Нацыянальны цэнтар навуковых дасьледаваньняў «Дэмакрыт»

Нацыянальны цэнтар навуковых дасьледаваньняў «Дэмакрыт», або НЦНД «Дэмакрыт» — найбуйнейшы дасьледчы цэнтар Грэцыі, у якім працуюць больш за 1000 навукоўцаў, інжынэраў, тэхнікаў. Гэта міждысцыплінарны навукова-дасьледчы цэнтар, які спэцыялізуецца на нанатэхналёгіях, энэргетыцы, ахове навакольнага асяродзьдзя, фізыцы элемэнтарных часьціц і ядзернай фізыцы, інфарматыцы і тэлекамунікацыяў[1].

Нацыянальны цэнтар навуковых дасьледаваньняў «Дэмакрыт»
Тып навукова-дасьледчыцкая ўстанова
Заснаваная 1961
Краіна
Разьмяшчэньне Ая-Параскеві, Грэцыя
Ключавыя фігуры Nick Kanellopoulos
Лік супрацоўнікаў больш за 1000
Даччыныя кампаніі Institute of Informatics & Telecommunications[d]

У навуковым цэнтры «Дэмакрыт» знаходзяцца самыя вялікія і самыя сучасныя дасьледчыцкія лябараторыі Грэцыі. У склад цэнтру ўваходзяць пяць інстытутаў: 1) Інстытут інфарматыкі і тэлекамунікацыяў, 2) Інстытут біялягічных навук і прыкладаньняў, 3) Інстытут ядзерных і радыяцыйных дасьледаваньняў, энэргетыкі, тэхналёгіі і бясьпекі, 4) Інстытут нанатэхналёгіяў, 5) Інстытут ядзернай фізыкі і фізыкі элемэнтарных часьціц. Таксама ў цэнтры працуе навуковая бібліятэка[2]. НЦНД «Дэмакрыт» — адзіны цэнтар ядзерных дасьледаваньняў Грэцыі. Цэнтар быў створаны ў 1961 годзе як дзяржаўны дасьледчыцкі цэнтар ядзерных дасьледаваньняў на базе толькі што ўведзенага ў эксплюатацыю дасьледчыцкага ядзернага рэактара. У 1985 годзе цэнтар рэарганізаваны ў Нацыянальны цэнтар навуковых дасьледаваньняў «Дэмакрыт»[1]. У 2011 годзе Грэцыю ахапіў эканамічны крызіс, што адбілася і на цэнтры «Дэмакрыт». Цэнтру давялося шукаць замежныя інвэстыцыі. Асноўнай задачай цэнтру зьяўляецца ўкараненьне інавацыяў, перадача тэхналёгіяў для нацыянальных ініцыятываў па разьвіцьці і паляпшэньні дасьледаваньняў і тэхналёгіяў у Грэцыі. Штогод 35% усіх навуковых прац у Грэцыі публікуецца супрацоўнікамі цэнтру «Дэмакрыт»[3].

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Background & Current Situation (анг.). N.C.S.R. Demokritos. Праверана 3 мая 2017 г.
  2. ^ Contact Information (анг.). N.C.S.R. Demokritos. Праверана 3 мая 2017 г.
  3. ^ At a glance (анг.). N.C.S.R. Demokritos. Праверана 3 мая 2017 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць