«Новы Ерусалім» — хрысьціянскі музычны гурт зь Менску.

Новы Ерусалім
Інфармацыя
Гадыз 1992
АдкульМенск, Беларусь
Моварасейская, ангельская
Жанр(ы)хрысьціянскі рок
поп-рок
УдзельнікіІгар Сарокін — бас-гітара
Вадзім Калацэй — клявішныя
Эльшад Бабаханаў — гітара, сьпеў, пэркусыя
Аляксандар Манецкі — ударныя
Юры Рускевіч — гукарэжысэр
Былыя ўдзельнікіАляксандар Патліс, Ігар Капылоў
www.novij.com

Мінуўшчына рэдагаваць

Касьцяк гурту склаўся ў 1985 годзе, падчас вучобы ў Беларускім тэхналягічным інстытуце. Пасьля службы ў войску Ігар Капылоў і Вадзім Калацэй разам гралі ў гурце «Кондар», а ў 1990 годзе зарганізавалі гурт «Кэці Сарк». Празь некаторы час да складу гурту далучыліся Аляксандар Манецкі, Аляксандар Патліс і Эльшад Бабаханаў.

У 1992 годзе ўдзельнікі гурту пазнаёміліся з пастарам маладой менскай пратэстанцкай супольнасьці Вэніямінам Брухам і студэнтамі Ўладзімерам Сокалам і Сандэем Адэладжам. Гэтая сустрэча падштурхнула музыкаў да заснаваньня хрысьціянскага гурту. Назва «Новы Ерусалім» была прапанаваная Канстантынам Танхілевічам, тагачасным адміністратарам гурту. Яна паходзіць ад апісанага ў Бібліі нябеснага гораду, у якім ня будзе войнам, хваробаў і смутку, дзе будуць уладарыць радасьць і любоў. Назва здаволіла ўсіх удзельнікаў і да таго ж адпавядала новым ідэалам.

Першы канцэрт пад назвай «Новы Ерусалім» адбыўся 17 траўня 1992 году ў Палацы культуры тонкасуконнага камбінату Менску[1]. Гэтую дату музыкі і лічаць днём нараджэньня гурту. Праз некалькі месяцаў да гурту далучыўся бас-гітарыст Ігар Сарокін.

Першы альбом пад назвай «Бог Святой» быў запісаны ў кастрычніку 1993 году падчас першага амэрыканскага турнэ. Вярнуўшыся на Беларусь, «Новы Ерусалім» прыняў удзел у музычным праекце «Рок Айлэнд» на Беларускім тэлебачаньні і атрымаў гран-пры праекту[2].

Увесну 1997 году, падчас чацьвёртага амэрыканскага турнэ, гурт зьняў свой першы кліп на песьню «Я знаю любовь», які восем тыдняў займаў першае месца ў гіт-парадзе Беларускага тэлебачаньня. Гэтая песьня была прызнанай лепшай песьняй году на штогадовым конкурсе «Рок-каранацыя». Толькі за гэты год гурт адыграў болей за 100 канцэртаў у Беларусі, ЗША, Бэльгіі, Галяндыі, Нямеччыне, Украіне, Расеі, Латвіі[2].

У 2001 годзе выйшла першая ангельскамоўная кружэлка гурту — складанка лепшых песьняў з папярэдніх альбомаў. У 2003 годзе выдадзены чарговы ангельскамоўны альбом «The Fragments of Heaven», што стаўся перакладам выдадзенага раней альбому «Неба осколки»[3]. У гэтым самым годзе зьняты кліп на песьню «Любовь в ладонях», які паставіў рэкорд па працягласьці знаходжаньня на першым месцы тэлевізыйнага гіт-параду, пратрымаўшыся на вяршыні «Скрыжаваньняў Эўропы» трыццаць тры тыдні. А песьня была прызнаная лепшай песьняй году[2].

У канцы году гурт з новай песьняй «Мелодия любви» прыняў удзел у адборачным конкурсе фэсту «Эўрабачаньне-2005».

У верасьні 2006 году гурт пакінуў саліст Аляксандар Патліс, які вырашыў займацца сольнай кар’ерай[4]. Новым салістам гурту стаў Ігар Капылоў, які 11 чэрвеня 2009 году таксама пакінуў гурт[5].

Склад рэдагаваць

  • Ігар Сарокін — бас-гітара
  • Вадзім Калацэй — клявішныя
  • Эльшад Бабаханаў — гітара, сьпеў, пэркусыя
  • Аляксандар Манецкі — ударныя
  • Юры Рускевіч — гукарэжысэр

Былыя ўдзельнікі рэдагаваць

 
Аляксандар Патліс, былы ўдзельнік гурту

Дыскаграфія рэдагаваць

  • «Бог Святой» (1993) — студыя «Moving Waters», Флёрыда
  • «Возвращайся домой» (1995) — студыя Біла Гэйзера, Індыяна
  • «Ну что ты думаешь об этом?» (1997) — студыя Біла Гэйзера, Індыяна
  • «Ну что ты думаешь об этом?» — CD/Live і ягонае відэа (1998)
  • «Новый Иерусалим» (1999)
  • «The Best» (анг.) (2001)
  • «The Best» (рас.) (2002)
  • «Неба осколки» (2002)
  • «The Fragments of Heaven» (анг.) (2002)
  • «Время благоприятное» (2004)
  • «Я подарю тебе» (2005) — самотнік[6]
  • «Линии сердца» (2007)
  • «Хатиква» (2012)

Літаратура рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

  1. ^ СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2020-09-15 г. Архіўная копія ад 2020-09-11 г.
  2. ^ а б в История группы (рас.). «Новы Ерусалім». Праверана 10 лістапада 2010 г.
  3. ^ Переиздание альбома "Неба осколки" группы Новый Иерусалим (рас.). Музыкальная газета (2005-02-07). Праверана 2020-03-20 г. Архіўная копія ад 2020-03-20 г.
  4. ^ Диана Руткевич (27 верасьня 2006) Александр Патлис ушел из «Нового Иерусалима» (рас.) Культура. «Беларускія навіны». Праверана 10 лістапада 2010 г.
  5. ^ Раскололась легендарная группа «Новый Иерусалим» (рас.) Культура. Тэлепартал хрысьціянскіх навінаў «Протестант.ру» (11 чэрвеня 2009). Праверана 10 лістапада 2010 г.
  6. ^ О’К Новый Иерусалим :: Я Подарю Тебе… (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2020-04-08 г. Архіўная копія ад 2020-04-08 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць