Новы Быхаў

вёска ў Навабыхаўскім сельсавеце Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі

Но́вы Бы́хаў[1]вёска ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Навабыхаўскага сельсавету.

Новы Быхаў
трансьліт. Novy Bychaŭ
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Быхаўскі
Сельсавет: Навабыхаўскі
Насельніцтва: 543 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2231
Паштовы індэкс: 213348
СААТА: 7213836026
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°20′7.4427579672″ пн. ш. 30°21′5.5116253332″ у. д. / 53.3354007661° пн. ш. 30.35153100704° у. д. / 53.3354007661; 30.35153100704Каардынаты: 53°20′7.4427579672″ пн. ш. 30°21′5.5116253332″ у. д. / 53.3354007661° пн. ш. 30.35153100704° у. д. / 53.3354007661; 30.35153100704
Новы Быхаў на мапе Беларусі ±
Новы Быхаў
Новы Быхаў
Новы Быхаў
Новы Быхаў
Новы Быхаў
Новы Быхаў

Гісторыя рэдагаваць

Вёска Новы Быхаў вядомая з XVI ст. як мястэчка. Належала Хадкевічам, пазьней Слушкам. У 1685 годзе Дамінік Міхал Слушка прадаў маёнтак Новы Быхаў (інакш званае Тайманавам) Казімеру Яну Сапегу, які, у сваю чаргу, у той жа год перадаў яго свайму старэйшаму сыну Ежы Станіславу ў дзень ягонага вясельля. Новы Быхаў належаў Сапегам да 1820-х гг., калі быў прададзены Булгакам. У 1825 годзе апошні ўладальнік Новага Быхава з роду Сапегаў Астах Каэтан прымаў тут расейскага імпэратара Аляксандра I.

У 1742 годзе 41 двор, у 1758 годзе 19 двароў, 6 шынкоў, 3 крамы, сыраварня, ладзіўся кірмаш. У 1772 годзе налічвалася 92 двары, 734 жыхары, царква.

У 1858 годзе жыло 435 жыхароў мужчынскага полу, была цагельня, млын, піцейны дом. У 1864 годзе ў Новым Быхаве была адкрытая школа, пры якой у 1873 годзе арганізаванае рамеснае аддзяленьне. У 1897 годзе валасны цэнтар, 342 дамы, 2374 жыхары, хлебазапасны магазін (з 1882), 23 крамы, 2 ветракі, 2 шынкі, прыстань, царква, 2 сынагогі, 2-клясная царкоўна-прыходзкая школа.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2010 год — 543 чалавекі
  • 1999 год — 627 чалавек

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 97