Нацыянальная акадэмія навук Азэрбайджану

Нацыянальная акадэмія навук Азэрбайджану (НАНА) (па-азэрбайджанску: Azərbaycan Milli Elmlər Akademiyası) — асноўнае навуковае аб’яднаньне рэспублікі. НАНА была створана ў горадзе Баку ў 1945 годзе. Папярэднікам НАНА быў Азэрбайджанскі філіял АН СССР (існаваў з 1932 году).

Прэзыдыюм Акадэміі навук Азэрбайджану (НАНА)

Склад рэдагаваць

У склад АН ўваходзіць 21 навуковая ўстанова, у тым ліку 15 інстытутаў, 3 сэктары, шэраг музэяў, батанічны сад, базы ў розных раёнах рэспублікі. Акрамя таго, ёсьць бібліятэка, рукапісны фонд і выдавецтва.

У складзе НАНА на 2007 год — 57 акадэмікаў і 104 член-карэспандэнтаў.

Прэзыдэнты НАНА рэдагаваць

На першым пасяджэньні сапраўдных членаў Акадэміі навук 31 сакавіка 1945 году прэзыдэнтам НАНА быў абраны Мір Міркасімаў.

Наступнымі прэзыдэнтамі Акадэміі навук былі:

У 2001 годзе прэзыдэнтам НАНА абраны акадэмік Махмуд Керым аглы Керымаў.

Праблематыка дасьледаваньняў рэдагаваць

Галоўнае месца ў працах навукоўцаў Азэрбайджану займаюць праблемы, зьвязаныя з пытаньнямі разьвіцьця геалёгіі, нафтаздабываючай і нафтаперапрацоўчай прамысловасьці, уласнай мэталюргічнай базы, ірыгацыі і арашальных работ, гідраэнэргагаспадарства, геабатанікі, генэтыкі і сэлекцыі расьлін і жывёл.

Асаблівае месца ў плянах навукова-дасьледчых работ надаецца пытаньням нафтахіміі, сынтэзу і перапрацоўкі нафты і газу. Створаны спэцыяльны інстытут нафтахімічных працэсаў. Дасягнуты значныя посьпехі ў распрацоўцы праблем выкарыстаньня радыеактыўных ізатопаў, паўправаднікоў, прымяненьня аўтаматыкі і тэлемеханікі, тэорыі фільтрацыі, астрафізыкі і інш.

Вялікая работа праводзіцца ў вобласьці грамадзкіх навук.

Аддзяленьне НАНА рэдагаваць

НАНА мае ў сваім складзе 5 аддзяленьняў:

Аддзяленьне фізыка-матэматычных і тэхнічных навук

Аддзяленьне хімічных навук

  • Інстытут нафтахімічных працэсаў імя акадэміка Ю. Г. Мамэдаліева
  • Інстытут хімічных праблем імя акадэміка М. Ф. Нагіева
  • Інстытут хіміі прысадак імя акадэміка А. М. Куліева
  • Інстытут палімэрных матэрыялаў
  • Досьледна-прамысловы завод Інстытуту нафтахімічных працэсаў

Аддзяленьне навук аб Зямлі

  • Інстытут геалёгіі
  • Інстытут геаграфіі імя акадэміка Г. Аліева

Аддзяленьне гуманітарных і грамадзкіх навук

  • Інстытут гісторыі імя А. Бакіханава
  • Інстытут археалёгіі і этнаграфіі
  • Інстытут эканомікі
  • Інстытут філясофіі і палітыка-прававых дасьледаваньняў
  • Інстытут усходазнаўства імя акадэміка Я. М. Буньядова
  • Навукова-дасьледчы інстытут па правах чалавека
  • Інстытут літаратуры імя Нізамі
  • Інстытут мовазнаўства імя Насімі
  • Інстытут рукапісаў імя Фізулі
  • Інстытут архітэктуры і мастацтваў
  • Музэй гісторыі Азэрбайджану
  • Музэй азэрбайджанскай літаратуры імя Нізамі Гянджэві
  • Дом-музэй Гусэйнаў Джавіда
  • Інстытут фальклёру

Аддзяленне біялагічных навук

  • Інстытут батанікі
  • Інстытут заалёгіі
  • Інстытут генэтычных рэсурсаў
  • Інстытут фізыялёгіі імя А. І. Караева
  • Інстытут глебазнаўства і аграхіміі
  • Інстытут мікрабіялёгіі
  • Цэнтральны батанічны сад
  • Мартакертскі дэндрары

Выдавецкая дзейнасьць рэдагаваць

Выдадзена «Гісторыя Азэрбайджану», «Расейска-азэрбайджанскі слоўнік», «Гісторыя азэрбайджанскай літаратуры» і інш.

Выданьне Акадэміі рэдагаваць

Выдаюцца «Даклады», «Весткі» і інш. літаратура.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць