэрнае таварыства «Норд Еўрапеан Банк»[2][3] — колішні камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь.

Норд Еўрапеан Банк
Тып Закрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 2009
Краіна
Разьмяшчэньне Беларусь Беларусь
Ключавыя фігуры
  • Старшыня праўленьня Ўладзімер Гаркавы
  • Намесьнік старшыні праўленьня Ўладзімер Чаховіч
  • Намесьнік старшыні праўленьня Людміла Кісьлюк
Галіна банкаўская дзейнасьць
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Чысты прыбытак 18,5 млрд руб.[1]

Статутны фонд — 46,71 млрд руб. (2013). Акцыянэры — рэзыдэнт ФРН Х. М. Танха (94%), ЗПГУП «Іст Трэйд Компані» (6%)[4].

Рэквізыты рэдагаваць

Найменьне банку:

  • па-беларуску: Закрытае акцыянернае таварыства «Норд Еўрапеан Банк» (скарочана ЗАТ «Н. Е. Б. Банк»)
  • па-расейску: Закрытое акционерное общество «Норд Европеан Банк» (скарочана ЗАО «Н. Е. Б. Банк»)
  • па-ангельску: Closed joint-stock company «North European Bank» (скарочана CJSC «N.E.B. Bank»)

Месцазнаходжаньне: 220004, Рэспубліка Беларусь, Менск, вул. Клары Цэткін, д. 51, пам. 1.

УНП 807000227, АКПА 378819175000.

S.W.I.F.T.: HNRBBY2X.

Тэлекс: 252252 HBANK BY[5].

Ліцэнзія на правядзеньне банкаўскай дзейнасьці №32 выдадзеная 6 траўня 2013 року Нацыянальным банкам РБ.

Мінуўшчына рэдагаваць

Заснаваны ў 2009 року пад назваю «Онэрбанк» са 100%-вым іранскім капіталам. Заснавальнікі — банкі Bank Refah Kargaran(en) (40% статутнага фонду), Bank Saderat Iran(en) (37%) і Bank Toseeh Saderat Iran(fa)[6] (23%)[7][1]. Ліцэнзію на правядзеньне банкаўскай дзейнасьці атрымаў 16 кастрычніка 2009.

У 2010 супраць «Онэрбанку» і банку «Гандлёвы капітал» былі ўведзеныя санкцыі Міністэрства фінансаў ЗША па падазрэньні ў суўдзеле заснавальнікаў гэтых банкаў у фінансаваньні іранскай ядзернай праграмы[6]. 23 траўня 2011 року санкцыі супраць банку ўвёў і Эўрапейскі Зьвяз[8][9].

22 студзеня 2013 100% акцыяў былі прададзеныя новым уласьнікам за 5,1 млн эўра[10]. 13 траўня 2013 «Онэрбанк» зьмяніў назву на «Норд Еўрапеан Банк»[3].

28 верасьня 2016 року распачатая працэдура ліквідацыі банку[11].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Информация о банке Онербанк ЗАО (рас.) Все банки Беларуси. InfoBank. Праверана 28 студзеня 2013 г.
  2. ^ О банке (рас.) N. E. B. Bank. Норд Еўрапеан Банк. Праверана 30 верасьня 2013 г.
  3. ^ а б Банкі, якія дзейнічаюць. Нацыянальны банк Рэспублікі БеларусьПраверана 29 траўня 2013 г.
  4. ^ Акционеры (рас.) N. E. B. Bank. Норд Еўрапеан Банк. Праверана 30 верасьня 2013 г.
  5. ^ О банке (рас.) N. E. B. Bank. Норд Еўрапеан Банк. Праверана 30 верасьня 2013 г.
  6. ^ а б Белорусский «Онербанк» с иранским капиталом продан за 5,1 млн евро (рас.) Эканоміка. БелТА (22 студзеня 2013). Праверана 28 студзеня 2013 г.
  7. ^ Онербанк (рас.) Фінансы Тут.бай. TUT.BYПраверана 28 студзеня 2013 г.
  8. ^ Council implementing regulation (EU) No 503/2011 of 23 May 2011 implementing Regulation (EU) No 961/2010 on restrictive measures against Iran  (анг.) // Official Journal of the European Union. — 24 траўня 2011. — В. 136. — С. 28.
  9. ^ Iran-Europe (анг.). SanctionsWiki (24 сьнежня 2012). Праверана 28 студзеня 2013 г.
  10. ^ «Онербанк» прададзены, «Крэдэксбанк» перайменаваны Эканоміка. Наша Ніва (22 студзеня 2013). Праверана 28 студзеня 2013 г.
  11. ^ Ліквідаваныя банкі і банкі, якія знаходзяцца ў стадыі банкруцтва або ліквідацыі Банкаўская сістэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусі (29 траўня 2017). Праверана 29 траўня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць