Нацыянальны тэатар опэры і балету Альбаніі

Каардынаты: 41°19′43″ пн. ш. 19°49′10″ у. д. / 41.328657° пн. ш. 19.819405° у. д. / 41.328657; 19.819405

Нацыянальны тэатар опэры і балету Альбаніі (па-альбанску: Teatri i Operas dhe i Baletit, TOB) — опэрны тэатар у Альбаніі. Разьмешчаны ў сталіцы краіны — Тыране[1]. Тэатар знаходзіцца ў Палацы культуры Тыраны ў самым цэнтры гораду на плошчы Скандэрбэга.

Нацыянальны тэатар опэры і балету Альбаніі
па-альбанску: Teatri i Operas dhe i Baletit
Дата ўтварэньня 29 лістапада 1953 (70 гадоў таму)
Тып тэатар
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Месцазнаходжаньне Тырана, плошча Скандэрбэга

Гісторыя рэдагаваць

Быў заснаваны 29 лістапада 1953 году. Спачатку ўстанова месьцілася ў памяшканьні Акадэміі музыкі і мастацтваў Альбаніі, а праз 10 гадоў пераехала ў пабудаваны з дапамогай СССР Палац культуры Тыраны, дзе знаходзіцца і дагэтуль, дзелячы будынак з Нацыянальнай бібліятэкай Альбаніі.

Нацыянальны тэатар опэры і балету Альбаніі падпарадкаваны Міністэрству культуры, моладзі і спорту Альбаніі і фінансуецца зь дзяржаўнага бюджэту. У 2000-я калектыў тэатру налічваў каля 200 чалавек.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць