Новы час

пэрыяд часу прыкладна з 1500 року да сёньня

Но́вы час, но́вая гісто́рыя або суча́сны пэры́яд — пэрыяд гісторыі чалавецтва, які ідзе пасьля Сярэднявечча (то бок пасьля 1500 року па Н. Хр.) да нашых дзён. Гэткая гістарычная пэрыядызацыя заснаваная пераважна на эўрапейскай і заходняй гісторыі.

Новы час падзяляецца на некалькі пэрыядаў:

У Новым часе адбыўся значны прагрэс у навуцы, палітыцы, вайсковай справе і тэхналёгіях. Ён таксама вядомы эпохай геаграфічных адкрыцьцяў ды глябалізацыі. У гэты час эўрапейскія дзяржавы, а пазьней іхнія калёніі пачалі палітычную, эканамічную ды культурную калянізацыю рэшты сьвету.

У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя мадэрнісцкае мастацтва, палітыка, навука ды культура запанавалі ня толькі ў Заходняй Эўропе і Паўночнай Амэрыцы, але распаўсюдзіліся ці не ва ўсе цывілізацыі сьвету, не выключаючы тых, што традыцыйна ўважаліся варожымі заходняму сьвету і глябалізацыі. Шчыльна зьвязаныя з новым часам разьвіцьцё індывідуалізму, капіталізму, урбанізацыі ды вера ў станоўчыя якасьці тэхналягічнага і палітычнага прагрэсу.

Страшэнныя сусьветныя войны ды іншыя праблемы новай эры, мноства якіх паўсталі ў выніку хуткіх пераменаў, а таксама наступаваная адсюль страта ўплыву традыцыйных рэлігій(d) ды маральных нормаў спрычынілася да рэакцыйнай крытыкі сучаснага шляху разьвіцьця. Постмадэрнізм крытыкуе аптымізм і веру ў пастаянны прагрэс(d), а посткаляніяльная тэорыя крытыкуе панаваньне Заходняй Эўропы ды Паўночнай Амэрыкі над усім сьветам.

Крыніцы рэдагаваць