Несьпіш

возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці

Несьпіш — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 4 км на ўсход ад гораду Браслаў ля вёскі Рубеж. Належыць да групы Браслаўскіх азёр.

Возера
Несьпіш
Панарама Несьпішы
Панарама Несьпішы
Возера Несьпіш
Краіна Беларусь
Плошча 4,26 км²
Плошча вадазбору 781 км²
Максымальная глыбіня 6,3 м
Найбольшая даўжыня 4,13 км
Найбольшая шырыня 1,4 км
Даўжыня берагавой лініі 16,5 км
Аб’ём вады 13,8 млн м³
Каардынаты 55°39′25.41″ пн. ш. 27°6′36.50″ у. д. / 55.6570583° пн. ш. 27.1101389° у. д. / 55.6570583; 27.1101389Каардынаты: 55°39′25.41″ пн. ш. 27°6′36.50″ у. д. / 55.6570583° пн. ш. 27.1101389° у. д. / 55.6570583; 27.1101389
Несьпіш на мапе Беларусі
Несьпіш
Несьпіш
Несьпіш
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Несьпіш знаходзіцца ў басэйне ракі Друйка, якая цячэ праз возера. Плошча возера складае 4,26 км². Найбольшая глыбіня возера складае — 6,3 м. Даўжыня возера — 4,13 км, найбольшая шырыня — 1,4 км. Даўжыня берагавой лініі — 16,5 км. Аб’ём вады ў возеры складае 13,8 млн м³, плошча вадазбору возера — 781 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—12 мэтраў. На паўночным захадзе схілы абразійныя. Берагі возера нізкія, пяшчаныя, задзернаваныя. Дно возера да глыбіні 4,5 м высланае пяшчанымі і апяшчаненымі адкладамі, на большых глыбінях — сапрапэлем.

На возеры знаходзяцца 15 астравоў агульнай плошчай 0,31 км².

Уздоўж берагоў цягнецца паласа надводнай расьліннасьці шырынёй да 160 мэтраў.

Несьпіш злучанае ракой Друйка з возерам Недрава і пратокай з возерам Войса.

Па возеры праходзіць турысцкі маршрут.

Крыніцы рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Несьпішсховішча мультымэдыйных матэрыялаў