Наша гісторыя

беларускі гістарычны часопіс

Наша гісторыябеларускі гістарычны навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Выдаецца адзін раз на месяц. Галоўны рэдактар Андрэй Дынько.

Наша гісторыя
Тэматыка гісторыя
Пэрыядычнасьць 1 раз на месяц
Краіна Беларусь
Адрас вул. Энгельса, 34а, Менск, 220030
Заснавальнік Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Суродзічы»
Галоўны рэдактар Андрэй Дынько
Дата заснаваньня 17 жніўня 2018
Мова беларуская
Аб’ём 11,16 друкаваных аркушаў
Наклад 7000
ISSN 2617-2305

Першы нумар часопіса выйшаў 17 жніўня 2018 году[1]. Выдаўцом яго выступіла рэдакцыя інтэрнэт-праталу «Наша Ніва»[2]. Першы наклад у 2000 асобнікаў быў раскуплены за некалькі дзён, таму было выдадзена два дадатковых наклады, агульнай колькасьцю 5000 асобнікаў. Наклад на студзень 2019 — 7000 асобнікаў.

Сярод рубрык першага нумару часопіса: Адкуль наш род, Біяграфія, Палітыка, Рэч Паспалітая, Вайсковая слава, СССР, Народы Беларусі, Пра-сьвет, Турыстычныя кірункі, Наша страва, Кухонныя гісторыі, Простыя рэчы, Гаспадарка, Анекдоты, Комікс. Аўтарамі артыкулаў выступілі: Вячаслаў Насевіч, Сяргей Палехаў, Вольга Бабкова, Дзяніс Лісейчыкаў, Алесь Казакоў, Сяргей Токць, Зьміцер Дрозд, Уладзіслаў Іваноў, Сяргей Богдан, Варвара Кухарэнка, Алесь Белы, Андрэй Кіштымаў[3].

У сакавіку 2021 году ў аднабаковым парадку «Белсаюздрук» спыніў распаўсюд часопіса «Нашае Нівы», «Белкніга», даччыная сетка крамаў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, таксама адмовілася яго прадаваць, у красавіку гэтак жа зрабіла «Акадэмкніга», якая належыць Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, таксама стала вядома, што «Белпошта» скасуе дамову зь ягоным выдаўцом зь ліпеня 2021 году[4].

8 ліпеня 2021 году разам зь іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны Андрэй Дынько нібыта за арганізацыю пратэстаў[5][6]. 12 ліпеня 2021 году сумеснай заяваю дзесяці арганізацыяў, у тым ліку «Вясны», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хэльсынскага камітэту, Беларускага ПЕН-цэнтру, галоўны рэдактар быў прызнаны палітычным вязьнем[7][8].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Такога яшчэ не бывала: у продажы з’явіўся новы ілюстраваны часопіс «Наша гісторыя»
  2. ^ «Наша Ніва» выдала ілюстраваны гістарычны часопіс: «Нават расейцы і ўкраінцы такога ня маюць», [Радыё Свабода], 24-08-2018
  3. ^ «Наша Ніва» пачала выдаваць часопіс «Наша гісторыя»
  4. ^ «Акадэмкніга» адмовілася прадаваць часопіс пра беларускую гісторыю (бел.). Новы час (2021-04-14). Праверана 2021-04-23 г. Архіўная копія ад 2021-04-23 г.
  5. ^ Massive crackdown on independent media throughout Belarus (анг.). Белсат (2021-07-08). Праверана 2021-07-08 г.
  6. ^ Силовики пришли в издание «Наша Ніва»: у сотрудников и в офисе провели обыски, сайт недоступен (обновляется) (рас.). ZERKALO.IO (2021-07-08). Праверана 2021-07-08 г.
  7. ^ Илья Коваль. (2021-07-13) В Беларуси ряд сотрудников издания "Наша Нива" признали политзаключенными (рас.). Нямецкая хваляПраверана 2021-07-13 г. Архіўная копія ад 2021-07-13 г.
  8. ^ Праваабаронцы прызналі палітвязнямі чатырох супрацоўнікаў "Нашай Нівы" (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-07-12). Праверана 2021-07-13 г. Архіўная копія ад 2021-07-12 г.